
Як паведамляе InformNapalm.org, у панядзелак, 20 ліпеня, на Львоўшчыне стартавалі маштабныя міжнародныя вучэнні Rapid Trident-2015 (“Хуткі Трызубец”). Працягласць вучэнняў – 11 дзён, да 31 ліпеня. У іх прымаюць удзел каля 2 тысяч вайскоўцаў з 18 краін.
Як раней адзначала прэс-служба брытанскага ўрада, вучэнні Rapid Trident-2015 накіраваны на павелічэнне патэнцыялу Украіны і іншых краін-партнёраў ва Усходняй Еўропе па ажыццяўленню сумесных аперацый, забеспячэнню міру і бяспекі ў рэгіёне.
Foto: Rapid Trident / www.eur.army.mil
Таксама ўдзел ваенных бундесфера у вучэннях ва Украіне пацвердзіў МЗС ФРГ. Нямецкія салдаты, нягледзячы на канфлікт ва ўсходняй частцы Украіны, удзельнічалі ў такіх вучэннях і ў 2014 годзе. Тады Масква выказала пратэст супраць правядзення гэтых манеўраў.
Foto: Rapid Trident / www.eur.army.mil
Нагадаем, што амерыканскія вайскоўцы да канца кастрычніка таксама праводзяць падрыхтоўку 900 сілавікоў Нацыянальнай гвардыі Украіны на Явораўскім палігоне. Сярод інструктараў ёсць і грамадзяне ЗША ўкраінскага паходжання. Гэта вельмі сімвалічна, бо ў гісторыі Другой сусветнай вайны былі захаваныя і амерыканскія героі ўкраінскага паходжання сярод якіх Майкл Стренк (англ. Michael Strank), выхадзец з сям’і лемкаў, сяржант марской пяхоты ЗША, удзельнік баявых дзеянняў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне Другой сусветнай вайны . Старэйшы па званні з шасці ваеннаслужачых, захаваны на легендарнай фатаграфіі “Узняцце сцяга на Івадзіме” Джо Розенталя.
Informnapalm.org
Пераклад Кацярыны Катэнка
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа