• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Кадравы баец 346-й брыгады спэцназа ГРУ РФ ваюе за “ДНР”

on 2015-12-11 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговы факт расейскага гібрыднага тэрарызму. У прыватнасьці, атрыманая сьвежая інфармацыя пра украінскую камандыроўку байцоў Галоўнага выведвальнага ўпраўлення ГШ МА РФ.

У поле зроку трапіў нейкі Мікалай Стацук – профіль у instagram (архіў профілю), профіль у “VK” на імя Мікалай Стацук (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), 9 верасьня 1994 году нараджэньня, родам з г.Майскі Кабардына-Балкарыі. Тэрміновую службу да 2014 г. уключна праходзіў на караблі Чарнаморскага флёту РФ – в/ч 90921 МА РФ, на вайскова-марской базе ў Наварасійску, у прыватнасьці, служыў на марскім тральшчыку “Жалезьнякоў”. Затым, перайшоў на «сухапутны» кантракт.

orofileee

3 сьнежня 2015 году Стацук выклаў у сваім блёгу некалькі сьвежых фатаздымкаў з г.Маздок у Паўночнае Асэтыі. Пад адным зь іх (архіў) ёсьць цікавы дыялёг зь нейкім @slynko56 (архіў), глядзіце вытрымку (падаем у арыгінале):

«- Ты че контракт подписал?
– Уже как 7 месяцев.
– Ясно… И че платят?
– Мне хватает. Пиши в лс, отвечу!».

У гэтым фатаздымку нашую ўвагу прыцягнуў нарукаўны шаўрон, гэта скрыжаваныя стрэлы на тле спэцыфічнага чырвонага «пяці-пялёсткавага» гвазьдзіку – ведамасная эмблема і афіцыйны сымбаль расейскіх частак ГРУ ГШ. Сінявата-бірузовую цэнтральную частку эмблемы відаць значна горш, таму адразу вызначыць вайсковую частку не атрымалася, давялося шукаць інфармацыю далей.

Screenshot

Найбольш цікавыя моманты ў гэтым расьледаваньні:

Шэраг фатаздымкаў – 1, 2, 3 (архіў: 1, 2, 3) Стацук выклаў з “камандыроўкі” з 18 па 20 лістапада 2015 году. Пад адным з фота маецца перапіска з карыстальнікам @dmitriypasha (архіў) (пакідаем у арыгінале):

«- Это ты где?)
– В лс пиши отвечу
– ОК»

ti gde

Адразу на некалькіх «камандыровачных» фота, выкладзеных крыху раней, выразна відаць, як Стацук пазуе ў нестатутнай форме з нашыўкамі так званай «Данецкай Народнай Рэспублікі» (архіў). Лес удалечыні, недабудаваная пяціпавярховая “хрушчоўка”, гаражы, лініі электраперадачаў і іншае, усё гэта нагадвае данецкія краявіды. Чарговае фота з эмблемай “ДНР” і мадэрнізаванай снайпэрскай вінтоўкай СВДС (якая маецца ва ўзбраеньні толькі ЗС РФ), суправаджаецца камэнтаром Мікалая (архіў) (падаем у арыгінале):

«- Ты кем это заделался?)
– Да так ) в СпН попал !)
– Это что?)
– В войска специального назначения, спецназ»

12342590_1668322143446098_399618676241477817_n

12356924_1668318990113080_7407345760093849939_o

Падчас далейшага расьледаваньня, быў ідэнтыфікаваны сябар Стацука – нейкі Жэня Савіська, профіль ”VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), які зьяўляецца таварышам у службе нашага галоўнага фігуранту. Напрыклад, у сваім блёгу Савіська пазуе ў армейскай форме з гэтакім жа шаўроном, зь якім ідэнтыфікаваны Стацук у Маздоку. Больш за тое, на старонцы Савіські быў знойдзены вымпел з сымболікай 346-й Асобнай брыгады спэцпрызначэньня ГРУ, у якой, як было высьветленае, служаць абодва вайскоўцы.

Заўвага: 342-ая АБрСпН ГРУ сфармаваная ня гэтак даўно, што да гэтай вайсковай часткі, то ў адкрытым доступе маецца няшмат інфармацыі. Некаторыя падрабязнасьці пра гэтае злучэньне СпН InformNapalm падаваў яшчэ ў красавіку 2014 году. Варта зьвярнуць увагу на тое, што мейсцам базаваньня брыгады зьяўляецца г.Прахладны ў Кабардына-Балкарыі – акурат менавіта той самы рэгіён, скуль родам і сам Стацук. Таксама, варта зазначыць, што 342-ая брыгада неаднойчы  фігуравала ў нашых расьледаваньнях ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак. Раней была зафіксаваная ля мяжы з Украінай.

savisko

Пра прыналежнасьць Стацука да вайсковай часткі, дысьлякаванай у Кабардына-Балкарыі, таксама ўскосна сьведчаць іншыя дадзеныя. Напрыклад, камэнтары на старонцы сябра нашага галоўнага фігуранту нейкага @soldier_boys07 з згадваньнем пра вайсковую службу ў КБР.

Пра ўдзел расейскага спэцназаўца Стацука ў збройным канфлікце ва Украіне, сьведчаць і іншыя факты. Напрыклад, дакладна такія ж гаражы, як і на фота з “украінскай камандыроўкі” Стацука, былі выяўленыя на старонцы «сэпаратыста» Дзьмітрыя Грамакова ў сацсетцы “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), які ваюе ў так званым «Батальёне спэцыяльнага прызначэньня Мікалаеўскага» “ДНР” і зьяўляецца супольным сябрам байца той жа 346-й брыгады ГРУ Анатоля Іваненкі ў сацсетцы “VK”  (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Сам будынак, як мяркуецца, знаходзіцца ў Старабешаве. Цікава тое, што сам Грамакоў зьяўляецца «сябрам сябра» Стацука і пазуе з пазычанымі ў расейскіх ГРУ-шнікаў штатнымі СВДС (згадвалася вышэй) і АК з начным прыцэлам.

Screenshot005gg

Screenshot002

Screenshot003 Screenshot001Screenshot004

Такім чынам, гэты матар’ял яскрава сьведчыць пра тое, што Крэмль працягвае па-ранейшаму закідваць сваіх «гібрыдных» вайскоўцаў ва Украіну. А пасьля таго, як ГРУ-шнікі ці іншыя акупанты трапляюць ва ўкраінскі палон, расейскія СМІ адразу пачынаюць  ужываць у адносінах да іх словы, якія бяруць у двукосьсе: «байцы ГРУ», «жаўнеры ЗС РФ» і г.д. або сьціпла дадаюць словазлучэньні «яны заблукалі» або «нібыта ваююць» ва Украіне.

Глядзіце тэматычныя спасылкі што да папярэдніх публікацыяў InformNapalm адносна 346-й БрСпН ГРУ ГШ РФ:

  • 346-я Брыгада спэцпрызначэньня ГРУ, April 23, 2014
  • 346-я Асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ва Украіне, September 13, 2014
  • Расейскія войскі ў Крыме – выведнікі 346-й БСН, December 11, 2014
  • Дывэрсантаў 346-й брыгады ГРУ рыхтуюць паводле сыстэмы Станіслаўскага, January 30, 2015
  • Найноўшыя бронеаўтамабілі “Тайфун” ва ўзбраенні расейскіх сілаў уварваньня, February 2, 2015

Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьніў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50300 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.