• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея дае візы для тэрору ва Украіне – ўцечка пашпартных дадзеных наймітаў

    on 2016-04-04 | 0 Comment | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm прэзэнтуе пачатак сэрыі публікацыяў у выніку ўзлому дзясяткаў паштовых скрыняў ключавых фігураў, якія каардынуюць дзеяньні баявікоў, расейскіх наймітаў і вайскоўцаў РФ на Данбасе і ў Сірыі. Дадзеныя здабылі ўкраінскія хакеры з ананімнай групы Falcons Flame (#FF) і перадалі для аналізу і апрацоўкі. Больш падрабязна пра апэрацыю арганізацыі ўцечкі дадзеных можна прачытаць у матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ – InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных».

    У гэтым расьледаваньні гаворка пойдзе пра ліст, які быў атрыманы з закрытага ліставаньня арганізацыі «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса». Фігурантамі гэтага лісту зьяўляюцца замежныя найміты, якія ваююць у брыгадзе “Прызрак” (рас.) (незаконнае збройнае фармаваньне тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР», створанае Аляксеем Мазгавым, выкарыстоўвае «левыя» лёзунгі для наданьня ідэйнасьці сваім дзеяньням). Інфармацыю пра гэтае тэрарыстычнае падразьдзяленьне, ідэалёгію і склад можна знайсьці праз спасылкі [1]  [2]  [3].

    Скрыншот ліста арганізацыі і тэхнічныя дадзеныя:

    Selection_061Selection_062Ліст адрасаваны двум атрымальнікам: першая паштовая скрыня належыць Вользе Кулыгінай, псэўданім (Хрысьціян Ганс) draft7771@yandex.ru, другі атрымальнік – “Зьвяз Добраахвотнікаў Данбаса» – sdonbassa@yandex.ru. У лісьце пералічаныя пашпартныя дадзеныя замежных грамадзянаў Італіі, Гішпаніі, Індыі і Фінляндыі, якія праходзяць службу ў незаконным збройным фармаваньні «Прызрак» на тэрыторыі Луганскае вобл., Украіна. Аўтар піша, што ім патрэбная візавая падтрымка для «законнага знаходжаньня на тэрыторыі РФ». Адпраўнік лісту Аляксей Маркаў, паштовая адрэса: redrat@yandex.ru, намесьнік камандыра брыгады «Прызрак», пазыўны: «Добры», дэталі на сайце «Міратворац».

    2014-07-16-08

    Вольга Кулыгіна

    Называе сябе «журналісткай» расейскага прапагандысцкага канала «ANNA-News». Зьяўляецца блізкай сяброўкай Аляксандра Барадая і Ігара Гіркіна. Дакладна вядома, што тэрарыст Ігар Безьлер ў Горлаўцы інсьпіраваў растрэл палонных дзеля таго, каб абмяняць ва ўкраінскіх уладаў Кулыгіну на 15 украінскіх палонных разам з палкоўнікам СБУ. Кулыгіна, меркавана, зьяўляецца супрацоўніцай ФСБ РФ, якая працуе пад прыкрыцьцём журналіста. Невялікае расьледаваньне пра яе можна прачытаць праз спасылку [1]. Таксама Кулыгіна занесеная ў базу «Міратворца». З апісаньня ейнае дзейнасьці:

    “Вольга Кулыгіна грае вялікую ролю ў арганізацыі апэрацыяў расейскіх спэцслужбаў дзеля падтрымкі тэрарыстычных груповак у Сірыі, Грузіі і ва Ўкраіне.

    Яна зьяўляецца адным з кіраўнікоў агентуры, якую спэцслужбы РФ інфільтруюць для кіраўніцтва расейскімі нацыяналістычнымі групоўкамі.

    Іх выкарыстоўваюць у якасьці вэрбавальных пунктаў для фармаваньня дывэрсыйных групаў і для кантролю за радыкальным рэвалюцыйным рухам у самой Расеі.

    Удзельніца двух вайсковых пераваротаў “.

    «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса»

     Арганізацыя створаная ўвосень 2015 году нібы дзеля абароны правоў “добраахвотнікаў”, якія прайшлі праз вайну ва Украіне ў незаконных бандфармаваньнях. Насамрэч адной з мэтаў ёсьць улік і кантроль з боку расейскіх спэцслужбаў тых, хто атрымаў баявы досьвед на Данбасе. Апроч таго, зыходзячы з аналізу атрыманай намі інфармацыі, кантора займаецца вярбоўкаю, вырашэньнем пытаньняў візавага суправаджэньня наймітаў з замежжа, рэабілітацыяй параненых і дапамогаю сем’ям загінулых. Шчыльная сувязь з спэцслужбамі, ворганамі УФМС і памежнай службай РФ пацьверджваная праз тэкст просьбы ў лісьце.

    На гэтай старонцы можна азнаёміцца з статутам арганізацыі. Цікавы артыкул Вадзіма Фульмахта: Навошта Барадай стварае ў Расеі “Саюз добраахвотнікаў Данбаса”, у якім ён абгрунтоўвае вэрсію пра сапраўдныя мэты арганізацыі. 10 кастрычніка 2015 г. у Маскве адбыўся зьезд «Саюза добраахвотнікаў Данбаса», у якім удзельнічалі каля 600 дэлегатаў, якія прайшлі праз вайсковыя дзеяньні на ўсходзе Украіны, спасылкі [1]  [2]. Стары дамен сайту http://sdonbassa.ru (зарэгістраваны 09.06.2015 г.), стаіць заглушка з пераадрэсацыяй на новы: http://sddonbassa.ru  (зарэгістраваны 31.01.2016 г і разьмешчаны на расейскім хостынгу: https://hosting.reg.ru). Адрэса рэгістрацыі: Расея, Масква, Настасьеўскі завулак, д.5, ст. 3. Паводле паштовай перапіскі офіс знаходзіцца на трэйцім паверсе.

    Selection_069Арганізацыя мае прадстаўніцтвы ва ўсёй Расеі, напрыклад, у Санкт-Пецярбургу, каардынатар – «Ящик» (рас.), тэлефон: +79215505255. Ва Уфе каардынатар “НОД” (“Национальное освободительное движение”, рас.) Валеры Ішмакоў, тэлефон: +79613671111.Selection_071 Selection_070Прэс-рэліз «Саюза Добраахвотнікаў Данбаса». Першыя вынікі.Selection_075

    Фігуранты OSINT-расьледаваньня згодна з дадзенымі перапіскі:

    Fazolo Alberto, 26.10.1979, Італія, пашпарт AA0278798, ID AR7346959. Удзельнічаў у арганізацыі Міжнароднага форуму інтэрнацыянальнай салідарнасьці «Антыфашызм, Інтэрнацыяналізм, Салідарнасьць», які адбыўся ў Луганску 8 траўня 2015 г. Скан пашпарту, знойдзены ва ўзламаным паштовым ліставаньні:

    Nemo-02Nemo-01Arroyo Payero Hector, 25.01.1988 г., Гішпанія, пашпарт PAA770023, ID 02710783A. Профіль у сацсеціве [1].12119102_1042233962468028_7095590647917322233_n (1) 10857865_891195994238493_8690057791098192645_nФатаздымак для ідэнтыфікацыі і факты праходжаньня службы ў шэрагах НЗФ на ўсходзе Украіны знайшлі валянтэры InformNapalm ў гэтым посьце блёгера quarterbackrene. Урывак посту:

    “На фатаздымку – эвакуяваныя з тэрыторыі ЛНР байцы-гішпанцы ДКО.

    Праз зьмененае заканадаўства Гішпаніі хлопцы былі вымушаныя пакінуць атрад. Але, запэўніваюць, што гэта часова. Знаёмцеся з нашымі братамі ў зброі і іхным суправаджэньнем. На фатаздымку:

    Я, Becerra Rb, Héctor Arroyo Payero, Daniel Alcorcón, Adria Irigoyen Bretones, Барс і Віктар”.Selection_058У дадатак: артыкул на гішпанскай з 28.02.2015 г.:

    «Восем гішпанцаў былі арыштаваныя за ўдзел у канфлікце на Данбасе. Апэрацыя арышту адбывалася ў Астурыі, Барсэлоне, Мурсыі, Навары, Мадрыдзе і Эстрэмадуры. У Мадрыдзе былі тры арышты, Ароё Гектара ў тым ліку. Пазначанае, што Ароё быў у Луганску тры месяцы і павярнуўся разам з трыма іншымі спадарожнікамі перад Калядамі. Затрыманыя былі вызваленыя ўвечары пасьля наданьня паказаньняў у паліцыі. Арыштаваныя абвінавачваюцца ва ўдзеле ў злачынствах і забойствах, захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў і дзеяньнях супроць інтарэсаў Гішпаніі за мяжой». У гэтым артыкуле пазначаныя замежнікі, якія ваююць разам з тэрарыстамі на тэрыторыі Украіны – гішпанцы Alexis Kastiye Idodeai, Brian Rodríguez, Héctor Arroyo Payero, Andrés Rohm Sal, сэрбы Zoran Kjazic і Stevan Milosevic, французы Guillaume Lenormand, Victor Alonso Lenta, Michael Takahashi, грамадзянін Сэрбіі Nikola Perovic, які раней ваяваў у Афганістане, а таксама Víctor Alfonso Lenta. Скан пашпарту:Lucky-01Ongaro Edy, 06.02.1976 г.н., Італія, пашпарт AA1135734. Профілі ў сацсетках [1] [2].Selection_059У выніку інфармацыйнае вайны, якую ажыцьцяўляюць расейскія спэцслужбы на акупаванай тэрыторыі Украіны, зьяўляецца шмат матар’ялаў у Сеціве, у якіх дзеля піяру выкарыстоўваюць замежных наймітаў. Напрыклад, з 14 па 19 чэрвеня 2015 г. можна знайсьці артыкулы з згадкай пра Ongaro Edy: [1]  [2]  [3]. На відэа з 24 чэрвеня 2015 г. ён кажа, што 11 дзён быў на перадавой. Скан пашпарту:img356

    img357Ravinder Singh, 07.11.1990 г..н, Індыя, пашпарт P7561331. Профілі ў сацсетках: [1]  [2].11220055_905101739552801_5616316870297713913_n

    12671760_1034183463311294_5336314583066712075_oБыў знойдзены артыкул з 15.07.2015 г., дзе пазначанае, што Раў Сінгх, 24-гадовы студэнт бізнес-каледжу з Новай Зэляндыі, індус паводле нацыянальнасьці, прыехаў на Данбас і ўступіў у батальён «Восток» (рас.), дзе з добраахвотнікамі зь іншых краінаў ваюе на баку арміі “ДНР”. Сканы пашпарту, знойдзеныя падчас ўзламанай перапіскі:Raf-01

    Raf-04 Raf-07Ikonen Ilari Olavy, 10.01.1975 г., Фінляндыя, пашпарт PT8258308. Вядома, што ў 2003 годзе ўдзельнічаў у парляманцкіх выбарах Фінляндыі ад камуністычнае партыі, паведаміў пра сябе наступнае: Іконэн Ілары, узрост – 28 гадоў, адрэса электроннае пошты – ilariko@luukku.com, прэзэнтацыя кандыдата:

    «Паводле прафэсіі я пажарны. Узрост 28 гадоў. Мае захапленьні: дзюдо, таксама прырода й паляваньне. Мая выбарная праграма: выхад з ЭЗ – запабяганьне сяброўству ў NATO».

    У 2003 годзе яму было 28 гадоў, то бок ён 1975 году нараджэньня, як і пазначанае вышэй.

    У 2010 годзе ўдзельнічаў у партыйным жыцьці Лапляндыі, праўда цяпер ён ня проста пажарны, але начальнік пажарнага вучастку, тут вынікі галасаваньня. Меркавана, у 2011 годзе выступаў на першатравеньскім мітынгу.Selection_060В 2011 – 2012 гадох удзельнічаў у мясцовым самакіраваньні.

    Petri Juhana Vijakainen, 16.06.1976 г.н., Фінляндыя, пашпарт PU514631. Профіль сацсеціва [1].

    12274459_908639419172172_7292115064091599633_n 12196038_898339680202146_315761243631835197_n 12079162_893134520722662_8422444908493511522_nPetri ViljakainenЁсьць мноства відэа, якія пацьверджваюць факты ўдзелу гэтага грамадзяніна ў НЗФ на акупаваных тэрыторыях Украіны – [1]  [2]  [3]  [4]. Фатаздымак візы РФ з паштовага ліставаньня:Selection_065Такім чынам, чатыры чалавекі з сьпісу, якія пералічаныя ў лісьце-заяўцы, прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе ў шэрагах НЗФ тэрарыстычных арганізацыяў «ЛНР» і «ДНР». Астатнія два фігуранты зьяўляюцца “левымі” актывістамі, адзін зь якіх удзельнічаў у падрыхтоўцы форуму ў Луганску і, верагодна, прысутнічаў там. На жаль, не ўдалося пацьвердзіць з дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў наведваньне акупаванай тэрыторыі чальцом фінскай камуністычнай партыі Ikonen Ilari Olavy, спадзяемся, што спэцслужбы Фінляндыі зробяць гэта зь вялікім інтарэсам самастойна на падставе зыходных дадзеных.

    Высновы:

    Аналіз лісту ўзламанае паштовае скрыні сьведчыць пра тое, што:

    • у брыгадзе “Прызрак” ваююць замежнікі, збольшага, радыкалы “левых” поглядаў, якія выступаюць за гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу Украіны. Фактычна, гэта неўладкаваныя маргіналы,  якія ня могуць рэалізаваць сябе на Радзіме і прыехалі на Данбас з мэтай заробку альбо з ідэалягічных матываў.
    • «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» – арганізацыя, створаная ў Маскве, для кантролю, вярбоўкі і каардынацыі дзеяньняў наймітаў.
    • Чацьвёра з шасьці фігурантаў расьледаваньня зьяўляюцца вайсковымі злачынцамі, знаходжаньне яшчэ аднаго зь іх у Луганску пацьверджваецца дакумантамі правядзеньня сустрэчы камуністычных партыяў.
    • «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» і Вольга Кулыгіна асабіста зьдзяйсьняюць дапамогу ў атрыманьні і падаўженьні тэрміну дзеяньня візаў замежным наймітам праз падразьдзяленьні УФМС РФ безь іхнае асабістае прысутнасьці, што сьведчыць пра лабіяваньне гэтага працэсу з боку спэцслужбаў Расеі.
    • Найміты трапляюць на акупаваныя тэрыторыі Украіны праз абыход памежнай службы РФ, бо дэ-юрэ яны знаходзяцца ў Расеі. Гэта таксама сьведчыць пра лобі расейскіх спэцслужбаў.

    Бонус: Відэа з кадрамі ўзлому ліставаньня ў межах гэтай апэрацыі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Кацярына Ярэська і Міхаіл Кузьняцоў на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групай Falcons Flame.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.