• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваны тэрарыст з АСпН «Троя», які пагражаў «спаліць Растоў»

    on 2016-01-30 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі сьлед «падрыўніка з Троі», які пагражаў «спаліць Растоў» у выпадку штурму «Троі».

    Пасьля атрыманьня інфармацыі з ананімнае крыніцы, што заявіла пра сябе, як пра ўдзельніка групоўкі АСпН «Троя», які перадаў ультыматум у бок ГРУ РФ з пагрозамі падарваць небясьпечныя аб’екты ў Растоўскае вобласьці ў выпадку, калі пазыцыі атраду СпН «Троя» будуць штурмаваць, было разгледжанае некалькі гіпотэзаў паходжаньня гэтага ультыматуму.

    Адной з вэрсыяў зьяўлялася тая, што на InformNapalm магчыма была зьдзейсьненая пранк-атака з боку ФСБ РФ і тэкст ультыматуму быў падкінуты для дыскрэдытацыі «Троі» і абгрунтаваньня зачысткі гэтага падразьдзяленьня.

    Пасьля праверкі інфармацыі, якая знаходзіцца ў перададзеных дакумантах, а таксама пацьверджаньня сапраўднасьці пераліку небясьпечных аб’ектаў было прынятае рашэньне, што факт супрацьстаяньня баявікоў і расейскіх спэцслужбаў прысутнічае і мэтазгодна надаць гэтай інфармацыі галоснасьць для далейшага назіраньня за разьвіцьцём сытуацыі. Да таго ж, у выпадку сур’ёзнасці намераў баявікоў падрываць аб’екты ў якасьці контрзахадаў на штурмы, было б лягічна папярэдзіць спэцслужбы (няхай нават варожае дзяржавы) пра магчымыя тэракты, каб прадухіліць ахвяры сярод мірных жыхароў Растоўскае вобласьці.

    Адкрытыя пытаньні пра сапраўдную крыніцу небясьпечных дадзеных не давалі расьледнікам супольнасьці InformNapalm спакою. Дапытлівы розум OSINT-дасьледнікаў патрабаваў разгадку таямніцы «траянскага» ультыматуму.

    Сьлед магчымага завадатара «траянскай вайны» з ГРУ РФ быў выяўлены нечакана, валянтэры InformNapalm, аналізуючы пералік аб’ектаў, пазначаных у файлах, выявілі заканамэрнасьць і зрабілі поўны запыт адрэсаў. Гэта былі дадзеныя МНС Расеі ў Растоўскае вобласьці, але знайсьці іх у адкрытым доступе не атрымалался, бо наўпроставая спасылка была зачыненая, таксама сайт МНС паведамляў, што «запытаны дакумант ня знойдзены».

    1013Зазірнуць за шырму «закрытага дакуманту» дапамог гугл-робат, які кэшаваў старонку дакуманту МНС РФ.

    14Знайсьці дакумант без дакладнай фармулёўкі адрэсы небясьпечнага аб’екту не было магчымасьці. Такім чынам, атрымалася зразумець, што «траянскі тэрарыст» меў доступ да інфармацыі МНС у Растоўскае вобласьці ўзроўню «службовага карыстаньня».

    Маючы дадзеныя, што больш за 50% асабовага складу бандфармаваньняў АСпН «Троя» – гэта грамадзяне РФ, валянтэры-выведнікі InformNapalm пачалі шукаць удзельнікаў групоўкі, якія былі ў Растоўскае вобласьці і гіпатэтычна маглі атрымаць інфармацыю пра пералік небясьпечных аб’ектаў. Нашыя пошукі доўжыліся напрацягу прыблізна 2 тыдняў, давялося вывучыць больш за 4000 профіляў, але ўдалося выйсьці на сьлед чалавека, які з высокай ступеньню верагоднасьці можа мець дачыненьне да абвешчаньня «траянскага ультыматуму».

    ай

    Гэта колішні службовец МНС Расеі ў Растоўскае вобласьці Уладзіслаў Сьмірноў (старонка VK, архіў старонкі на выпадак выдаленьня профілю).

    Падчас аналізу ягонага сацыяльнага профілю ўдалося знайсьці фота ня толькі зь ягонае «службы» ў бандфармаваньні «Троя», але й фота зь ягонага колішняга мейсца працы. Сьмірноў нават пазаваў на тле небясьпечных аб’ектаў, магчымыя адрэсы якіх былі пазначаныя і ў файлах ультыматуму.

    ав123кофыввввв29 студзеня 2016 году інсайдэры InformNapalm паведамілі пра распачаты штурм пазыцыяў АСпН «Троя» у Азяранаўцы. Інфармацыя пра штурм і бой была пацьверджаная і ў афіцыйнай групе «Троі» ў сацсеціве «VK», дзе таксама паведамлялася, што сувязь з байцамі была страчаная.

    Невядома, ці ўдалося загадзя прыбыць на небясьпечныя аб’екты ў Растоўскае вобласьці й замінаваць іх “траянаўскаму” МНСніку Уладзіславу Сьмірнову, але на момант пацьверджаньня інфармацыі пра бой ў Азяранаўцы ўвечары 29 студзеня ягоганая сацыяльная старонка мета статус online.

    ввааа

    Улічваючы, што гэты чалавек выдатна ведае мясцовасьць, мае магчымасьць замаскавацца пад супрацоўніка МНС ды патрапіць на склады хлору, ГЗМ або выбуховых рэчываў у Растоўскае вобласьці мы лічым, што абавязаныя папярэдзіць жыхароў Растоўскае вобласьці і супрацоўнікаў расейскіх спэцслужбаў пра выяўленую інфармацыю, каб прадухіліць магчымыя тэракты.

    Валянтэры InformNapalm зрабілі архівы сацыяльнага профілю гэтага чалавека і калі паўстане патрэба, мы можам таксама даць дадатковыя дадзеныя зь ягонай сацыяльнай старонкі. Для атрыманьня дадатковых зьвестак што да падазраванага прадстаўнікі ФСБ РФ могуць зьвярнуцца з афіцыйным запытам да InformNapalm праз форму зваротнае сувязі. Тэрарызм у любых ягоных праявах мае быць спынены!

    Расьледаваньне падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    Tags: АСпН "Троя"зачысткатэрарызмультыматум

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новы масыў дадзеных на афіцэраў ВПС РФ, злучэньні якіх удзельнічаюць у карных апэрацыях у Сірыі

      2015-11-30 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.