Каманда валантэраў-дасьледчыкаў InformNapalm больш за год свайго існаваньня прадэманстравала ўжо сотні доказаў расейскай агрэсыі супроць Украіны. Інфармацыя, атрыманая падчас выведкі адкрытых крыніцаў, аналізу фота і відэаматар’ялу баявікоў і расейскіх вайскоўцаў, якія разьмешчаны ў сацыяльных сетках, зьбіраецца ў масывы артыкулаў, якія ствараюць суцэльную карціну прысутнасьці ЗС РФ на Данбасе. Але, як той казаў, фактаў ніколі не бывае шмат, таму мы працягваем шукаць і аналізаваць інфармацыю і спадзяемся, што нашая праца не застанецца без увагі, калі ў судзе міжнароднага трыбуналу апынуцца арганізатары гэтай неабвешчанай вайны.
Пасьля забойства Мазгавога расейскія найміты маюць кепскія прадчуваньні. У ЛНР зноў зьявіліся “чысьцільшчыкі” з ГРУ ГШ РФ. Вядома, што псыхіка найміта, які прадчуе хуткі скон сваёй авантуры, вельмі нестабільная. Вось і пайшлі “палявыя камандыры” “зьліваць” сваіх дабрадзеяў наўпрост у этэры.
Не пасаромеўся нават Матарола.
На фота леваруч мы бачым расейскі 7,62-мм кулямёт ПКП “Печанег”, распрацаваны на падставе ПКМ, знаходзіцца ва ўзбраеньні расейскай арміі, ва Украіну ніколі не пастаўляўся і не знаходзіўся ва ўзбраеньні.
На фота праваруч буйнакалібэрны расейскі кулямёт “Корд” са стужкавым сілкаваньнем пад патрон 12,7 × 108 мм.
Нагадаем, што кулямёт “Корд” быў створаны ў 90-я гады як замена кулямёту НСВ (рас. “Утёс”), вытворчасьць якога, пасьля распаду СССР, апынулася часткова за межамі Расеі. Распрацаваны на Каўроўскім заводзе імя Дзягцярова (ЗІД).
У цяперашні час арганізаваная сэрыйная вытворчасьць, кулямёт афіцыйна ўзяты ва ўзбраеньне Збройных Сілаў Расеі з 1998 году. Актыўна выкарыстоўваўся ў расейскай арміі падчас Другой чачэнскай кампаніі, таксама ў часе збройнага канфлікту з Грузіяй (2008 год).
Разьмясьціць падвойны доказ, як мінімум, пастаўкі расейскай зброі і, як максымум, безпасярэдняга ўдзелу расейскіх войскаў у вайне на Данбасе ў адным пасьце папулярнай сярод баявікоў і сэпаратыстаў групы ў сацсеціве, гэта безумоўна плявок у твар міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову і ўсёй той прапагандысцкай тусоўкі, якая заяўляе, што РФ не зьяўляецца бокам канфлікту.
Але для большага перакананьня прадставім яшчэ адзін доказ – “чамадан радысткі Кэт”.
10 траўня 2015 году было апублікаванае відэа з навучальнымі манэўрамі гэтак званага “матастралковага батальёну арміі ДНР” “Вікінгі””, які актыўна намагаецца быць падобным да 5-й танкавай дывізыі СС “Вікінг” (ням. 5. SS-Panzer-Division “Wiking”) з розніцай толькі ў тым, што ўзбраеньне яны выкарыстоўваюць не нямецкае, але расейскае. Затое ідэалёгія новага “расейска-арыйскага місыянэрства” прысутнічае ў тым жа аб’ёме.
Такім чынам, на відэа з “вучэньняў батальёну ДНР” зафіксаваны выключна расейскі камандна-штабны аўтамабіль на базе шасі КамАЗ з разгорнутай антэнай.
Выкарыстоўваць дадзеную камандна-штабную машыну могуць зьмяшаныя зэнітныя батарэі, батарэі РСЗВ “Сьмерч”, разлікі “Точкі У” (рас.) і іншыя “абанэнты” ГШ ВС РФ.
Баявікі, якія стала падчас здыманьня сэлфі і фільмаваньня відэа на аб’ектывы камэраў дэманструюць выключна расейскія ўзоры вайсковай тэхнікі, робяць гэта ня з глупства, але цалкам сьвядома, жадаючы ўцягнуць расейскае кіраўніцтва ў паўнамаштабную і адкрытую вайну з Украінай, бо на свае сілы, нават пры падтрымцы расейскай зброі і асобных спэцпадразьдзяленьняў ЗС РФ, яны ўжо даўно не спадзяюцца. Вядома, гэта пэўная рызыка стаць “зачышчанымі” расейскімі спэцназаўцамі за падобную самадзейнасьць, якая ідзе насуперак афіцыйным апраўданьням Крамля, але выбар невялікі. Так “Наваросія” зьлівае Расею перад міжнароднай супольнасьцю, цалкам нівэлюючы ўсе марныя спробы замаскавацца пад гібрыднае войска.
Матар’ял падрыхтаваў Al Gri адмыслова для InformNapalm.
Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
RU: “Новороссия” сливает Россию: “чемодан радистки Кэт”, российские “Печенеги” и “Корды”
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа