Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў выявіла фатаздымкі, у якіх зафіксаванае скопішча расейскай вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў РФ у адным з найбуйнейшых цэнтраў выставаў Украіны – «Экспаданбас» у горадзе Данецку.
Пра цэнтар выставаў «Экспаданбас»
Штогод у цэнтры адбывалася да 20-30 разнастайных выставаў, у тым ліку міжнародных, на якіх усе ўдзельнікі мелі доступ да поўнага пералік паслугаў: юрыдычнае афармленьне кантрактаў, дамоваў, неабходных дакумэнтаў, транспартныя паслугі, паслугі мытнага брокеру і г.д.
Цэнтар меў 32 000 м² плошчаў для выставаў, 18 000 м² зь якіх – зачыненыя (то бок фота-відэа здымка тут не адбывалася). Залі выставаў знаходзіліся на трох узроўнях. Павільён быў спраэктаваны такім чынам, што мелася магчымасьць адначасовага правядзеньня некалькіх розных выставаў.
Вышыня заляў на першым паверсе – 4 мэтры, на другім – 11 мэтраў, на трэйцім – 3 мэтры. Залі першага і другога паверхаў былі разьлічаныя на агульную нагрузку на падлогу да 3 т/м², а трэйцяга – 1 т/м².
Нагадаем, што 17-18 кастрычніка 2013 году ў гэтым цэнтры выставаў быў праведзены 6-ы Міжнародны інвэстыцыйны саміт (DIIS) – найбуйнейшы ў краіне бізнэс-форум, прысьвечаны пытаньням энэргаэфэктыўнага і экалягічна чыстага ажыцьцяўленьня бізнэсу ва Украіне, менавіта: «зялёнай» эканоміцы, энэргаэфэктыўнасьці гарадзкое гаспадаркі і розных галінаў прамысловасьці, альтэрнатыўнай і аднаўляльнай энэргіі, экалягічным інвэстыцыям, дзе прысутнічалі першыя асобы краіны.
На фота (арыгінал), якое было апублікаванае 21 сакавіка 2015 году, мы можам пабачыць вайсковыя тэнтаваныя грузавікі і боепрыпасы.
15 жніўня 2015 году ў твітэры былі апублікаваныя спадарожнікавыя фатаздымкі, на якіх можна пабачыць разнастайную вайсковую тэхніку акупацыйных войскаў Расеі ля муроў будынку.
На апошніх фатаздымках у сэрвісе “Яндэкс.Мапы” ля цэнтру «Экспаданбас» зафіксаваныя сьляды ад гусэнічнай тэхнікі. Гэтыя сьляды, якія відаць нават з спадарожніка, сьведчаць пра вялікую колькасьць цяжкой тэхнікі, якая там перасоўвалася. Асабліва выразна відаць мейсцы, дзе гусэнічная тэхніка паварочвалася.
Чэрвеньскія фатаздымкі з закрытых плошчаў гэтага цэнтру выставаў, дзе раней не адбывалася фота-відэа здымка, ад Фаменкі Ігара, які да свайго ўдзелу ў вайне на Данбасе праходзіў службу ва ўнутраных войсках МУС РФ Паўночна-Каўказскае акругі ў Чачэніі, але сьпярша некалькі фатаздымкаў зь ягонае службы.
У верасьні 2015 году, у расейскага найміта Каркішчанкі Артура Генадзевіча былі выяўленыя фатаздымкі з гэтага ж мейсца, але на тле іншага танку, на якім можна пабачыць маркаваньне негабарытных грузаў H2200, якое выкарыстоўваецца падчас транспартаваньня праз чыгунку расейскай вайсковай тэхнікі і маркаваньне “100 у ромбе” Данецкага корпусу акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе.
Варта зазначыць, што адзін з фатаздымкаў быў зь геатэгам, які пазначаў раён скрыжаваньня пр.Міру і вул.Арцёма, гэта ўсяго за адзін кілямэтар ад цэнтру выставаў.
Фота з гэтага мейсца расейскага найміта – Губкі Віктара Валянтынавіча.
Фота расейскага найміта – Юзбашвілі Сяргея, на тле танку з надпісам “За ўнучку Машаньку”.
І фота расейскага танка з рознымі расейскімі пазнакамі (H2200, ЦТ +)
І вось, некалькі дзён таму, расейскі найміт апублікаваў фатаздымкі, на якіх можна пабачыць танкі нейкай “сотай брыгады”, якія схаваныя ўжо ў разбураных кароўніках у н.п.Зялёнае каля Ілавайска.
Такім чынам, мы адсачылі “шлях” расейскіх наймітаў ад цэнтру выставаў дзяржаўнага маштабу да кароўніку.
Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org
Attribution International (CC BY 4.0)
Пераклаў Дзяніс Івашын
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і на наш праэкт абавязковая.
2 Responses to “Шлях расейскіх наймітаў ад Экспаданбаса да кароўніка.”
2015-11-10
Дэжавю з адводам цяжкога ўзбраеньня або колькі можна наступаць на граблі? - InformNapalm.org (Беларуская)[…] Украіне”, як яны гэта зрабілі пасьля нашае нядаўняе публікацыі фатаздымкаў схаваных танкаў у разбураных кароўніках […]
2015-12-10
Менск-2: як Расея не адводзіць сваю вайсковую тэхніку - InformNapalm.org (Беларуская)[…] расейскіх акупацыйных войскаў РФ схаваная ў хляве, кароўніку, у вытворчых памяшканьнях заводаў і прадпрыемстваў […]