• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Колькі расейскіх кадравых вайскоўцаў патрапіла ва ўкраінскі палон?

    on 2015-08-22 | 1 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Расея даволі доўга рабіла выгляд, што гэта ня ейная армія ваюе на Данбасе, але нейкія дабраахвотнікі. Аднак ужо напрыканцы лета 2014 году пачалі зьяўляцца першыя палонныя расейскія кадравыя вайскоўцы, і хлусіць стала больш складана.

    Першым афіцыйным палонным стаўся 19-гадовы жаўнер тэрміновае службы Андрэй Балабанаў, радыётэлефаніст 7-й матастралковай роты в/ч 65349 ЦВА Сухапутных войскаў РФ, які патрапіў у палон прыкладна 16-17 ліпеня 2014 году.

    Афіцыйная расейская пазыцыя што да гэтага палоннага зьмянялася некалькі разоў. Спачатку яго не заўважалі, але пасьля відэа, пра яго пачала пісаць Омская прэса:

    http://www.bk55.ru/news/article/35853/
    http://omskgazzeta.ru/…/o_popavshem_v_plen_omiche_balobano…/
    http://omskgazzeta.ru/omichi/spasti_ryadovogo_balobanova/

    У пошуках апраўданьня якія толькі не высоўваліся вэрсыі! Маўляў, няма такога жаўнеру, а нават калі і ёсьць, то яго выкралі і хочуць абмяняць на Саўчанку.

    Расейскі журналіст Алег Кашын гэтак наўпрост і напісаў: “Гэта можа быць праўдай, можа быць правакацыяй, можа быць жартам, можа быць чым заўгодна. З аднолькавай верагоднасьцю хлопца маглі й выкрасьці ў Растоўскае вобласьці, і ўзяць у палон у Данбасе, і проста прыдумаць, пачуўшы імя ў омскіх навінах. Дык вось, проста майце на ўвазе, што нейкія украінцы сьцьвярджаюць, што Андрэй Балабанаў у іх. Трэба высьвятляць, што зь ім і дзе ён” (http://kashin.guru/2014/07/19/omich/).
    Неўзабаве гісторыю сталі забываць, нібы й не было такога выпадку. Гэтак, сайт “ОмскРэгіён” адным з першых напісаў пра Балабанава, але неўзабаве прыбраў артыкул, на які, праўда, ужо спаслаліся шматлікія СМІ. Прыбраў кепска – у пошуку на сайце вы ўсё яшчэ можаце знайсьці назоў нататкі, але вось ейны тэкст адчыніць ня зможаце.

    Стары лінк на артыкул: http://omskregion.info/item.asp?id=24787
    pavlushko article 1

    pavlushko article 2

    Паступова з Балабанова пачалі рабіць дэзэртыра. Нібыта ён ня мог там апынуцца і наагул ён сам уцёк ва Украіну і таму дэзэртыр. Нядаўна пра жаўнера пісала “Новая Газэта”, але больш ніякіх зьвестак пра ягоны лёс гэтак і не зьявілася:

    http://www.novayagazeta.ru/news/1689315.html.

    Відаць, з такім падыходам Балабанаў у Омск вернецца няхутка.
    Наступным быў 19-гадовы кантрактнік Пятро Хахлоў з 9-й матастралковай брыгады, в/ч 54046, Ніжні Ноўгарад. Ён разам з сваім калегам Русланам Гарафіевым прыкладна 8-10 жніўня 2014 году перайшлі на бок тэрарыстаў за 150 тысяч рублёў (прынамсі, гэтак Хахлоў сьцьвярджае на відэа).

    Абодва афіцыйна лічацца пакуль дэзэртырамі і не асабліва цікавяць расейскі бок.

    Наступныя афіцыйныя палонныя зьявіліся ўжо 24 жніўня 2014 году. У рукі да ўкраінскіх сілавікоў патрапілі адразу 10 вайскоўцаў 331-га палка 98-й Сьвірскай дывізыі ПДВ, в/ч 71211. Затрымалі іх каля населенага пункту Зяркальны Амвросіеўскага раёну Данецкае вобласьці. Гэта прыблізна 20-40 кілямэтраў углыб украінскае тэрыторыі.

    Сьпярша рэакцыя была клясычнай “ватнай”: чарговы фэйк украСМІ, няма такіх жаўнераў, дзе доказы і г.д. А потым зьявілася цэлая сэрыя відэа з палоннымі.
    https://www.youtube.com/watch?v=DxY50GLxoP0

    Прадставіць усіх дзесяцёх чарговымі дэзэртырамі было б цалкам неразумна, таму “ватнікі” пачалі распавядаць, што дэсантнікі патрапілі ў палон, што гэта ўсё спэцаперацыя… ну, там, “Масада” або ЦРУ. На перамовах у Менску Пуцін вымушаны быў знайсьці адказ: “Дэсантнікі заблукалі…”.

    А праз пару дзён, ужо на Сялігеры, Пуцін нават спрабаваў жартаваць.

    “Насамрэч гэта праўда, і я зараз кажу сур’ёзна. Я веру, што яны заблукалі, таму што там няма маркаванай мяжы”, – вось так зайшлі ўглыб да 40 кілямэтраў і не заўважылі. Ну не прызнаваць жа афіцыйна вайну з Украінай, таму знайшлі хоць падобнае апраўданьне, а Пуцін яго асабіста і агучыў. Выйшла трошкі па-дэбільнаму, але хоць так.

    Аднак неўзабаве ва Украіне зьявіліся чарговыя палонныя, пра якія расейцы ўспамінаюць ня гэтак ахвотна. 28 жніўня 2014 году пад Ілавайскам украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух кантрактнікаў з 31-й АДШБ, в/ч 73612, г.Ульянаўск. Падчас знаходжаньня ў палоне, Руслан Ахметаў і Арсень Ільмітаў пасьпелі даць паказаньні.
    https://www.youtube.com/watch?v=DBNbaYPztac

    https://www.youtube.com/watch?v=TyebQ6BGKqA

    Падчас выхаду з Ілавайскага катлу іх нібыта абмянялі на свабодны выхад з атачэньня, але расейцы не стрымалі свайго слова.

    Самае дзіўнае ў гэтым выпадку, што рэакцыі расейскага боку што да гэтых двух палонных наагул няма. Затрымалі іх пад Ілавайскам – гэта ўжо 45-60 км ад украінскай мяжы. Таксама заблукалі?

    “LifeNews” зрабіў дэбільны рэпартаж пра іх і не растлумачыў, чаму і якім чынам расейскія вайскоўцы апынуліся на ўкраінскай тэрыторыі.
    https://www.youtube.com/watch?v=pFCGfucfUM4

    Пра ўкраінскі палон у сюжэце няма ані слова. Добра хоць, што з гэтых жаўнераў не зрабілі дэзэртыраў.

    Прыблізна 30 жніўня 2014 году ў палон трапілі яшчэ два жаўнеры: прапаршчык Уладзімер Буракоў і нейкі бурат, абодва з 104-га ПДП, в/ч 32515.

    Як яны апынуліся ва Украіне, таксама ніхто не патлумачыў. Калі няма, што сказаць, расейскі бок наўпрост маўчыць з спадзевам, што з часам на гэта ўсе забудуцца.

    Афіцыйна так ніхто і не пракамэнтаваў, што рабіў ва Украіне 21-гадовы танкіст Андрэй Фядорчанка, які ў жніўні 2014 году прымаў удзел у “Танкавым біятлёне – 2014”, але неўзабаве ягоны танк быў падбіты недзе пад Ілавайскам:
    документы вояк рфКРЫНІЦЫ:

    • https://www.facebook.com/sfagnum/media_set… – дакуманты Фядорчанкі ва украінскіх сілавікоў;
    • https://www.facebook.com/anton.pavlushko/posts/10204748219164872.

    Сьпярша думалі, што Фядорчанка загінуў, але неўзабаве зьявілася інфармацыя, што яго абмянялі на ўкраінскіх палонных. У любым разе, ягоны пашпарт застаўся ва украінскіх сілавікоў.

    За месяцы вайны на Данбасе колькасьць кадравых расейскіх вайскоўцаў вымяраецца дзясяткамі. Расеец звычайна ўзгадае пра 10 “заблукалых”, пра якія пажартаваў Пуцін, але наўрадці зможа растлумачыць, як апынуліся ва Украіне іншыя расейскія кадравыя вайскоўцы. Хтосьці зь іх трапляе на відэа, кагосьці адразу мяняюць, кагосьці зьнішчаюць, падчас гэтага асабліва ня ставячы пытаньняў, але ніхто ня можа сказаць, што іх ва Украіне не было.
    Аўтар: Антон Паўлушка

    Крыніца: https://www.facebook.com/anton.pavlushko/posts/10205431140877488

    PS: Нагадаем, што, апроч вышэйзгаданых вайскоўцаў, на відэа таксама патрапіў сяржант ЗС РФ Яўген Тур, якога абмянялі на некалькіх украінскіх сілавікоў. Пасьля таго, як ён трапіў у рукі ФСБ РФ, пра яго на цяперашні момант нічога невядома, з старонкі Тура ў “ВК” старанна папрыбіралі ўсе вайсковыя фота і відэа, а хлопец наўпрост зьнік як з поля зроку СМІ, так і для родных.

    Падчас перадруку інфармацыі спасылка на informnapalm.org абавязковая.

    Пераклад на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “Колькі расейскіх кадравых вайскоўцаў патрапіла ва ўкраінскі палон?”

    1. 2015-09-22

      Сьвідравіны “Чарнаморнафтагаза” захоплівалі дэсантнікі 104-га палка ПДВ РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] што напрыканцы жніўня 2014 году ўкраінскія сілавікі захапілі ў палон на Данбасе двух вайскоўцаў 104-га палку в/ч […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.