• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

МАСКВА ФАРМАТУЕ ПАЎНОЧНЫ КАЎКАЗ ПАД ІДІЛ

on 2015-11-06 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • sv

Кааліцыя як індульгенцыя

У верасьні гэтага году падчас 70-й Гэнэральнай Асамблеі ААН прэзыдэнт РФ заклікаў стварыць шырокую міжнародную кааліцыю супроць тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская Дзяржава” (ІД), якая таксама вядомая як Ісламская Дзяржава Ірака і Леванта (ІДІЛ) або ДАІШ. Пра характар прапанаванай кааліцыі Пуцін заявіў: «Як і антыгітлераўская кааліцыя, яна магла б згуртаваць у сваіх шэрагах самыя розныя сілы, якія гатовыя рашуча супрацьстаяць тым, хто, як і нацысты, сее зло і чалавеканенавісьніцтва».

Уважлівыя міжнародныя аглядальнікі ня маюць падставаў западозрыць Крэмль у страху перад блізкаўсходняй тэрарыстычнай групоўкай, а тым болей у непрыманьні міжнароднага «зла і чалавеканенавісьніцтва». Для Пуціна значна важнейшым за ІД ёсьць досьвед 70-гадовай даўніны. Згаданая ім антыгітлераўская кааліцыя ня толькі разграміла нацыстаў, але яна дала людажэру-Сталіну права вырашаць лёс пасьляваеннага сьвету за адным сталом зь лідэрамі вядучых дзяржаваў. Краіны Усходняе Эўропы (Польшча, Вугоршчына, Чэхаславаччына і іншыя) на чатыры дзесяцігодзьдзі патрапілі пад кантроль камуністычнае Масквы – з маўклівай згоды Захада. Такая была плата за ўдзел СССР у антыгітлераўскай кааліцыі.
Сапраўднай мэтай пуцінскай кааліцыі “супроць ІДІЛ» зьяўляецца вяртаньне Расеі рэпутацыі, страчанай пасьля агрэсыі ў Крыме і на Данбасе. Калі справы кааліцыі пойдуць добра, Крэмль можа разьлічваць на згоду Захада з статус-кво анэксаванага Крыма, а то і на вызнаньне ўсяе Украіны расейскай сфэрай уплыву. Як пісаў філёзаф, гісторыя паўтараецца двойчы: першага разу ў выглядзе трагедыі, другога разу ў выглядзе фарсу. Розьніца паміж нацысцкай Нямеччынай і Ісламскай Дзяржавай прыкладна такая ж, як паміж вясновай паводкаю і працяканьнем крана на кухні. Таму для наданьня зручнаму супраціўніку адпаведнае палітычнае вагі (а інакш, які сэнс у кааліцыі?), пуцінскаму рэжыму для пачатку даводзіцца гуляць з ІД у паддаўкі.
Найбольш відавочна гэта адбываецца ў Сірыі. Масква абвесьціла пра правядзеньне вайскова-касьмічнымі сіламі РФ апэрацыі супроць антыўрадавых сілаў у гэтай краіне. Насуперак крамлёўскай прапагандзе, асноўнай мішэньню расейскае авіяцыі зьяўляюцца ня войскі і інфраструктура “Ісламскае Дзяржавы”, але населеныя пункты, падкантрольныя сірыйскай апазыцыі.

Менш вядомыя факты пра тое, што аналягічным чынам Масква зьнішчае канкурэнтаў “Ісламскае Дзяржавы” і на ўласнай тэрыторыі. Але спачатку трохі гісторыі.
Ад Ічкерыі да Імарата
Дзьве расейска-чачэнскія вайны (1994-1996 гг. і 1999-2009 гг.) не прынесьлі мір на Каўказ, супраціў фэдэральным уладам у форме падпольна-партызанскіх дзеяньняў працягваецца да гэтага часу. Ідэалёгія збройнага падпольля зазнала істотныя зьмены: сёньня ворагі ФСБ і МУС – не чачэнскія нацыяналісты, але салафіты (ісламісты), якіх расейская тэлевізыя часта называе «вахабітамі».
Апошні прэзыдэнт Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя (ЧРІ) Доку Умараў зьмяніў мэту, задачы і ідэалёгію збройнай барацьбы. У 2007 годзе ён склаў зь сябе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы і заявіў пра  стварэньне дзяржавы Імарат Каўказ (ІК), абвесьціўшы «па-за законам этнічныя, тэрытарыяльна-каляніяльныя зоны пад назовам «Паўночнакаўказскія рэспублікі». Сябе ён абвесьціў «вярхоўным амірам маджахедаў Каўказа». Імарат складаецца зь пяці апэратыўна-адміністрацыйных утварэньняў – вілаятов Дагестан, Нохчыйчо (Чачэнія), Галгайчэ (Інгушэтыя), Нагайскі стэп (Стаўрапальскі і Краснадарскі край) і аб’яднанага вілаята Кабарды, Балкарыі і Карачаю. Вілаяты ўзначальваюць валіі, прызначаныя зь ліку аміраў аўтаномных этнічных баявых аб’яднанняў – джамаатаў. На чале Імарата Каўказ знаходзіцца вярхоўны амір з надзвычай шырокімі паўнамоцтвамі. Падпольшчыкі ІК змагаюцца не за нацыянальныя правы, але за ўсталяваньне законаў шарыяту на ўсіх тэрыторыях самаабвешчанае дзяржавы.
ІК вядомы праз свае тэрарыстычныя мэтоды барацьбы, сярод якіх распаўсюджаныя замахі на працаўнікоў ФСБ, МУС і пракуратуры, падрывы грамадзянскага транспарту і аб’ектаў інфраструктуры сілавых ведамстваў РФ, часам з выкарыстаньнем сьмяротнікаў. Ня грэбуюць «лясныя браты» і вымагальніцтвам і пагрозамі на адрэсу прадпрымальнікаў, якія адмаўляюцца плаціць «рэвалюцыйны падатак» – закят.
Экспэрты схіляюцца да меркаваньня, што ІК знаходзіцца пад ідэалягічным і матар’яльна-тэхнічным уплывам Аль-Каіды. У 2010 годзе Рада бясьпекі ААН уключыла Імарат Каўказ у санкцыйны сьпіс што да Аль-Каіды. На дыпляматычным узроўні Масква напоўніцу скарысталася з тэзысу пра тое, што ейная барацьба з каўказскімі маджахедамі зьяўляецца часткаю больш шырокай вайны супроць ісламскага тэрарызму, якую вядзе ўвесь цывілізаваны сьвет пасьля 11 верасьня 2001 году.
Імарат Каўказ і Ісламская Дзяржава
Ва ўмовах поўнага бяспраўя і парушэньня расейскімі ўладамі падставовых правоў чалавека ў рэспубліках Паўночнага Каўказа, ідэі Імарата знайшлі водгук у сэрцах значнай часткі моладзі. Праз агульную паняверку і свавольле ўлады, у спалучэнні з высокім запытам на справядлівасьць, доўгі час ІК не адчуваў істотных праблемаў у людскіх рэсурсах: пасьля чарговага выпадку беззаконьня расейскіх сілавікоў моладзь самастойна йшла ў лес ў пошуках праўды.

1

Фота 1. Аліасхаб Кебекаў, вярхоўны амір Імарата Каўказ да красавіка 2015 году

Гэтак працягвалася да зьяўлення на Блізкім Усходзе ІДІЛ. Улетку 2014 году Ісламская Дзяржава зьдзейсьніла шэраг пасьпяховых наступальных апэрацыяў на поўначы Ірака і ў Сірыі. Разгортваньне сапраўдных баявых дзеяньняў і перамогі маджахедаў прыцягвалі ўсё болей увагі салафіцкае моладзі ў РФ. Шмат хто сур’ёзна задумаўся пра джыхад ў Сірыі, дзе ёсьць размах, сапраўдныя баі, выразна акрэсьленыя пэрспэктывы – усё тое, чаго не стае ў гарох Каўказа.
Імарат сутыкнуўся з кадравым голадам: не хапала ня толькі сьвежага папаўненьня (якое як магнітам прыцягвала да сябе ІД), але і дасьведчаных маджахедаў, якія ўжо пасьпелі паваяваць на Паўночным Каўказе, выязджалі на джыхад ў Сірыю. Арганізацыя зазнавала слабасьць, аднак да адкрытага канфлікту паміж ІК і ІД пакуль не даходзіла.
Усё зьмянілася 21 лістапада 2014 году, калі Сулейман Зайланабідаў, адзін з аміраў вілаята Дагестан, даў прысягу халіфу Ісламскае Дзяржавы Абу Бакру аль Багдадзі. Неўзабаве яшчэ шэраг аміраў выйшлі з падпарадкаваньня ІК і далучыліся да ІД. Лідэры Імарата Каўказ парушылі доўгае маўчаньне: у Сеціве зьявіўся відэа-зварот, у якім вярхоўны амір Імарата Каўказ Алі Абу-Мухамад (Аліасхаб Кебекаў) абвінаваціў былога паплечніка, які прысягнуў на вернасьць ІД, у расколе і здрадзе. Лідэр ІК прапанаваў «раскольнікам» выехаць на тэрыторыю, падкантрольную ІД і прызначыў новых аміраў на іхнае мейсца.
Дэ-факта на тэрыторыі Паўночнага Каўказа ўтварыліся два паралельныя падпольлі: Імарат Каўказ і Каўказская правінцыя Ісламскае Дзяржавы. Першае, зьвязанае з Аль-Каідай, мела ў сваіх шэрагах вэтэранаў расейска-чачэнскіх войнаў і кіравалася людзьмі, якія маюць апроч вайсковага досьведу багаслоўскую адукацыю. Вярхоўны амір каўказскіх маджахедаў Аліасхаб Кебекаў, паводле ацэнак экспэртаў, у падпольлі меў рэпутацыю «вэгэтарыянца»: забараняў самападрывы жанчынаў, наклаў забарону атакаваць грамадзянскія аб’екты і інш. Затое пасьлядоўнікі Ісламскае Дзяржавы на тэрыторыі Паўночнага Каўказа не дэкляравалі і не практыкавалі падобнае пераборлівасьці ў мэтодах вядзеньня вайны. Маджахеды, якія зрабілі прысягу Ісламскае Дзяржаве, набылі аўтарытэт дзейсных і бязьлітасных баявікоў. «Мяккая» лінія Кебекава не задавальняла «гарачыя маладыя галовы», што і сталася адной з прычынаў перацяканьня кадраў з ІК у ІД ужо на самім Каўказе.

Фото 2. Сулейман Зайналабидов с моджахедами на фоне флага ИГИЛ

Фота 2. Сулейман Зайналабідаў з маджахедамі на тле сьцягу ІДІЛ

Інтарэсы Масквы

Паралельна з расколам у шэрагах каўказскіх маджахедаў сваю пазыцыю акрэсьліў Крэмль. Аль-Каіда і зьвязаныя зь ёй структуры ў якасьці «абсалютнага зла» саступілі свае першынства Ісламскае Дзяржаве. Цяпер паказальна змагацца супроць пагрозы ісламістаў сталася магчымым, калі твой супраціўнік – ІДІЛ. Такім чынам, каб прывесьці становішча справаў на Каўказе ў адпаведнасьць з пажаданым мэдыйным вобразам, сілавыя структуры РФ пачалі пасьлядоўную ліквідацыю арганізацыйнага сеціва Імарата.
19 красавіка 2015 году ў баі з спэцназам ФСБ загінуў вярхоўны амір ІК Алі Абу-Мухамад (Аліасхаб Кебекаў). Ягоны пераемнік Абу Усман Гімрынскі (Магамэд Сулейманаў) пратрымаўся меней за месяц і загінуў 11 жніўня 2015 году ў баі з расейскімі вайскоўцамі ў сяле Гімры, у Рэспубліцы Дагестан.

Пачынаючы зь лета 2015 году (з 1 чэрвеня) расейскія сілавікі зьнішчылі 82 чальцы ісламісцкага падпольля. Зь іх 38 – чальцы Імарата Каўказ; 42 – баявікі, арганізацыйная прыналежнасьць якіх ня вызначаная; 2 – байцы Ісламскае Дзяржавы. Лічбы пададзеныя паводле перавераных дадзеных сайтаў «Каўказскі вузел» і «Каўказ-цэнтар». Сярод 42-х баявікоў, чыя арганізацыйная прыналежнасьць ня вызначаная, ёсьць, у тым ліку, і ахвяры так званага «вагню ў адказ» – шматлікіх расстрэлаў сілавікамі аўтатранспарту, зь якога, нібыта, баявікі першымі адкрывалі вагонь. Пацьвердзіць або абвергнуць прыналежнасьць ахвяраў «вагню ў адказ» да падпольля вельмі складана.
Такую дыспрапорцыю стратаў цяжка растлумачыць праз выпадковасьць, улічваючы, што ў рэгіёнах актыўнае дзейнасьці ісламісцкага падпольля (Дагестан, Чачэнія і Інгушэтыя) колькасьць маджахедаў Імарата Каўказ прыкладна такая ж, як і маджахедаў Ісламскае Дзяржавы. Больш за тое, ІК зазнае сур’ёзны кадравы крызыс і напрацягу апошніх гадоў моцна аслабеў. У той жа час Масква прыкладае звышнамаганьні дзеля ліквідацыі лідэраў менавіта арганізацыйнага сеціва ІК: за кароткі прамежак часу па чарзе забітыя два лідэры арганізацыі і цэлы шэраг камандыраў падпольля сярэдняга зьвяна.

Фото 3. Российские силовики у автодорожного тоннеля в с. Гимры (Дагестан)

Фота 3. Расейскія сілавікі ля аўтадарожнага тунэлю ў с.Гімры (Дагестан)

Некаторыя экспэрты схіляюцца да меркаваньня, што Масква таксама мае дачыненьне да  ліквідацыі прадстаўнікоў ІК у замежжы. Напрыклад, 1 лістапада 2015 году ў Стамбуле, непадалёк ад мейсца свайго часовага пражываньня, ва ўласным аўтамабілі быў расстраляны адміністратар імарацкага сайту «Каўказ-цэнтар» Абдулвахід Эдэльгірыеў – уплывовы чалавек у сеціве ІК, наіб прадстаўніка вілаята Нохчыйчо (Чачэніі) ІК у замежжы.
З прадстаўленых дадзеных выразна прасочваецца лінія на ліквідацыю расейскімі сілавікамі менавіта падпольля ІК. Аднак, цынізм Масквы палягае ня столькі ў тым, што яна пасьлядоўна зьнішчае канкурэнтаў ІДІЛ на Паўночным Каўказе, але і ў тым, што апэрацыі супроць Імарата Каўказ падаюцца як «удары па бандпадпольлю Ісламскае Дзяржавы». 24 кастрычніка 2015 году у с.Гімры ў Дагестане адбыўся бой спэцпадразьдзяленьняў ФСБ і МУС з групай маджахедаў. У выніку загінуў 36-гадовы мясцовы жыхар Абдула Нустафаеў. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) РФ заявіў, што загінулы быў чальцом ІД. У той жа час гэтую інфармацыю абверглі нават цалкам ляяльныя да Крамлю расейскія экспэрты Архан Джэмаль і Міхаіл Рошчын. Забіты аказаўся баявіком Імарата.
То бок зьнішчэньне канкурэнтаў Ісламскае Дзяржавы падаецца пад інфармацыйным соўсам «барацьбы зь ІДІЛ». Тут цяжка не ўзгадаць і Сірыю, дзе РФ таксама ўжо ня першы тыдзень «зьдзяйсьняе ўдары па Ісламскае Дзяржаве» у тых мейсцах, дзе баявікоў ІД наагул няма.
У выніку, можна дапусьціць, што Масква паставіла сабе мэту канчаткова прыбраць з «каўказскае шахматнае дошкі» Імарат Каўказ. Бо працяглая паказальная барацьба з мясцовым рухам супраціву, які адкрыта засуджае мэтоды і сродкі Ісламскае Дзяржавы, не ўкладаецца ў схему новай «антыгітлераўскай кааліцыі» Пуціна.
Матар’ял падрыхтаваў Паўло Падабед адмыслова для сайту міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm.

(CC BY) Падчас поўнага або частковага выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і артыкул на сайце InformNapalm.org абавязковая.

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14275 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.