• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

infographics
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Настальгія што да данбаскай камандыроўкі вайскоўца 24-й БрСпН ГРУ ЗС Р

on 2015-11-03 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • bg

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm працягвае зьбіраць сьведчаньні ўдзелу падразьдзяленьняў Збройных сілаў Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе. У выніку новага OSINT-расьледаваньня атрыманая інфармацыя што да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” улетку-ўвосень 2014 году падразьдзяленьня 24-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Гэнэральнага штабу ЗС РФ (в/ч 55433 – 24-я АБрСпН г. Бердзк).

Падчас працы ў выяўленьні і ідэнтыфікацыі расейскіх вайсковых злачынцаў, якiя выконваюць злачынныя загады камандаваньня ЗС РФ і якія прымалі ўдзел у неабвешчанай вайне на Данбасе, у сацсеціве “VK” былі выяўленыя профілі вайскоўца-кантрактніка 24-й БрСпН ГРУ Яўгена Барысавіча Лашчонава, асабістыя дадзеныя: 28 жніўня 1989 г.н., сяло Панкрушыха Алтайскага краю, на гэты момант пражывае паводле мейсца службы ў г.Бердзку Навасібірскае вобласьці. Нумар тэлефону: +79237371638, skype: capral28081. Службовы сьпіс: в/ч 6873 404 АСМБ УВ МУС РФ – 2009-2010 гг., в/ч 42587 г.Бердзк, 1-я рота аўтабат – 2011-2013 гг., кантракт на службу ў в/ч 55433 24-я АБрСпН з 2014 году. Архіў на профілі і фотаальбомы Я.Лашчонава (карыстайцеся скролінгам):  https://archive.is/ZrYpn, https://archive.is/is4J1, https://archive.is/ju4oP.

1 2

Праз вывучэньне асабістых дадзеных, кантактаў і фотаальбомаў Яўгена Лашчонава была выяўленая нядаўна выкладзеная фотападборка, у якой адлюстраваная летне-восеньская “растоўска-ўкраінская камандыроўка” 2014 году выведпадразьдзяленьня 24-й бердзкай брыгады спэцназу з фатаздымкамі з Амвросіеўскага раёну Данецкае вобласьці Украіны. Нягледзячы на ​​тое, што сам фігурант Лашчонаў на фота з Данбаса не зафіксаваны, няма сумневу, што фатаздымкі зрабіў асабіста ён з свайго мабільнага тэлефону, збольшага, з кабіны КамАЗу. У іншай фотападборцы сканцэнтраваныя фатаздымкі з памежнага з Украінай ляснога лягеру ў Растоўскае вобласьці, таксама шэраг іншых фота з палігонаў і мейсцаў базаваньня ў Кастрычніцкім, Матвеева-Курганскім і Няклінаўскім раёнах Растоўскае вобласьці.

Данбас, восень 2014 году

3

4

5

6

Заўвага: відаць па ўсім, стэла ля ўезду ў Амвросіеўку зьяўляецца ўлюбёным мейсцам для фотасэсыяў расейскіх акупантаў на Данбасе. Нагадваем, што ў гэтым жа мейсцы раней былі зафіксаваныя вайскоўцы 32-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 22316, Навасібірская вобласьць, г. Шылава) і 82-й асобнай радыётэхнічнай брыгады асаблівага прызначэньня ГРУ (в/ч 48886, г. Вязьма).

Растоўская вобласьць, лета 2014 году

78910
Бердзк, 2014-2015 гг.

1112
Апроч пададзенага фотаматар’ялу, хочам прадэманстраваць некалькі зьмястоўных запісаў з “сьцяны” Я.Лашчонава і камэнтары да іх:

  • Яўген Барысавіч (Лашчонаў) робіць рэпост статусу групы “Android” зь 5 сьнежня 2014 году “Як думаеш?” з пытаньнем “Ці змог бы ты адмовіцца ад гаджэтаў і інтэрнэту”, які Лашчонаў камэнтуе: “лёгка…“. У перапісцы Я.Лашчонава з калегам і “сваяком” У.Уладзімеравым шмат цікавых дэталяў – ад размовы што да камандыроўкі, да згадваньня МА і ротнага нядобрымі словамі.

1920

16

  • Яўген Барысавіч робіць рэпост групы “АрміЯ – сіла!” 14 лютага 2015 году з камэнтаром: “Скардзіцца на праблему – значыць удвая павялічваць яе. Не гадуй яе, але проста моўчкі зьнішчы!” У невялікай перапісцы Я.Лашчонава з “дывэрсантам” С.Ціхім ёсьць багата “філязоўскага” (пакідаем у арыгінале): ад “пизд@нуть “из под тишка” по вАшингтону … а можно и не из под тишка, как Грузию за три дня ушатали” да“поэтому нас весь мир боиться и дрожжить при слове “русские””.

17 18

Застаецца толькі чакаць, зь якой хуткасьцю Я.Лашчонаў і ягоныя калегі пачнуць рэдагаваць профілі – выдаляць фатаздымкі і інфармацыю, якая скампрамэнтавала іх у выніку гэтай публікацыі, бо  кожны расейскі акупант пачынае панікаваць пры згадваньні InformNapalm . Упэўненыя, што кар’ера Я.Лашчонава як спэцназаўца-“фотарэпартэра” і балбатуна праз гэта скончаная, у лепшым выпадку свае грахі ён зможа “замаліць” чарговай, “растоўска-украінскай” ці “наварасійска-сірыйскай” камандыроўкай у добраахвотна-прымусовым парадку.

Яўген Лашчонаў не адзіны спэцназавец зь бердзкай брыгады, які праявіў сябе ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі”. Былі выяўленыя некалькі ягоных таварышаў у службе, якія меней сьціпла, але досыць пераканаўча “спалілі” сябе і сваіх баявых таварышаў, напрыклад:

  • Паша Нячаеў – фота ля памежнай шыльды з пазначэньнем “Дзяржаўная мяжа Украіны”

13

  • Пятро Блінкоў – з фатаздымкамі абсталяванага назіральнага пункту на Данбасе

14

  • Уладзімер Уладзімераў – з фатаздымкамі з палявога лагеру сілаў уварваньня

15

Пададзены сьпіс ня ёсьць канчатковым, было выяўленае некалькі дзесяткаў вайскоўцаў 24-й БрСпН ГРУ, якія прайшлі праз “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”. Усе сабраныя неапублікаваныя дадзеныя мы перадалі для далейшага вывучэньня нашым сябрам з праэкту “Міратворац“, з мэтай унясеньня ў базу дадзеных вайсковых злачынцаў “Чысьцец“.

Нагадваем, што гэта ня першы выпадак ідэнтыфікацыі расейскіх спэцназаўцаў зь бердзкай брыгады ГРУ. Яшчэ напачатку верасьня 2014 году мы выявілі падразьдзяленьні расейскіх інтэрвэнтаў, перакінутых з Сыбіра – батальёна-тактычная група (БТГ) з складу 32-й асобнай матастралковай брыгады (Шылава, Навасібірск) і Асобны атрад спэцыяльнага прызначэньня з складу вышэйпазначанай 24-й брыгады спэцпрызначэньня (Бердзк).

Тады ж, атрымалася вызначыць, што ў ліпені 2014 году асобны атрад СпН 24-й БрСпН знаходзіўся ля мяжы з Украінай у Белгарадзкай вобласьці РФ, але да пачатку жніўня быў перакінуты ў Растоўскую вобласьць, у Матвеева-Курганскі раён. Спэцназаўцы 24-й брыгады былі апранутыя ў форму, падобную на новы ўзор формы ЗС Украіны – глядзіце “Інфармацыя пра расейскія падразьдзяленьні з Сыбіра, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны“.

Апроч гэтага, у лістападзе 2014 году мы выявілі нейкага Сяргея Асташова зь Бердзка. Атрымалася вызначыць, што з кастрычніка 2014 году ён зьяўляецца “байцом” выведвальнага падразьдзяленьня незаконных збройных фармаваньняў “наваросіі”, часткова укамплектаванага пазаштатнікамі ГРУ ГШ ЗС РФ (так званы, дзеючы агентурны рэзэрв). Улічваючы ўсе вышэйпазначаныя акалічнасьці, можна выказаць здагадку, што з заканчэньнем актыўнае кампаніі на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году, кадравае падразьдзяленьне 24-й бердзкай брыгады спэцназу, у межах ратацыі, было замененае рэзэрвістамі ГРУ, якія выступілі ў якасьці інструктараў падчас фармаваньня новай, “прафэсыйнай арміі” “ДНР/ЛНР”.

Пастскрыптум: Выяўлены і ідэнтыфікаваны С.Асташоў і ўсе асабістыя дадзеныя былі ўнесеныя ў базу дадзеных “Чысьцец“. Аднак гісторыя на гэтым ня скончылася. Праз некалькі дзён пасьля публікацыі ў камэнтарох да артыкула “ГРУ-шнікі на пэнсыі” быў зроблены камэнтар добрага чалавека з поўнымі дадзенымі на Асташова разам з дакладнаю адрэсаю і тэлефонам.

фыефыр

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm вітае любую дадатковую інфармацыю што да расейскіх вайсковых злачынцаў і іхных памагатых. Падобнага кштлату зьвесткі можна пакідаць у камэнтарох або дасылаць на нашую электронную адрэсу.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднае валянтэрскае групы InformNapalm. Аўтары матар’ялу Іраклі Камахідзэ і Victory Krm.

(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

 

Recent Posts

  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 12247 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

December 2019
M T W T F S S
« Nov    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне ДНР Данбас РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.