• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

У палон пад Шчасьцем патрапілі байцы тальяцінскага спэцназу ГРУ

on 2015-05-18 | 3 Comments | Актуальна | Гарачыя навіны | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • it
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

16 траўня падчас жорсткіх баёў з расейскай дывэрсыйна-выведвальнай групай (ДВГ), якую выявілі ў раёне н.п. Шчасьце, былі ўзятыя ў палон 2 вайскоўцы РФ – байцы тальяцінскага спэцназу ГРУ, капітан і сяржант ЗС РФ. Абодва былі параненыя, ім была зьдзейсьненая неабходная мэдычная дапамога. Агульныя страты з боку тых, хто атакаваў удакладняюцца, з боку ўкраінскіх сілавікоў два забітыя і тры параненыя.

Інфармацыю пра гэтыя падзеі на сваёй старонцы ў facebook 16 траўня таксама падаваў валантэр каманды InformNapalm Раман Бурко:

Інсайдэры паведамляюць, што сёньня падчас бою пад Шчасьцем з ДВГ баявікоў у палон да ўкраінскіх сілавікоў патрапілі 2 расейскіх спэцназаўцы. Інфармацыю на дадзены момант пацьвердзілі некалькі нашых уласных крыніцаў, спадзяюся, калі палонныя прадстаўнікі аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) сапраўды апынуцца вайскоўцамі РФ іх ня проста абмяняюць “па ціхаму”, але забясьпечаць гэтаму неабходны розгалас, арганізуюць прэс-канфэрэнцыю і прыцягнуць міжнародных прадстаўнікоў, якія зафіксуюць гэты факт. Паводле папярэдніх дадзеных, падчас бою спэцназаўцы былі параненыя, таму патрапілі ва ўкраінскі палон.
Калі ў кагосьці ёсць дапаўненьні, ўдакладненьні – пішэце.

Posted by Roman Burko on Saturday, May 16, 2015

Таксама Раман запрапанаваў як можна задзейнічаць палонных расейскіх вайскоўцаў у правядзеньні інфармацыйна-псыхалягічных мерапрыемстваў і зьвярнуўся да грамадзкасьці з мэтай не дапусьціць замоўчваньня гэтай падзеі:

Хлопцы зь перадавой паведамляюць, што да 5-й раніцы баі з ДВГ ворага пад Шчасьцем скончыліся.

Інфармацыя пра палонных расейскіх вайскоўцаў пацьвердзілася, мы ведаем дзе іх утрымліваюць, ведаем іх званьні (UPD: гэта байцы тальяцінскага спэцназу, сярод іх адзін афіцэр, а другі з сяржанцкага складу), але даваць поўны пералік інфармацыі пакуль ня будзем. Спадзяемся, што нас пачуюць і прыслухаюцца. Ня трэба іх мяняць, ня трэба іх саджаць і ня трэба неразумна маўчаць. Недарэчныя нязграбныя здымкі допытаў таксама не дапамогуць справе. Ёсьць толькі адзіны слушны крок, зьдзейсьніўшы які можна раз і назаўжды нанесьці сакрушальны ўдар па крамлёўскай прапагандзе. І ён нават ня ў тым, каб вазіць іх як экспанаты ў Гаагу, ён іншы, больш эфэктыўны.
Пан #Парашэнка, не марнуйце гэты шанец, інакш, калі праз тыдзень расейцы зьдзейсьняць чарговы магутны ўдар вы можаце яго страціць.

Мы гатовыя распавесьці кампэтэнтным асобам як выкарыстоўваць гэты шанец слушна, мы гатовыя дапамагчы яго рэалізаваць, але патрэбныя палітычная воля і рэальныя дзеяньні.
Гэта ваш шанец зьмяніць гісторыю і скіраваць ейную хаду ў рэчышча перамогі.

#‎АТО ‪#‎Война ‪#‎Украина
Posted by Roman Burko on Sunday, May 17, 2015

17 траўня штаб АТА таксама пацьвердзіў інфармацыю пра палонных расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў на брыфінгу сьпікер Адміністрацыі прэзыдэнта ў пытаньнях АТА палкоўнік Андрэй Лысэнка, адказваючы на ​​пытаньне пра дакладнасьць інфармацыі пра затрыманьне байцамі “Айдара” двух супрацоўнікаў расейскага Галоўнага выведвальнага упраўлення (ГРУ).

Нагадаем, што ў 2014 годзе ў СМІ было багата інфармацыі пра тое, што для аховы аднаго з стратэгічных аб’ектаў з Тальяці ў Крым была накіраваная асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня ГРУ.

А ў сакавіку 2015 году ўжо зьявіліся паведамленьні пра тое, што спэцназ з Тальяці (Самарская вобласьць, РФ) перакінуты і ў Луганскую вобласть.

UPD: Каля 14:50 17 траўня лекар дыспансэрнага адзьдзяленьня Grigory Maximets на сваёй старонцы facebook таксама пацьвердзіў інфармацыю пра двух параненых расейскіх вайскоўцаў і выклаў іхныя фота:

Учора, 16.05.15., Спэцназ РФ атакаваў з акупаванага Луганска ўкраінскі г.Шчасьце. Паводле словаў двух параненых палонных расейцаў з Самары (в/ч спэцназа з г.Тальяці, раскватараванае ў Луганску), якіх даставілі ў мэдслужбу батальёну “Айдар” і 59-га шпіталя – іх увяло ў зман камандаваньне, якое паведаміла ім, што батальён “Айдар” выведзены з Шчасьця, пакінуў ЦЭС і яны хацелі пагледзець – ці так гэта. Як звычайна ў такіх выпадках, расейскія дывэрсанты вельмі хваляваліся за свае ворганы, якія медыкі-карнікі маюць ў іх выразаць з мэтай продажу, пра што, згодна зь іхнымі словамі, іх увесь час папярэджваюць бацькі-камандыры. Адзін з афіцэраў-акупантаў нават запатрабаваў апэраваць плячо без наркозу – вартаваў свае ныркі – і мы пагадзіліся выканаць пажаданьне тэрарыстычнага працаўніка. Другому расейскаму дывэрсанту – Сашы Аляксандраву з Самары-гарадка наклалі на перабітую сьцегнавую костку апарат зьнешняй фіксацыі. Так, мы не сталі ўдакладняць, чые камандаваньне пажартавала з акупантамі-дывэрсантамі. Думаем, што маглі абодва.

Posted by Grigory Maximets on Sunday, May 17, 2015

Увечары 17 траўня ў сацсетках зьявіліся й фота пасьведчаньняў асобы палонных расейскіх вайскоўцаў, якія выклалі баявікі ЛНР, каб схаваць факт дачыненьня гэтых асобаў да збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.

Старэйшы выведнік, сяржант службы з кантракту ЗС РФ Аляксандраў Аляксандар Анатолевіч, 07.01.87 г., Паўднёва-Сахалінск, пазыўны “Алекс”.

старший разведчик

Камандыр выведвальнай групы, капітан Ярафееў Яўген Уладзімеравіч 18.01.1985 г., г.Куйбышаў, РФ, пазыўны “Дэльфін”

Ерофеев

Каманда InformNapalm шчыра спадзяецца, што ўкраінскія ўлады і грамадзкасць не дапусьцяць замоўчвання гэтага факту і нададуць яму ня толькі значны розгалас сусьветнага ўзроўню, але й скарыстаюцца ім як сродкам контрпрапаганды.

Мы будзем сачыць за развіцьцём падзеяў вакол гэтага інцыдэнту.

Пераклад Дзяніса Івашына

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

3 Responses to “У палон пад Шчасьцем патрапілі байцы тальяцінскага спэцназу ГРУ”

  1. 2015-05-24

    Хуткі адвод частак расейскага спэцназу з Луганска зьвязаны з пагрозай бунту - спэцназавец 3-й Абр СпН ГРУ РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

  2. 2015-07-03

    Чарговы пракол 3-й брыгады спэцназу ГРУ РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] […]

  3. 2015-07-29

    Адвакат палоннага афіцэра ГРУ абвергла інфармацыю пра абмен | InformNapalm.org (Беларуская)

    […] нібыта выведнікаў 3-й брыгады спэцназу ГРУ ГШ РФ, якія 16 траўня падчас бою пад горадам Шчасьце патрапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў, […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50301 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.