• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Хуткі адвод частак расейскага спэцназу з Луганска зьвязаны з пагрозай бунту – спэцназавец 3-й Абр СпН ГРУ РФ

on 2015-05-24 | 0 Comment | Актуальна | Гарачыя навіны | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • ua
  • sk
  • pl
  • en

Праз апублікаваныя ўкраінскай контрвыведкай дадзеныя і таксама інфармацыю, якая патрапіла ў спэцыялізаваныя форумы, сталі вядомымі падрабязнасьці хуткага адводу расейскіх спэцназаўцаў з 3-й гвардзейскай АБрСпН ГРУ ГШ МА (вайсковая частка № 21208, г.Тальяці).

Так, пасля скандальнага правалу дывэрсыйна-выведвальнай групы (ДВГ) і палону 16 траўня 2015 году ў Луганскай вобласьці расейскіх спэцназаўцаў ГРУ – капітана Ярафеева і сяржанта Аляксандрава, іхнае падразьдзяленьне было тэрмінова выведзенае з мейсца часовай дысьлякацыі на акупаванай тэрыторыі і хутка перакінутае з аэрадрому Мілерава ў пункт сталай дысьлякацыі  – г.Тальяці.

Раней дапускалася, што такі хуткі адвод зьвязаны з поўным раскрыцьцём зьвестак пра колькасны склад, задачы і мейсцы базаваньня расейскага выведвальнага падразьдзяленьня, але рэальныя прычыны сталіся нашмат больш сур’ёзнымі. Пра іх ананімным чынам паведаміла крыніца, непасрэдна набліжаная да вайскоўцаў 3-й брыгады СпН ГРУ, колішні вайсковец гэтай брыгады.
Пасля падрабязнага аналізу атрыманай інфармацыі і ейнай пераверкі мы вырашылі апублікаваць гэтыя дадзеныя.

Падрабязнасьці правалу або пагроза бунту.

Пасьля прыбыцьця ў пункт сталай дысьлякацыі кадравых выведнікаў, якія вярнуліся з “украінскай камандыроўкі”, пасялілі ў асобную казарму, пры гэтым забралі ў іх амаль усе мабільныя тэлефоны і іншыя электронныя гаджэты, максымальна паспрабавалі ізаляваць ад размоваў зь іншымі калегамі ў мейсцы дысьлякацыі, не кажучы ўжо пра кантакт з роднымі і блізкімі. У гэты ж дзень у Тальяці прыбыла група прадстаўнікоў МА РФ і людзі ў цывільным.

На ўзроўні шараговага, сяржанцкага і малодшага афіцэрскага складу пракацілася хваля незадаволенасьці і абурэньня з прычыны таго, што дзяржава, у прыватнасьці камандаваньне МА РФ, адракліся ад іхных  баявых таварышаў. Найбольшае абурэньне выклікала заява пра тое, што палонных ва Украіне спэцназаўцаў звольнілі “заднім чыслом” і супраць іх пачалася кампанія ў дыскрэдытацыі з боку расейскіх уладаў, з прыцягненьнем чальцоў іхных сем’яў.

Крытычны маральна-псыхалягічны стан і раскол сярод вайскоўцаў тальяцінскай брыгады вельмі занепакоіў камандаваньне часткі і высокапастаўленых чыноў, якія прыбылі зь Генштаба ЗС РФ. Адразу ж пачалася праца ў выяўленьні незадаволеных і расчараваных. Таксама зьявіліся чуткі пра магчымае расфармаваньне падразьдзяленьня, у якое ўваходзілі вайскоўцы, што патрапілі ва ўкраінскі палон.

Незадаволенасьць сярод жаўнераў і малодшых афіцэраў прымусіла камандаваньне агучыць іншы, больш мяккі варыянт далейшага лёсу падразьдзяленьня. Асабовы склад раскрытай выведгрупы  раскідаюць у іншыя падраздзяленьні брыгады, тыя ж, хто жадае звольніцца з вайсковай службы, атрымаюць такую ​​мажлівасьць з захаваньнем некаторых умоваў (падпіска пра неразгалошваньне і часовая забарона на выезд за мяжу). Таксама сьлед чакаць на “санкцыі” у дачыненьні да камандыраў, якія на мейсцы кіравалі дзеяньнямі выведвальна-дывэрсыйных атрадаў і групаў. Як мінімум, ім пагражае перавод у іншыя менш прэстыжныя мейсцы службы з паніжэньнем, як максымум – ліквідацыя, у залежнасьці ад далейшага разьвіцьця падзеяў.

Большасць вайскоўцаў брыгады, нягледзячы на ​​незадаволенасьць, разумеюць, што яны бясьсільныя перад вышэйшым камандаваньнем і адстойваць свае правы ня змогуць, бо паводле афіцыйнай вэрсыі Расейскай Фэдэрацыі ва Украіне іх не было (хоць у штабе брыгады ёсьць пайменныя сьпісы загадаў для адпраўкі іх ва ўкраінскую камандыроўку). Таксама яны ўсведамляюць, што выконвалі злачынныя загады і распараджэньні камандаваньня падчас знаходжаньня на тэрыторыі іншай дзяржавы ў нелегальным становішчы.

Пасьляслоўе

Мы спадзяемся, што ведаючы пра гатоўнасьць грамадзкасьці, праваабаронцаў і журналістаў дапамагчы ў спыненьні такой ганебнай зьявы, як неабвешчаная вайна з суседняй дзяржавай,  дзеючыя расейскія афіцэры і сяржанты таксама пойдуць на кантакт. Гэтая вайна ўжо спрычынілася да тысячаў бессэнсоўных ахвяраў з абодвух бакоў і можа прывесьці яшчэ да большых стратаў. Калі расейскія вайскоўцы адмовяцца ад выкананьня злачынных загадаў камандаваньня і масава запатрабуюць заканчэньня авантуры Масквы на Данбасе, гэтая вайна можа хутка скончыцца. З свайго боку, валантэры каманды InformNapalm гатовыя да кантакту з расейскімі вайскоўцамі, якія  ананімным чынам хочуць надаць галоснасьць злачынным загадам Крамля і хутчэй скончыць гэтую абсурдную і бессэнсоўную бойню. Кіраўніцтва, якое аддала загад на вайну ва Украіне мае быць перададзенае міжнароднаму трыбуналу.

Obyava
Матар’ял падрыхтаваў згодна з інфармацыяй крыніцы, набліжанай да 3-й АБрСпН ГРУ валантэр каманды InformNapalm Іраклі Камахідзэ.

Чытайце таксама ў гэтай тэме:

  • У палон пад Шчасьцем патрапілі байцы тальяцінскага спэцназу ГРУ
  • Храналёгія ўзяцьця ў палон выведнікаў 3-й брыгады спэцназу ГРУ ГШ РФ
  • Знойдзеная інфармацыя пра камандыра атраду захопленых спэцназаўцаў ГРУ
  • Знойдзеная інфармацыя пра камандыра 2-га аддзяленьня захопленых спэцназаўцаў ГРУ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50280 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.