• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расьледаваньне ўдзелу сяржанта ЗС РФ 32-й АМСБр у акупацыі Крыма і ў вайне на Данбасе

on 2015-06-16 | 2 Comments | Актуальна | Дасье | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Валантэры-дасьледчыкі каманды InformNapalm зьдзейсьнілі чарговую OSINT-выведку, гэтым разам сацыяльнага профілю кадравага расейскага вайскоўца сяржанта-артылерыста 32-й асобнай матастралковай брыгады ЗС РФ, які быў заўважаны ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

Варта адзначыць, што профіль расейскага інтэрвэнту з 32-й АМСБр мы пачалі дасьледаваць дзякуючы пільнасьці аднаго з чытачоў InformNapalm (DikaKopeykin) 11 чэрвеня. Праз ягонае папярэдняе вывучэньне высьветлілася, што старонка інтэрвэнту ўжо каля тыдня раскрытая украінскімі блёгерамі, але прадстаўленыя празь іх частковыя запісы у “Твітэры” ня былі зьведзеныя ў сыстэму, што спрычынілася да таго, што інфармацыя засталася па-за ўвагай і ня была зрэалізаваная.

1

Сяржант ЗС РФ С.Патыліцын з мэдалём “За вяртаньне Крыма”

Праз вывучэньне поўнага спэктру наяўнай інфармацыі, якая маецца ў профілю сацыяльнага сеціва (фатаздымкі, відэа, статусы, камэнтары, прывязкі да мясцовасьці і шмат інш.) атрымалася выявіць некаторыя дэталі што да “крымска-данбаскіх камандыровак” і паслужнога сьпісу расейскага вайскоўца за пэрыяд 2014-2015 гг.

Пяройдзем да дэталяў. Сяржант Сьцяпан Патыліцын (https://vk.com/id70681033 або ў архіве: https://archive.is/dEMwv).
Расейскі вайсковец-кантрактнік 32-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 22316, мейсца дысьлякацыі – Навасібірская вобласьць, г. Шылава), Цэнтральная вайсковая акруга.

5

Служыць ва ўзводзе ўпраўленьня гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізыёну в/ч 22316 (тая ж 32-я МСБр) і адказвае за карэктаваньне вагню вагнявых сродкаў дывізыёну (152 мм САУ 2С3 “Акацыя”). Напачатку расейскай інтэрвэнцыі і акупацыі крымскае паўвыспы С.Патыліцын у лютым 2014 году ў складзе свайго падразьдзяленьня быў перакінуты з Сібіра ў Крым, пра што сьведчаць шэраг фатаздымкаў, у тым ліку з пасьведчаньнем да мэдалю МА РФ “За вяртаньне Крыма”, выдадзенае на ягонае імя на падставе загаду МА РФ №219 з 17 красавіка 2014 году з подпісам начальніка ўпраўленьня кадраў Цэнтральнае вайсковае акругі генэрал-маёру А.Несьцерава. Пасьля “крымскай камандыроўкі”, падразьдзяленьне С.Патыліцына павярнулася на мейсца сталай дысьлякацыі.

Сержант ВС РФ С. Потылицин на Донбассе

Сяржант ЗС РФ С.Патыліцын на Данбасе

2 ліпеня 2014 году пачалася чарговая, гэтым разам “данбаская камандыроўка” С.Патыліцына, пра што сьведчыць камандыраванае прадпісаньне №1041 з адкрытай датай вяртаньня, якое выдаў на ягонае імя начальнік штабу в/ч 22316 падпалкоўнік Р. Насыбулін на падставе загаду штабу 41-й агульнавайсковае арміі Цэнтральнае вайсковае акругі 1 ліпеня 2014 №41/268/9-10 з наўпрост несамавітай фармулёўкай “для аказаньня садзейнічаньня памежным ворганам ФСБ”. 4 верасьня 2014 году С.Патыліцын, перад перакідваньнем з Растоўскае вобласьці на ўкраінскі Данбас зьмяшанага дывізыёну (у складзе батарэяў САУ “Акацыя” і РСЗА “Град”) батальёна-тактычнай групы 32-й АМСБр, падпісвае стандартнае “абавязальніцтва – пра неразгалошваньне інфармацыі абмежаванага доступу“.

Тое, што С.Патыліцын у складзе свайго падразьдзяленьня напрыканцы лета – напачатку восені 2014 году знаходзіўся на Данбасе, пацьверджвае сэрыя фатаздымкаў і відэа зь ягонага ж профілю. На фатаздымках можна пабачыць расейскіх жаўнераў у баявых палявых умовах, якія апранутыя ў нестатутную вайсковую форму, якая ёсьць характэрнай для баявікоў “Наваросіі” зь белымі апазнавальнымі павязкамі і іншымі ўскоснымі прыкметамі. Але найбольш цікавымі і пераканаўчымі сьведчаньнямі ёсьць фатаздымкі сяржанту С.Патыліцына, зробленыя ў раёне Амвросіеўкі, у тым ліку ля пасту ДАІ, які быў апазнаны карыстальнікамі “Твітэра”.

4

Першая данбаская камандыроўка С.Патыліцына скончылася напачатку кастрычніка 2014 году. За  вынік летне-восеньскіх “прыгодаў” ва Украіне ён быў узнагароджаны чарговым мэдалём – “За вайсковую доблесьць”, што засьведчанае ў фатаздымку зь ягонага фатаальбому, які выкладзены  10 траўня 2015 году.

Пасьля паўгадавога перапынку і праходжаньня дадатковай падрыхтоўкі ў Валгаградзкай вобласьці (верагодна, на палігоне “Прудбой”, дзе больш за год зьдзяйсьняецца зладжваньне БТГр, якія рыхтуюцца да “украінскіх камандыровак”), С.Патыліцын і ягонае падразьдзяленьне напачатку траўня было зноў перакінутае у памежны з Украінай раён Растоўскае вобласьці РФ.

Зь пералікам скрыншотаў фатадоказаў з профілю сяржанта можна азнаёміцца ​​ў галерэі ніжэй:

Заўвага: у красавіку-траўні 2015 году каманда InformNapalm зафіксавала перакідваньне некалькіх сьвежых батальёна-тактычных групаў Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, у тым ліку з 32-й матастралковай брыгады з Навасібірска ў Мілерава.

Пра прысутнасьць падразьдзяленьняў ЦВА ў Растоўскае вобласьці ў складзе групоўкі сілаў уварваньня, у тым ліку 32-й АМСБР, “ІнформНапалм” падаваў інфармацыю і раней – у верасьні-лістападзе 2014 году, падрабязнасьці – у тэгах:

– Інфармацыя пра расейскія падразьдзяленьні зь Сібіра, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны

– РФ працягвае сьцягваць войскі да самай мяжы з Украінай (32-я МСБР)

Аўтар: Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

RU: Расследование участия сержанта ВС РФ 32-й ОМСБр в оккупации Крыма и войне на Донбассе

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

2 Responses to “Расьледаваньне ўдзелу сяржанта ЗС РФ 32-й АМСБр у акупацыі Крыма і ў вайне на Данбасе”

  1. 2015-10-19

    Дабраахвотніцкі рэзэрв ГРУ РФ для вайсковых канфліктаў за мяжой - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] 2013-2014 гг.- в/ч 22316, 32-я АМСБр, Навасібірская вобласьць, г. Шылава (гэтае злучэньне неаднаразова было зафіксаванае ў кантэксце акупацыі Крыма і вайны на Данбасе); […]

  2. 2015-11-03

    Настальгія што да данбаскай камандыроўкі вайскоўца 24-й БрСпН ГРУ ЗС Р - InformNapalm.org (Беларуская)

    […] ў гэтым жа мейсцы раней былі зафіксаваныя вайскоўцы 32-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 22316, Навасібірская вобласьць, г. Шылава) і 82-й […]

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

October 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.