• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вайна ў Сірыі: дзякуючы расейскім карэспандэнтам выяўленыя дадзеныя пілётаў

    on 2015-10-05 | 5 Comments | Актуальна | Аналітыка | Навіны | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    InformNapalm зьдзейсьніў паглыбленую выведку і выявіў дадзеныя расейскіх пілётаў, якія бамбуюць сірыйскія гарады.

    5 кастрычніка шэраг турэцкіх і замежных сродкаў масавае інфармацыі з спасылкай на МЗС Турэччыны паведамілі, што 3 кастрычніка 2015 году а 00:08 лятак ВПС РФ парушыў паветраную прастору ў раёне Яйладагы (Yayladağı) правінцыі Хатай. Пасьля таго, як два зьнішчальнікі F-16 ВПС Турэччыны пайшлі на перахоп аб’екту, расейскі лятак з турэцкае паветранае прасторы выйшаў у сірыйскае.

    Яйладыгы

    Аналітыкі міжнароднай валянтэрскай групы InformNapalm падчас маніторынгу й аналізу фота і відэа з расейскай авіяцыяй, якая ўдзельнічае ў вайсковай апэрацыі ў Сірыі, зрабілі здагадку, што парушэньне паветранае прасторы Турэччыны ў раёне Яйладагы было зьдзейсьненае бамбоўцам Су-24М. На працягу апошніх дзён лятакі гэтага тыпу ўжо некалькі разоў былі заўважаныя падчас  авіяналётаў паблізу турэцкай мяжы.

    Гэтак, на відэа з 4 кастрычніка, у якім зафіксаваныя авіяўдары па гораду Салма, таксама ёсьць бамбоўцы Су-24М. Зазначым, што сірыйскі горад Салма месьціцца ўсяго за 23 км ад турэцкага Яйладагы, а ад самой сірыйска-турэцкай мяжы ён знаходзіцца ўсяго за 12-18 км.

    Апроч таго, падчас OSINT-дасьледаваньня InformNapalm, дзякуючы расейскаму карэспандэнту RT Мураду Газьдзіеву, былі выяўленыя наступныя дадзеныя, якія дазволілі вызначыць лятак і экіпаж, які зьдзейсьніў авіяўдары па сірыйскіх гарадох.

    су3

    ФОТА: Здымак расейскага лятака Су-24М перад вылетам 04.10.2015 г. На фатаздымку  можна пабачыць падвесны паліўны бак і ракету клясы “паветра-зямля” Х-25МЛ.

    Зазначым асаблівасьці лятака на фатаздымку і сабраныя дадзеныя:

    Су-24М, бартавы нумар 04 “белы”, рэгістрацыйны нумар RF-90943.

    Належыць 6980-й гвардзейскай авіяцыйнай базе 1 разраду, в/ч 69806 (Чалябінск), авіягрупа базуецца на аэрадроме Шагол. Камандыр зьвяна: капітан Савін Аляксей Анатолевіч, штурман: капітан Крывалапаў Рахім Уладзімеравіч.

    На наступным відэа СУ-24М 04 “белы” ужо пасьля вылету, ракета Х-25МЛ на падвесе адсутнічае, то бок, верагодна, ужо адстраляная. Відэа ў спасылцы.

    Скриншот из видео Мурада Газдиева

    фота: Скрыншот зь відэа карэспандэнта RT Мурада Газьдзіева

    На яшчэ адным відэа авіяўдараў па Салме: http://www.youtube.com/watch?v=rMrjeSTFdmM выразна бачныя падвесныя паліўныя бакі (ППБ) у лятакоў Су-24М, а на 0:21 хранамэтражу можна пабачыць запуск двух ракетаў, што таксама пацьверджвае вэрсыю пра дачыненьне да ўдару менавіта лятака з бартавым нумарам 04 “белы”.

    Заўвага. Падчас аналізу былі таксама выкарыстаныя відэа авіяўдараў расейскай авіяцыі па Сірыі з 04.10.2015 г. Пералік спасылак на відэа:

    Улічваючы вышэйпададзеныя факты, з высокай ступеньню верагоднасьці менавіта Су-24М 04 “белы” зьдзесьніў ракетны ўдар па Салме (Salma) 4 кастрычніка 2015 году.

    Нагадаем, што 30 верасьня гэтага году пасьля дазволу Савета Фэдэрацыі на выкарыстаньне арміі,  Расея пачала вайсковую апэрацыю ў Сірыі. ВПС РФ зьдзесьнілі ўдары паблізу сірыйскіх гарадоў Латакія, Хомс і Хама. У выніку бамбардаваньня загінулі, паводле розных зьвестках, ад 27 да 65 чалавек. Нягледзячы на ​​тое, што афіцыйным прыкрыцьцём расейскай вайсковай апэрацыі была “барацьба з тэрарыстычнай арганізацыяй Ісламская Дзяржава” першыя авіяўдары былі рэалізаваныя па раёнах, якія населеныя мірнымі жыхарамі, а таксама кантраляваных паўстанцамі, якія выступаюць супраць рэжыму Башара Асада, але не ўваходзяць у групоўкі Ісламскае Дзяржавы.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матарыялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     Пераклад Дзяніса Івашына

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    5 Responses to “Вайна ў Сірыі: дзякуючы расейскім карэспандэнтам выяўленыя дадзеныя пілётаў”

    1. 2015-10-06

      Су-24 зьдзяйсьняе бомбавы ўдар па апазыцыі ў раёне гораду Abu al-Duhur - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Нагадаем, што 5 кастрычніка InformNapalm зьдзейсьніў паглыбленую выведку і выявіў дадзеныя расейскіх пілётаў, якія бамбуюць сірыйскія гарады. […]

    2. 2015-10-09

      Вайна ў Сірыі. Спэцкарэспандэнт РФ працягвае раскрываць імёны пілётаў-кілераў - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] […]

    3. 2015-10-14

      У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк” - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] спэцыяльных карэспандэнтаў былі выяўленыя дадзеныя авіяцыйнай групы і расейскіх пілётаў, якія знаходзяцца ў “сірыйскай […]

    4. 2015-10-23

      Надвор'е ў Маскве і ўльтыматум Крамлю. Іл-20 у небе над Сірыяй: дадзеныя афіцэра Ажгібесава - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] ВПС Турцыі. Нагадаем, што расейскія вайсковыя лятакі неаднаразова парушалі турэцкую паветраную прастору ў зонах, якія мяжуюць з мейсцамі зьдзяйсьненьня […]

    5. 2015-10-26

      Чужыя дзеці: сабраныя дадзеныя экіпажу расейскага зьнішчальніка Су-30СМ у Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] што расейская авіяцыя ўжо неаднойчы парушала паветраную прастору Турцыі, таксама зьдзяйсьняла правакацыі, у якіх, паводле […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.