
Каманда Informnapalm.org зьдзейсьніла чарговае расьледаваньне і ідэнтыфікала мейсцы, дзе знаходзяцца скопішчы расейскай вайсковай тэхнікі ў горадзе Красны Луч.
Расейскія баявікі штодзённа груба парушаюць Менскія дамоўленасьці і ў выпадку, калі Збройныя сілы Украіны распачнуць сымэтрычныя дзеяньні ў адказ, пагражаюць скарыстаць з сваёй артылерыі і пачаць наступ, які будзе працягвацца да акупацыі, як мінімум, усяе тэрыторыі Луганскае і Данецкае абласьцей.

Зноў праз чарговае выхваленьне і паказуху расейскай тэхнікі на акупаваным Данбасе тэрарысты ўласнаручна выкрылі базу расейскай артылерыі з тэхнікай САУ 2С1 “Гвазьдзіка” і РСЗА 9К51 “Град” на тэрыторыі ДП “Данбасантрацыт” у цэнтры гораду Красны Луч. Таксама на адным з фатаздымкаў была зафіксаваная радыёстанцыя Р-142Н (гл. вышэй).
Усе будынкі, аб’екты на фота супадаюць з будынкамі і аб’ектамі на мапе.


Нагадаем, што напачатку траўня 2015 году падчас OSINT-выведкі каманда InformNapalm.org у профілі аднаго з расейскіх баявікоў, якія “засьвяцілі” перавалачны пункт у горадзе Растове-на-Доне перад адпраўкай ва Украіну, былі выяўленыя некалькі фатаздымкаў з красавіка 2015 году зь вялікім скопішчам вайсковай тэхнікі, але дакладнае мейсца тады ўсталяваць не ўдалося.
Цяпер мы бачым, што тэрыторыя ДП “Данбасантрацыт” – гэта ўжо вайсковая база, дзе стала знаходзіцца артылерыя расейска-тэрарыстычных войскаў.
Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для сайта InformNapalm.org. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына









Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

One Response to “Красны Луч. База расейскай артылерыі на тэрыторыі ДП “Данбасантрацыт””
2015-10-22
Яндэкс.Мапы на службе ў кіеўскай хунты - InformNapalm.org (Беларуская)[…] База расейскай артылерыі ў цэнтры гораду на тэрыторыі ГП «Данбасантрацыт». […]