• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Матросы 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў ЧФ РФ узнагароджаныя мэдалямі за акупацыю Крыму

on 2019-03-13 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вызначылі факт удзелу 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ у апэрацыі захопу Крыму. Таксама выяўленае, што пасьведчаньне да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 11-й БрСЛК падпісваў капітан 1-га рангу Павал Ясьніцкі.

Асабістыя дадзеныя й фотадоказы

Башкатоў Раман Яўгенавіч, 1995 г. н., РФ, г. Таганрог, 20-ы завулак, д. 30.

Рэкрутаваны на службу ў войска ўвосень 2013 году:

Служыў матросам на вялікім супрацьлодкавым караблі (ВСЛК) «Керч».

Фота для параўнаньня й ідэнтыфікацыі караблю:

Станам на 2014 год, на момант пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны, ВСЛК «Керч» уваходзіў у склад 11-й брыгады супрацьлодкавых караблёў (11-я БрСЛК), в/ч 42948, пункт сталай дысьлякацыі – Сэвастопаль, часова акупаваны Крым. Пасьля акупацыі Крыму гэтае злучэньне было расфармаванае і ў 2015 годзе увайшло ў склад адноўленай 30-й дывізіі супрацьлодкавых караблёў (30-я ДСЛК).

Башкатоў непасрэдна ўдзельнічаў у спэцапэрацыі захопу Крыму. У сваім фотаальбоме ён апублікаваў фота пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю ўкраінскай паўвыспы.

  • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі Р. Башкатова

    https://vk.com/b629mm161 (http://archive.is/lvBmG)

    http://archive.is/5Q31U  http://archive.is/7DEYW

Дзянісаў Кірыл Віталевіч, паводле дадзеных акаўнтаў у сацыяльных сетках: нарадзіўся 12.07.1994 г.н. у г. Таганрог (Растоўская вобласьць, РФ), у якім жыве дагэтуль ягоная маці, бабуля і іншыя сваякі. У акаўнце сацсеціва “VK” таксама пазначаны горад Растоў-на-Доне.

Дзянісаў таксама праходзіў тэрміновую службу ў 2013-2014 гадох – служыў старэйшым матросам на ВСЛК «Керч» (11-я БрСЛК, в/ч 42948). Удзельнік спэцапэрацыі захопу Крыму. Захаваў у фотаальбоме фатаздымкі з мэдалём за акупацыю й фота ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю.

  • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі К. Дзянісава

    https://ok.ru/profile/557131240256 (http://archive.is/KuDMQ)
    http://archive.is/bUy9e
    http://archive.is/EcUfA

    https://vk.com/kiro_san (http://archive.is/oAKyh)
    http://archive.is/nfmte

Некалькі словаў пра ВСЛК «Керч»

Гэты карабель паступіў ва ўзбраеньне ў 1972 годзе. У жніўні 1984 году, за содні да выхаду на чарговую баявую варту, адбыўся эксцэс: адзін зь мічманаў не пераверыў наяўнасьць змазкі й пракруціў галоўныя мэханізмы, у выніку галоўная энэргетычная ўстаноўка караблю зазнала пашкоджаньні. Рамонт трываў з 1985 па 1988 год. Пасьля мадэрнізацыі ў 1993 годзе адбылося ўзгараньне лядоўні ў афіцэрскім буфеце. Пажар выявілі толькі праз 25 хвілінаў, аднак надбудова не загарэлася й карабель быў уратаваны. Таксама ў 1993 годзе падчас швартоўкі «Керч» урэзаўся ў бэтонную сьцяну прычалу, у выніку ён быў накіраваны на двухтыднёвы рамонт праз пашкоджаньне кармы. У 2014 годзе карабель праходзіў аднаўленчы рамонт. Падчас рамонту стаўся пажар, які пашкодзіў шэраг адсекаў. “Горело хорошо, тушили почти сутки” (рас.), – пракамэнтаваў здарэньне супрацоўнік МНС. “Да там кормовое машинное отделение выгорело напрочь” (рас.), – паведаміў супрацоўнік рамонтнага заводу. Пажар вынік праз дзеяньні матросаў тэрміновае службы: яны расклалі для сушэньня адзеньне на дызэль-генэратары й пайшлі спаць. Камісія, што высьвятляла прычыны й наступствы пажару, ухваліла рашэньне пра сьпісаньне й утылізацыю караблю. Аднак пазьней было вырашанае, што «Керч» стане караблём-музэем і, паводле словаў колішняга камандыру караблю, будзе разьвязваць шэраг праблемаў, менавіта: “воспитания молодого поколения, воспитания города, ну и … город-герой Керчь, поэтому .. . это очень здорово” (рас.).

Узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам в/ч 42948 падпісваў капітан 1-га рангу Ясьніцкі Павал Генадзевіч, які ў той час часова выконваў абавязкі камандыра. На пачатку сваёй вайсковай кар’еры Ясьніцкі служыў на ВСЛК «Керч» камандырам зэнітна-ракетнай батарэі.

Перадусім хочам нагадаць Ясьніцкаму, што ён нарадзіўся 06.11.1969 г. у Севераморску Мурманскае вобласьці РФ, бо ў сваім акаўнце сацсеціва “VK” ён памылкова пазначыў у якасьці роднага гораду ўкраінскі Сэвастопаль. Раней ці пазьней сям’і акупанта давядзецца вяртацца ў Севераморск, а Ясьніцкі паўстане перад судом за зьдзейсьненыя ім ваенныя злачынствы.

Крыніца фота: ruinformer.com

У 1986 годзе Ясьніцкі скончыў Нахімаўскую вайскова-марскую вучэльню ў Санкт-Пецярбургу, у 1991 годзе скончыў ЧВВМВ ім. П.С. Нахімава ў Сэвастопалі, у 2004 годзе скончыў ВМА імя Кузьняцова (гэтае ВНУ месьціцца ў Санкт-Пецярбургу, ягоная філія – ў Калінінградзе).

Вызначанае, што станам на 2016 год Ясьніцкі меў пасаду камандыру Сталага апэратыўнага злучэньня Вайскова-марскога флёту РФ у Міжземным моры.

Сьлед зазначыць, што ваенныя злачынствы для роду Ясьніцкіх сталіся нормай: дзед Паўла Ясьніцкага ў 1945-1951 гадох служыў у НКУС начальнікам атраду «Смерш» (рас.) і, як распавядае ўнук, змагаўся з “бандэраўцамі”. Вынік барацьбы расейцаў з украінцамі вядомы: прайшло шмат дзесяцігодзьдзяў, але час ад часу дагэтуль ва Украіне знаходзяць пахаваньні закатаваных расейцамі украінцаў.

  • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі П. Ясьніцкага

    https://ok.ru/profile/148037861048 (http://archive.is/R1w1s)   http://archive.is/FWNK7   http://archive.is/4eJ5q

    https://vk.com/id43231665 (http://archive.is/FMyuo) http://archive.is/qzQbY  http://archive.is/Ws8Fu

    https://www.facebook.com/profile.php?id=100015070635571 (http://archive.is/F621Q)

Зьвяртаемся да праваахоўных ворганаў Украіны: У пераліку падразьдзяленьняў Збройных сілаў РФ, якія маюць дачыненьне да захопу Крыму, агучаным вайсковай пракуратурай Украіны, не пазначаная 11-я БрСЛК і адсутнічае ВСЛК «Керч». Таксама Павал Ясьніцкі пакуль не фігуруе ў сьпісе (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, зьдзейсьненае супроць Украіны, і задзейнічаць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 11-й БрСЛК11-я брыгада супрацьлодкавых караблёў30-я ДСЛКв/ч 42948ВСЛК "Керч"Павал ЯсьніцкіРаман Башкатоў

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Раскрытыя дадзеныя вайскоўцаў ракетнага крэйсэра «Масква», узнагароджаных за ваенную агрэсію

    2020-01-15 - 0 Comment
  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45188 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.