• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Матрос-апазыцыянэр Пуціна пахваліўся мэдалём за Крым і выкрыў 41-ю брыгаду ракетных катэраў ЧФ РФ

    on 2019-05-24 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас маніторынгу акаўнтаў сацсетак расейскіх вайскоўцаў выявіла доказы ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму 41-й брыгады ракетных катэраў, якая стала дысьлякуецца на часова акупаванай тэрыторыі Украіны – у г. Сэвастопаль.

    У фатаздымку ніжэй зафіксаваныя расейскія маракі, якія служылі на малым ракетным караблі «Міраж». Гэты карабель уваходзіць у склад 166-га Наварасійскага дывізыёну малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных катэраў (в/ч 72165). Вызначанае, што ўсе яны ўдзельнічалі ў апэрацыі захопу Крыму, за што атрымалі ўзнагароды ад міністэрства абароны РФ. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) удалося ідэнтыфікаваць іхныя асобы. У фота зьлева направа: Аляксандар Дзенісенка, Аляксей Барабаш, Аляксандар Галавань.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя расейскіх ваенных злачынцаў

    Галавань Аляксандр Сяргеевіч (рас. Головань Александр Сергеевич), нарадзіўся 10.01.1991 г. у Калужскай вобласці, РСФСР. Навучаўся ў Маскве. Удзельнічаў у акцыях расейскае апазыцыі, у прыватнасьці, у так званым “Маршы мільёнаў”, які адбыўся 12 чэрвеня 2012 году. На вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году.

    Служыў матросам на малым ракетным караблі «Міраж». За ўдзел у апэрацыі захопу Крыму узнагароджаны мэдалём “За возвращение Крыма” (рас.). Здавалася б, калі чалавек мае апазыцыйныя погляды, падтрымлівае Барыса Нямцова, ён ня будзе выхваляцца ваеннымі злачынствамі сваёй дзяржавы. Аднак, як бачым, з пачаткам расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны погляды шматлікіх расейцаў кардынальна зьмяніліся. Колішнія супраціўнікі Пуціна сёньня зьяўляюцца наўпроставымі рэалізатарамі нэаімпэрскае палітыкі Крамля.

    • Акаўнт сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі А. Галаваня

      https://vk.com/alexgolovan (http://archive.is/w914o)
      http://archive.is/Bs9UN
      http://archive.is/504jg

     

    Дзенісенка Аляксандар Мікалаевіч (рас. – Денисенко Александр Николаевич). Нарадзіўся 24.03.1993 г., жыве ў Краснадарскім краі РФ, меркавана, у г. Караноўск. Пэрсанальныя дадзеныя таксама пазначаныя ў фатаздымку пасьведчаньня кіроўцы.

    Праходзіў тэрміновую службу ў 41-й брыгадзе ракетных катэраў. За ўдзел у апэрацыі захопу Крыму ўзнагароджаны мэдалём “За возвращение Крыма”:

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты й фатаздымкі А. Дзенісенкі

      https://vk.com/id26817538 (http://archive.is/u8eZc) http://archive.is/XAPmh http://archive.is/umxzL

     

    Барабаш Аляксей Іванавіч (рас. – Барабаш Алексей Иванович). Нарадзіўся 18.05.1994 г., жыве ў г. Наварасійск, Краснадарскі край РФ. Служыў матросам на малым ракетным караблі «Міраж». Апроч фатаздымкаў з мэдалём за акупацыю Крыму, у ягоным фотаальбоме выяўленае таксама фота ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю:

    У камэнтарох да аднаго з фатаздымкаў Аляксея Барабаша выяўленая досыць цікавае абмеркаваньне што да атрыманьня ўзнагароды за акупацыю Крыму (падаем у арыгінале):

    Аляксей Барабаш: …девятого медаль дадут за Крым уже точно в бригаде лежит… Вам че не дают медали?

    Лаша Ерашкоў: …вообще не в курсе

    Аляксей Барабаш: Б@я должны дать в нас даже долбо@м дают которые ни где не учавствовали

    Лаша Ерашкоў: Ну как сказать… Готовы то были в случае чего)

    Аляксей Барабаш: Мы спали з автоматом

    Лаша Ерашкоў: Мы вообще не спали

     

    У фотаальбоме Аляксея Барабаша выяўленае таксама фота з расейскім рэжысэрам, прыхільнікам ваеннай агрэсіі Расеі Фёдарам Бандарчуком, які відавочна незаконна знаходзіўся ў Крыме ўлетку 2014 году:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты й фатаздымкі А. Барабаша

      https://vk.com/id162963807 (http://archive.is/0MDuu) http://archive.is/NFfds http://archive.is/Ump9B

      https://ok.ru/profile/558102284626 (http://archive.is/MkJk2)
      http://archive.is/nrkR1
      http://archive.is/yUBZE

    Пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 41-й брыгады ракетных катэраў падпісваў капітан 1-га рангу Аляксандар Вячаслававіч Талмачоў.

    Крыніца фота.

    Камандырам 41-й БрРКА ён быў з 2010 па 2015 год. У 2015 годзе ён скончыў сваю вайсковую службу.

    Генэральная пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне капітану 1-га рангу А. Талмачову паводле артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Украіны:

    ч. 3 арт. 110 – Замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны;

    ч. 2 арт. 28 – Зьдзяйсьненьне злачынства групай асобаў, групай асобаў паводле папярэдняй змовы, арганізаванай групай або злачыннай арганізацыяй;

    ч. 2 арт. 437 – Плянаваньне, падрыхтоўка, пачынаньне й вядзеньне агрэсіўнае вайны.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 41-й брыгада ракетных катэраў41-я БрРКакупацыя КрымуАляксандар Талмачоўанэксія Крымув/ч 72165Марш мільёнаўФёдар Бандарчук

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.