• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    ІДІЛ альбо Масква: хто экспартуе тэрор у Эўропу?

    on 2016-07-15 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • bg

    Жудасны тэракт, які адбыўся ўвечары 14 ліпеня 2016 году ў французскім горадзе Ніца, ускалыхнуў сусьветную супольнасьць. Падчас сьвяткаваньня Дня ўзяцьця Бастыліі, або як яго называюць самі французы “Нацыянальнага Сьвята”, кіроўца грузавіку на вялікай хуткасьці пратараніў натоўп людзей на ўзьбярэжнай. Паводле папярэдніх дадзеных загінулі 84 чалавекі, у тым ліку 10 дзяцей. Параненыя ля 100 чалавек, зь іх 18 знаходзяцца ў крытычным стане.

    У СМІ ўжо зьявілася інфармацыя, што адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя ІДІЛ. Пра сувязь гэтай структуры і расейскіх спэцслужбаў ужо неаднаразова зазначалі экспэрты, але гаворка мае йсьці не пра здагадкі, а пра факты.

    Чытайце таксама: Расея – спонсар міжнароднага тэрарызму: ад ІДІЛ да Л/ДНР

    Памятаеце, як злацешыліся расейскія чыноўнікі з нагоды папярэдніх тэрактаў у Брусэлі? Але гэта было толькі вяршыняю айсбэрга. Сваю порцыю нэгатыву з гэтай нагоды тады пасьпела выказаць і марыянэткавае «міністэрства замежных справаў ДНР».

    На ангельскамоўнай вэрсіі афіцыйнага сайту так званага «міністэрства замежных справаў» тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка» былі выяўленыя заявы, зробленыя 23 сакавіка 2016 г., у якіх ва ўльтыматыўнай форме выказаныя прэтэнзіі да ЭЗ і ЗША празь непрызнаньне тэрарыстычнага анклаву ў якасьці асобнай рэспублікі, і ў якіх тэракты ў Брусэлі названыя “актам помсты”.

    Тэкст заявы, апублікаваны на афіцыйным сайце «МЗС ДНР» (спасылка, архіў):

    Скрин 2

    На жаль, расейскамоўную вэрсію гэтай заявы знайсьці не ўдалося, магчыма, яна была зьнішчаная маскоўскімі куратарамі рэсурсу пасьля значнага рэзанансу падзеі, але засталася ў ангельскамоўным сэгмэнце сайту.

    Вядома, што афіцыйны сайт «МЗС ДНР» знаходзіцца ў расейскай даменнай зоне і кіруецца з Масквы. Таксама шматлікія факты сьведчаць пра тое, што спэцслужбы РФ куруюць тэрарыстычныя анклавы расейскіх баявікоў, якія ваююць ня толькі на тэрыторыі Украіны, але і ў Сірыі.
    Наконт тэрактаў у Ніцы пазначанае вышэй «міністэрства» яшчэ не выказала сваю пазыцыю.

    Чытайце таксама: Масква фарматуе Паўночны Каўказ пад ІДІЛ

    Даведка: тэрарыстычныя акты ў Брусэлі – выбухі ў брусэльскім аэрапорце і брусэльскім мэтрапалітэне на станцыі «Малбек» – адбыліся 22 сакавіка 2016 г. Шэраг афіцыйных асобаў РФ вельмі неадназначна і нават з сарказмам камэнтавалі сытуацыю, што спрычынілася да паўставаньня разнастайных тэорыяў пра расейскі сьлед у гэтай трагедыі. Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская Дзяржава», якая падазраецца ў сувязях з расейскімі спэцслужбамі.

    Варта таксама зазначыць, што мэр Ніцы, дэпутат Нацыянальнага Сходу Францыі Крысьціян Эстразі з 26 лютага па 1 сакавіка 2016 году прымаў з афіцыйным візытам дэлегацыю акупаванай Расеяй крымскай Ялты на чале з так званым “мэрам” А.Растэнкам, зь якім падпісаў мэмарандум пра “працяг далейшай супрацы і ўзмацненьня сяброўскіх, пабрацімскіх і партнэрскіх сувязяў”. На афіцыйным сайце Эстразі таксама зазначанае, што акупаваны Крым зьяўляецца тэрыторыяй Расейскай Фэдэрацыі. Расейскія СМІ актыўна выкарысталі гэта для зьдзяйсьненьня прапаганды і нават падкрэсьлілі, што Эстразі падчас свайго візыту ў Маскву раскрытыкаваў урад Францыі за нежаданьне пастаўляць Расеі «Містралі».

    Магчыма, уся гэтыя факты і падзеі зьяўляюцца часткаю стратэгічных дзеяньняў РФ што да дэстабілізацыі ЭЗ і значнага павялічэньня ўзроўню страху перад ІДІЛ, за сьпінай якой стаяць крамлёўскія лялькаводы.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.