• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Мэдычныя паслугі для VIP наймітаў Расеі. Перапіскі, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў

on 2016-04-07 | 0 Comment | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv
  • no
  • dk

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў у выніку ўзлому дзясяткаў паштовых скрыняў ключавых фігураў, каардынуючых дзеяньні баявікоў, расейскіх наймітаў і вайскоўцаў на Данбасе і ў Сірыі. У гэтым расьледаваньні вядзецца пра мэдычныя ўстановы, якія абслугоўваюць замежных і расейскіх VIP наймітаў РФ.

Нагадаем, што зыходныя дадзеныя з паштовых скрыняў тэрарыстычных фармаваньняў і расейскіх арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць падтрымку баявікоў, здабылі ўкраінскія хакеры з ананімнай групы Falcons Flame (#FF) і перадалі супольнасьці InformNapalm для паглыбленага OSINT-аналізу і апрацоўкі.

Больш падрабязна пра апэрацыю вы можаце прачытаць у матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ. InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных».

Падчас аналізу масыву дадзеных паштовай скрыні арганізацыі «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) нашую ўвагу прыцягнуў ліст з наступным зьместам.

Selection_090

Ліст дасланы з паштовае адрэсы [email protected]. У ім пазначаныя дадзеныя параненага найміта, Альхоўскага, а таксама наступная інфармацыя, цытуем: «Примечание пояснение — боевые задачи выполняли от структур РФ о которых не имеем права говорить, приставлены были к МСБ Луны, официально причислены для порядка были к УСО Генпрокуратуры ДНР».

У выніку паглыбленага OSINT-аналізу выведнікі InformNapalm вызначылі дадзеныя двух расейскіх наймітаў, якія выконвалі баявыя задачы спэцслужбаў РФ. Гэта:

Салікаў Ігар Ракіпавіч (пазыўны “Зьмей”), 09.11.1963 г.н., камандыр асобнай выведроты спэцпрызначэньня «Рэдут» у складзе Сьнежынскага мотастралковага батальёну, тэл.: +79105415944, г. Калуга, грамадзянін РФ.

Selection_091

Да лісту былі дададзеныя два фатаздымкі дакумантаў: даведка так званай «генэральнай пракуратуры ДНР» і выпісны эпікрыз (вагнястрэльнае параненьне абедзьвюх ступаў, атрыманае 28.06.2014 г.), выдадзены ў ліпені 2014 году траўматалягічным аддзяленьнем ФГКУ 1602 БКГ МА РФ (Вайсковы клінічны шпіталь міністэрства абароны Расеі ў г. Растове-на-Доне).

IMG_20151025_123539

IMG_20151025_123822

З дапамогаю адрэсы паштовае скрыні [email protected] было вызначанае, што Салікаў Ігар Ракіпавіч займаецца публіцыстыкай у вайсковай тэматыцы з псэўданімам “Коваль І.” [1]  [2]. Зазначым, што дата нараджэньня на сайце і ў лісьце ідэнтычная – 09 лістапада 1963 г. Інфармацыя, якую агучыў пра сябе Салікаў (пакідаем у арыгінале): «Родился, учился… Служил в МВО, ТуркВО (колішнія Маскоўская і Туркестанская вайсковыя акругі, — заўв.рэд). Как обычно, есть и ранения, и награды. Боевую учебу проходил в различных округах. Имею несколько ВУС (Вайскова-ўліковая спэцыяльнасьць, — заўв.рэд.) — был всегда за расширение кругозора. После распада СССР, покинув части специального назначения, которые перешли в управление уже иного государства, выбрал путь фрилансера в сфере военного дела, которое в миру клеймят ошибочно термином наемник (не пугайтесь этого слова, не такое уж оно и страшное, да и размытое — ибо абсолютно абстрактное и неверное, включая и юридическое содержание), помотался по миру. Cобытия на Украине, в Крыму и на Донбассе только укрепили мою веру (основанную в том числе и на собственном опыте) в то, что у современной Армии России модерновый путь развития, далекий от консерватизма прошлого. Верю и надеюсь на успехи России в плане великого будущего и формирования здоровых и эффективных ВС. Selection_092Нужна крепкая экономика. Без армии и флота в новом усиленном амплуа это невозможно, и нужна работа всех военных специалистов. Военная служба Родине сегодня выглядит в форме гибрида, и нельзя мерить все старыми лекалами. Многие делают сегодня серьезные «вещи». Вот такой круг получается…Что-то пытаюсь делать в этом направлении и я, и даже сейчас.»

Гэты «гібрыдны фрылансэр», які выконвае спэцыяльныя задачы структур РФ таксама пакінуў свае сэлфі.

Альхоўскі Аляксей Леанідавіч (пазыўны «Турыст»), 08.10.1975 г.н., апэратыўны афіцэр кіраваньня выведгрупы спэцпрызначэньня «Рэдут», камандыр «Зьмей» (Салікаў І.Р.), тэл.: +79266286129, Масква, грамадзянін РФ. У ліставаньні Салікава з арганізацыяй «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» былі знойдзеныя дакуманты на Альхоўскага.

WP_20141118_19_07_18_ProWP_20141118_19_06_59_Pro

Да лісту былі дададзеныя два фатаздымкі дакумантаў: даведка так званай «генэральнай пракуратуры ДНР» і выпісны эпікрыз (аскепкавае параненьне мяккіх тканінаў галавы і вагнястрэльнае скразное параненьне правае лыткі, атрыманае 27.06.2014 г.), выдадзены ў ліпені 2014 года траўматалягічным аддзяленьнем ФГКУ 1602 БКГ МА РФ (Вайсковы клінічны шпіталь міністэрства абароны Расеі ў г. Растове-на-Доне). У лісьце пазначаны тэлефон Альхоўскага +79266286129, празь які валянтэры InformNapalm выявілі дадатковую інфармацыю пра яшчэ аднаго найміта [1]  [2], які зьяўляецца дырэктарам Мурманскага ТАА «ВО7» і дырэктарам Фонду дапамогі ветэранам баявых дзеяньняў «ІКАР».

Кунья Кордэйра Радольфа, 29.09.1987 г.н., грамадзянін Бразыліі, снайпэр-выведнік так званай 1-й асобнай мотастралковай брыгады «Славянскай» тэрарыстычнай арганізацыі ДНР, в/ч 08801.

Ніжэй фатаздымкі ягонага вайсковага білету, выдадзенага тэрарыстычнай арганізацыяй «ДНР», і мэдычных даведак.

DSC_0013DSC_0015

DSC_0017DSC_0003DSC_0004

Зь ліставаньня «Саюза добраахвотнікаў Данбаса» і куратару ў Паўночна-Заходнім рэгіёне вынікае, што зараз Кунья, цалкам мажліва, лякуецца ў шпіталі для ветэранаў войнаў у Санкт-Пецярбургу, РФ.

Selection_094

Таксама быў выяўлены яшчэ адзін найміт і міжнародны тэрарыст, Мітровіч Славіш.

Мітровіч Славіш, 05.03.1975 г.н., ваяваў у бандфармаваньнях «Призрак» і «Оплот» (рас.), грамадзянін Сэрбіі, тэл.: + 79214296357. З 16.03.2016 г. лекаваўся на працягу 10 дзён ў другім аддзяленьні Шпіталя для ветэранаў войнаў, Санкт-Пецярбург, РФ.

Selection_096Selection_095

У скрыншоце ліставаньня зафіксаваная цікавая дэталь: «Сёньня ў шпіталь паступілі на лекаваньне 3 – 300 («300» у вайсковай тэрміналёгіі азначае «паранены», – заўв.рэд.) Себякін, Рыженка і сэрб (Славіш). Шпіталізацыя сэрба ўзгодненая з кіраўніцтвам». Ніжэй таксама пазначаная сума за лекаваньне ў вайсковым шпіталі – 12000 рублёў.

Мэдычныя паслугі для наймітаў «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) аплочвае наяўнымі грашыма праз сваіх рэгіянальных прадстаўнікоў, хаця арганізацыя мае безнаяўны рахунак. Зь ліставаньня вынікае, што грошы прадстаўнікам перадае Вольга Кулыгіна пад расьпіску. Напрыклад, ніжэй пададзенае фота расьпіскі, дзе нейкі Аляксандраў Васіль Уладзімеравіч, пашпарт РФ 4513 192977 атрымаў 600.000 рублёў ад СДД у асобе Кулыгінай Вольгі Іванаўны, пашпарт РФ 4507 901906, на лекаваньне і рэабілітацыю параненых.

1

У адным з папярэдніх расьледаваньняў InformNapalm на падставе знойдзеных старонак баявікоў у сацыяльных сетках і зьдзейсьненай геалякацыі, асьвятлялася тэма вайсковых шпіталяў ЗС РФ.

Усе гэтыя факты аплаты знаходжаньня «вайсковых фрылансераў» і замежных наймітаў у вайсковых шпіталях і іхнага дарагога лекаваньня сьведчаць пра інтэграцыю мэдычнай сыстэмы Расейскай Фэдэрацыі ў працэс вядзеньня гібрыдных баявых дзеяньняў і іхнага тылавога забесьпячэньня. Аплата лекаваньня ажыцьцяўляецца праз падстаўныя фонды і структуры, якія куруюць забесьпячэньне наймітаў у межах адзінай сыстэмы каардынацыі з расейскімі спэцслужбамі. Праваахоўныя ворганы, ФСБ РФ, вайсковыя лекары, мэдпэрсанал і шэраг дзяржаўных службоўцаў маюць дачыненьне да функцыянаваньня гэтай сыстэмы падтрымкі тэрору на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

Чытайце таксама: «Расея дае візы для тэрору ва Украіне: уцечка пашпартных дадзеных наймітаў».

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групы FalconsFlame.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14410 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.