Нядаўна ў сэрвісе “Яндэкс.Мапы” адбылося ўдалае абнаўленьне спадарожнікавых здымкаў акупаваных тэрыторыяў, праз што былі выяўленыя ўсе базы акупацыйных войскаў Расеі і мейсцы скопішча вялізарнай колькасьці боепрыпасаў на Данбасе.
Цяпер пяройдзем да гэтых мейсцаў, пра якія казала міжнародная каманда InformNapalm.org.
Сухадольск, Краснадонскі раён Луганскае вобласьці
Разгрузка боепрыпасаў з расейскага цягніка ў расейскія тэнтаваныя вайсковыя грузавікі на чыгуначнай станцыі “Краснадон” (г.Сухадольск).
Шырата: 48°20′27″N (48.340881)
Даўгата: 39°42′46″E (39.712713)
“Дынамітны склад” за 7 кілямэтраў ад чыгуначнае станцыі “Краснадон” з купамі разнастайных боепрыпасаў. На мапе зафіксаваныя больш за сто вайсковых расейскіх грузавікоў.
Шырата: 48°22′41″N (48.37798)
Даўгата: 39°47′7″E (39.785252)
Пасёлак Безыменнае, Наваазоўскі раён Данецкае вобласьці
База акупацыйных войскаў Расеі пад Шырокіна на тэрыторыі аграцэху № 5 ДП «Ільіч-Агра Данбас»
Шырата: 47°6′42″N (47.111791)
Даўгата: 37°56′9″E (37.935962)
І адразу ж прыклад “зьліву” пазыцыяў і акопаў акупацыйных войскаў Расеі, за паўтары кілямэтры ад крайніх дамоў у Шырокіне, ці больш слушна, ад таго, што ад іх засталося.
Шырата: 47°6′31″N (47.108578)
Даўгата: 37°51′6″E (37.851557)
Красны Луч, Луганская вобласьць
База расейскай артылерыі ў цэнтры гораду на тэрыторыі ГП «Данбасантрацыт».
Шырата: 48°8′13″N (48.137067)
Даўгата: 38°55′9″E (38.919105)
Данецк, Украіна
Трэнавальны палігон акупацыйных войскаў Расеі, на тэрыторыі закінутай вайсковай часткі, на якім зафіксаваны невялікі лягер з камандна-штабною машынай (КШМ) Р-142Н.
Шырата: 47°53′59″N (47.899826)
Даўгата: 37°47′43″E (37.795205)
Стаханаў, Луганская вобласьць
Расейская вайсковая база на тэрыторыі Стаханаўскае абласное агульнаадукацыйнае школы-інтэрната №1.
Шырата: 48°34′28″N (48.574552)
Даўгата: 38°39′59″E (38.666293)
Антрацыт, Луганская вобласьць
База акупацыйных войскаў Расеі на тэрыторыі 2-га ўзводу ваенізаванае горнавыратавальнае часткі (ВГВЧ).
Шырата: 48°6′36″N (48.109923)
Даўгата: 39°6′25″E (39.107006)
Успенка, Лутугінскі раён
Вялізны палявы лягер акупацыйных войскаў Расеі зь вялікай колькасьцю тэхнікі на тэрыторыі прыродна-запаведнага аб’екту агульназаалягічнага заказьніка «Ілірыйскі». Праз тое, што тэрыторыя палігону вельмі вялікая і у розных ягоных мейсцах на мапе зафіксаваная разнастайная вайсковая тэхніка, мы публікуем фатаздымкі толькі падставовых аб’ектаў на мапе.
Шырата: 48°22′38″N (48.377112)
Даўгата: 39°6′1″E (39.100161)
Луганск, Украіна
Усім вядомая база “Трансьпеле” акупацыйных войскаў Расеі, пра якую неаднойчы паведамляла каманда InformNapalm.org.
Шырата: 48°32′17″N (48.538122)
Даўгата: 39°21′18″E (39.354887)
Палігон акупацыйных войскаў Расеі ў раёне колішняе ВВАВШ (Луганская вышэйшая вайсковая авіяцыйная вучэльня штурманаў).
Шырата: 48°31′46″N (48.529346)
Даўгата: 39°22′35″E (39.376519)
Яшчэ адна база акупацыйных войскаў на тэрыторыі Луганскага авіяцыйнага рамонтнага заводу. Асобна пра гэтую частку “раёну ВВАВШ” мы не пісалі.
Шырата: 48°31′20″N (48.52209)
Даўгата: 39°22′33″E (39.37571)
Алчэўск, Луганская вобласьць
Спынімся на прамысловым гіганце Украіны – ПАТ «Алчэўскі мэталюргічны камбінат» і на тэрыторыі вакол яго. У гэтым раёне ужо некалькі разоў былі выяўленыя фота тэхнікі і боепрыпасаў: і на тэрыторыі прадпрыемства, і на ягоных складох. Таксама на палігонах каля гораду адбываюцца сталыя вышкалы акупацыйных войскаў РФ.
Скрыншоты некалькіх мейсцаў скопішча вайсковае тэхнікі расейскіх баявікоў. Гэта ўсяго толькі кропля, якая зафіксаваная звонку, страшна ўявіць колькі ўсяго захоўваецца рознага ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў у вытворчых памяшканьнях гэтага прадпрыемства.
Абноўленыя спадарожнікавыя мапы Яндэкс пацьвердзілі ўсе расьледаваньні каманды ІнфармНапалм, у якіх былі пададзеныя доказы прысутнасьці тэхнікі і складоў з боепрыпасамі акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе.
Што гэта: Расея капітулявала і цяпер праз “Яндэкс” «зьлівае» сваіх баявікоў або гэта, усё ж, чарговы падступны плян Крамля?
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа