Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вызначыла дакладнае мейсцазнаходжаньне адной з базаў «1-га танкавага батальёну Рэспубліканскай Гвардыі ДНР» расейска-тэрарыстычных войскаў на тэрыторыі заводу хімрэактываў у Данецку.
У кастрычніку 2015 году, у артыкуле «Шлях расейскіх наймітаў ад «Экспаданбаса» да кароўніка» былі разгледжаныя фатаздымкі з расейскім танкамі. Праз наяўнасьць малой колькасьці фота- і відэададзеных, зробленых унутры памяшканьняў, мы зрабілі здагадку, што гэта цэнтар выставаў «Экспаданбас» у Данецку, грунтуючыся на вельмі падобным нутраным аздабленьні з гэтых заляў выставаў. Але пасьля зьяўлення новых дадзеных, было высьветленае, што сапраўднае мейсца іхнага знаходжаньня – будынак вытворчага комплексу (48°00′51.7″N 37°44′46.2″E) заводу хімрэактываў у Данецку, які месьціцца крыху менш за 7 км ад н.п. Пяскі і за 15 км ад н.п. Красногораўка.
Скрыншот з сайту LiveUAmap, дзе зялёным колерам пазначаны раён ідэнтыфікаванае мясцовасьці.
Фатаздымкі, дзякуючы якім атрымалася дакладна ідэнтыфікаваць мясцовасьць.
Карыстальнік твітэра @5urpher пазначыў гэтае ж мейсца на сэпаратысцкім відэа «Танкі Наваросіі на пазыцыях у раёне Мар’інкі», апублікаванае на youtube 17 ліпеня 2015 году, і пазьней дакладна ідэнтыфікаваў мейсца на мапе. Далей у артыкуле кадры зь відэа будуць накладзеныя на мапу для параўнаньня мясцовасьці.
Далей прааналізуем новыя фатаздымкі, якіх няма ў кастрычніцкім артыкуле.
На адным з фатаздымкаў, у вокнах зафіксаванага памяшканьня можна пабачыць вокны супрацьлеглага будынку, гэта таксама дапамагло нам падчас ідэнтыфікацыі мясцовасьці.
На танках, што знаходзяцца ў гэтых памяшканьнях, раней былі зафіксаваныя тактычныя знакі «100 у ромбе» і ТЗ «26 у ромбе», але ўжо з сьнежня ТЗ замянілі на «50 у трохкутніку».
Падабенства ўнутранай часткі памяшканьняў на фота вельмі добра можна пабачыць на кадрах зь відэа, гаворка пра якое была вышэй.
Цяпер накладзем асноўныя скрыншоты на мапу для параўнаньня зь мясцовасьцю.
І вядома ж, паўстае пытаньне: «А ці там зараз знаходзяцца танкі расейска-тэрарыстычных войскаў, ці, усё ж, яны адведзеныя за 25-кіламетровую зону ад лініі разьмежаваньня бакоў, як заяўляюць расейскія баявікі?»
На гэта нам усім змогуць адказаць толькі прадстаўнікі АБСЭ, хаця іх кожнага дня ўсё меней дапускаюць углыб акупаваных тэрыторыяў расейскія баявікі. З такімі тэмпамі місыя АБСЭ ўжо неўзабаве будзе зьдзяйсьняць назіраньне толькі з дапамогаю ўсталяваных камэраў на ўкраінскіх блёк-постах і толькі за жаўнерамі ЗСУ, бо падобных камэраў НЯМА на блёк-постах баявікоў.
Былі выяўленыя таксама фатаздымкі, выкладзеныя 27 студзеня 2016 году.
Матар’ял для публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа