• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ

    on 2016-03-29 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

     

    Мінулі тры месяцы з моманту публікацыі OSINT-расьледаваньня InformNapalm “Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі”, у якім пададзеныя наглядныя сьведчаньні ўдзелу расейскіх артылерыстаў у баявых дзеяньнях у Сірыі. Пацьверджаньнем нашае слушнасьці сталася масавая зачыстка профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія фігуруюць у гэтым матар’яле. Але, мабыць, памяць у расейскіх ваякаў надта кепская, бо праз тры месяцы некалькі вайскоўцаў з агульнага сьпісу падставіліся зноў.

    • Дзьмітры Сямашка, фігурант №9 – вайсковец-кантрактнік, які выдаліў сірыйскія фота. Празь некаторы час ён усё ж абнавіў сваю старонку, пахваліўся баявой узнагародаю – мэдалём Суворава, выдадзенай яму на падставе загаду прэзыдэнта РФ з 8 сьнежня 2015 г. Выклаў ён і фота новай «Лады» – цалкам магчыма, набытай за грошы, атрыманыя падчас сірыйскае камандыроўкі.

    DS 1

    mudal

    lada

    Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

    Архівы профіляў: стары, абноўлены 

    Ваня Зімін, фігурант №20 – ён таксама выдаліў сірыйскія фота, але празь некаторы час не забыўся на тое, каб пахваліцца мэдалём Суворава. Узнагароду Ваня атрымаў паводле таго ж загаду з 8 сьнежня 2015 г.

    VZ

    7-31

    Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

    Архівы профіляў: стары, абноўлены


    Аляксандар Каратнік, фігурант №24, – падчысьціў сірыйскія фатаздымкі, але выклаў фота мэдалю Жукава, з той жа самай датай узнагароджаньня – 8 сьнежня 2015 г. Каратнік пракамэнтаваў атрыманьне ўзнагароды досыць красамоўна (пакідаем у арыгінале): «был там где вас не было, делал то, чем вы никогда не занимались».

    AK

    12-34

    koomenttttttttt

    Архівы фотаальбомаў: стары, абноўлены 

    Архівы профіляў: стары, абноўлены

    Посткрыптум: празь некалькі гадзінаў пасьля публікацыі два з трох профіляў вышэйзгаданых фігурантаў былі адрэдагаваныя, фота мэдалёў выдаленыя. Падрабязнасці – у спасылцы.

    Нагадваем, што 291-я артбрыгада – адное з найбольш сумнавядомых вайсковых злучэньняў ПВА, якое неаднаразова фігуравала ў нашых расьледаваньнях у кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак».

    Глядзіце тэматычныя спасылкі пра 291-ю артбрыгаду:

    • Войскі РФ, якія засьвяціліся ўздоўж мяжы і на Данбасе, August 26, 2014
    • Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны, September 19, 2014
    • Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня, September 30, 2014
    • “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса, November 12, 2014
    • Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе, April 5, 2015
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце, October 7, 2015
    • Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі, December 7, 2015
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Частка 1, December 18, 2015
    • Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 2, December 21, 2015

    Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.