• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Кантрактнікі 205-й АМСБр перакінутыя да мяжы з акупаванай часткаю Украіны

on 2016-12-23 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Партал Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Якая мэта іхнае перадысьлякацыі?

205-я асобная мотастралковая казачая брыгада, або в/ч 74814, дысьлякуецца ў г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю, РФ. У склад падразьдзяленьня ўваходзяць некалькі батальёнаў мотастралкоў, мэдычная рота, камэнданцкі ўзвод, батальён сувязі і гаспадарчага забесьпячэньня. Маладыя вайскоўцы расейскай арміі, якія нядаўна падпісалі кантракт, прагнуць бою…

Камэнтар «Контракт одобрен поехали» (рас.) Аляксандра Манджыева пад фатаздымкам, зробленым падчас акупацыі Крыма, вельмі добра сьведчыць пра задачы й мэты расейскіх жаўнераў.

Фота Манджыева з сваімі таварышамі ў службе, зробленае ля ўваходу ў вайсковы інтэрнат №7 вайсковае часткі 74814 ў г. Будзёнаўску.

Фота Рустама Акчурына з камэнтаром «Контрабасы» (рас., гэтак у расейскай арміі называюць жаўнераў-кантрактнікаў).

«Дамой?» – запыталі ў камэнтары пад фатаздымкам, «нет, в Ростовскую область» – адказвае Рустам Акчурын.

Фота на тле вайсковай тэхнікі, зробленае на чыгуначнай станцыі Мацьвееў Курган, Растоўская вобласьць, за 15 км ад мяжы з акупаванай часткаю Данецкай вобласьці Украіны (47.563774, 38.861001).

Жаўнеры Акчурын і Манджыеў у вайсковым інтэрнаце сьвяткуюць атрыманьне свайго новага статусу – «кантрактнік».

Летняе фота Рустама Акчурына на тле лёгкага браняванага транспортэру (МТ-ЛБ) з тактычным знакам “квадрат у коле”, які сьведчыць пра прыналежнасьць да 205-й АМСБр.


У сьнежні 2016 году валянтэры супольнасьці InformNapalm выявілі фотасьведчаньні прыбыцьця эшалёнаў з расейскай вайсковай тэхнікай у г. Таганрог Растоўскае вобласьці. У фота на чыгуначных  плятформах зафіксаваныя самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С» і танкі Т-90.

 

#Таганрог #эшелон МСТА-С какое-то дежавю уже pic.twitter.com/umYvpPJHQv

— Victory Krm (@KrmVictory) 20 декабря 2016 г.

#Таганрог, эшелон
Новое поступление танчиков Т-90#Ukraine #Siria #Today #war #russia #ихтамнет pic.twitter.com/tlCwo8zjca

— Видаль Сорокин ✌ (@VidalSorokin) 15 декабря 2016 г.

У фота, выкладзеным 20 сьнежня 2016 году, можна пабачыць эшалён зь вялікай колькасьцю расейскіх танкаў Т-72Б3.

У групе «Мой Таганрог» сацсеціва «VK» выкладзены фатаздымак, у якім зафіксаваная іншая частка гэтага ж эшалёну з вайсковай тэхнікай.

Зазначым фота, у якіх можна пабачыць расейскія 152-мм самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С». Усе маюць бартавыя шасцісотыя нумары. А на САУ з нумарам «642» нанесены тактычны знак «квадрат у коле», пра які вялося вышэй.

З групы сацсеціва «VK» «205 ОМСБр 2ГСАДн» было ўзятае фота для параўнаньня самаходнай гаўбіцы «Мста-С» з нумарам 643, якая таксама зафіксаваная ў фота на чыгуначнай плятформе ў эшалёне.

Кожны можа зрабіць сваю выснову. Але пытаньне застаецца адкрытым, навошта расейскія кантрактнікі з г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю РФ перадысьлякаваліся на чыгуначную станцыю Мацьвееў-Курган Растоўскае вобласьці? Ніякіх вайсковых палігонаў там паблізу няма, то бок кантрактнікі з узбраеньнем і тэхнікай прыбылі да мяжы з акупаванай часткаю Украіны не для ўдзелу ў вышкалах.

Вайскоўцы 205-й АМСБр ужо неаднойчы фігуравалі ў матар’ялах расьледаваньняў што да фактаў вайсковага ўварваньня на тэрыторыю Украіны:

Расейскія «апалчэнцы»-кантрактнікі 205-й МСБ ва Украіне

«Дэсэптыконы» з СПА РФ на Данбасе. Хто зьбіваў украінскую авіяцыю

Патаўраваныя вайсковыя злачынцы ЗС РФ. База дадзеных і відэаграфіка


Матар’ял падрыхтаваў Відаль Сарокін.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45182 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.