
Неўзабаве два гады як валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выпальваюць на інфармацыйным полі хлусьню крамлёўскае прапаганды, падаючы чытачам бясспрэчныя факты ўдзелу расейскіх войскаў у неабвешчанае вайне супроць Украіны. За гэты час нашыя выведнікі неаднойчы пераконваліся ў тым, што расейскія акупанты ўсіх узроўняў не надта абцяжараныя розумам і кемлівасьцю, ня кажучы ўжо пра такія чыньнікі як гонар і годнасьць. Узровень іхнага патасу і “сьмеласьці” набліжаецца да адмоўных значэньняў з кожным новым выкрыцьцём, калі пасьля прачуханкі ад асабістаў і зампалітаў яны баязьліва выдаляюць кампраметуючыя іх матар’ялы. Але ёсьць выпадкі, калі гора-кансьпіратары з ЗС РФ, у тым ліку з спэцназу ГРУ, трапляюць у нашае сеціва паноўна і гэты рэцыдыў інакш як Ідыётыю не назавеш.
Мінула 9 месяцаў з моманту публікацыі аднаго з гучных OSINT-расьледаваньняў InformNapalm “Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22-й брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску”, у якім былі пададзеныя сьведчанні, якія пацьверджваюць прысутнасьць у акупаваным Луганску групы вайскоўцаў 22-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п. Сьцяпны, Растоўская вобласьць) галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штабу ЗС РФ. У выніку публікацыі старонкі фігурантаў, вядома ж, былі выдаленыя.
Адным з галоўных фігурантаў пазначанага расьледаваньня быў расейскі «Форэст Гамп» – санінструктар-выведнік, кантрактнік Іскандэр Гарыпаў, якія выклаў у сваім профілі сэрыю фатаздымкаў, зробленых на тле славутасьцяў Луганска – помніку танку часоў Першае сусьветнае вайны «Марк-5», у парку Дружбы Народаў і ў Заапарку, праз што «зьліў» інфармацыю пра баявую камандыроўку падразьдзяленьня 22-й брыгады спэцназа ГРУ ва Украіну. Празь 9 месяцаў Гарыпаў патрапіў да нас зноў у новым вобразе «Сашы Доктара».
Ідэынтыфікацыйныя дадзеныя: Іскандэр Гарыпаў, выдаленая старонка ў сацсеціве «VK» (архіў профілю, архіў фотаальбому). Службовы сьпіс – тэрміновая служба ў Паўночным флёце, потым служба паводле кантракту ў 346-й брыгадзе спэцпрызначэньня ГРУ (в/ч 31681, Кабардына-Балкарыя, Прахладны), пасьля ў 22-й брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п. Сьцяпны, Растоўская вобласьць). Парашутна-дэсантная падрыхтоўка ў Маздоку (Паўночная Асэтыя), спэцпадрыхтоўка на базе Цэнтра падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў на горным палігоне Дар’ял (Паўночная Асэтыя), спэцкурс на базе 16-й брыгады спэцназу (в/ч 54607, Тамбоў). Гарыпаў таксама ўвечнены ў «Чысцу» Цэнтра «Міратворац».
Знайсьці санінструктара Гарыпава ў новым амплюа не было складана, варта было толькі паґуґліць Skype iskan3467, які ён пазначыў раней.
Цяпер Гарыпаў «Саша Доктар» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты) – старонка створаная 11 чэрвеня 2015 году, праз тыдзень пасьля луганскага правалу гора-выведніка. У асабістай інфармацыі на новай старонцы, апроч пазначанага вышэй старога кантакту Skype, Гарыпаў падаў дату свайго нараджэньня і роднае места Арск. З улікам новае інфармацыі, у прыватнасьці пра места Арск, удалося здабыць і іншыя зьвесткі пра нашага двойчы фігуранта: ягоныя пакінутыя яшчэ ў 2013 годзе старонкі ў сацсетках «VK» і «ОК«, у якіх ёсьць цікавая інфармацыя. У асабістай інфармацыі «доктара» Гарыпава пазначаная ВНУ КВВКУ (Казанская вышэйшае вайсковая камандная вучэльня), якую ён меў скончыць у 2018 годзе, але, як бачым, навучаньне не далося Гарыпаву, прычына, цалкам магчыма, у ідыётыі фігуранту, які замест афіцэрскай кар’еры абраў лёс кантрактніка-няўдачніка. Асобна варта вылучыць сяброўскае кола фігуранту, у якім некалькі тузінаў таварышаў у службе з спэцназу ГРУ, у тым ліку грамадзяне РФ – псэўда-добраахвотнікі «наваросіі», якія, відаць па ўсім, зьяўляюцца кадравымі вайскоўцамі, што выконваюць заданьні камандаваньня ЗС РФ на Данбасе (узятыя ў адпаведную распрацоўку). Таксама Гарыпаў “засьвяціў” сваю пасію, у якой на старонцы выкладзенае супольнае зь ім фота.
Іншыя адкрытыя крыніцы, у якіх зафіксаваная інфармацыя пра Гарыпава:
- https://phonenumber.onl/phone/79113408775
- http://sprashivai.ru/iskan77
- http://ribnaya-sloboda.tatarstan.ru/rus/index.htm/news/25708.htm
Нагадваем, што паводле матываў мінулага расьледаваньня, у якім фігураваў Гарыпаў, InformNapalm падрыхтаваў кароткамэтражны відэаролік з назовам «Што ж такога пагледзець у Луганску».
Заўвага: Ідыётыя – у народзе кажуць ідыятызм, ад старажытнагрэцкага ἰδιωτεία – нявуцтва, неадукаванасьць», самая глыбокая ступень разумовае адсталасьці, якая ў цяжкой форме характаразуецца амаль поўнай адсутнасьцю мысьленьня.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа