• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Нона-К” пад Марыюпалем – наш сыгнал для АБСЭ

    on 2015-11-29 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    У вынікау OSINT-выведкі, зьдзейсьненай на Марыюпальскім напрамку міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm, былі выяўленыя мейсцы, у якіх АРСС (аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы) верагодна хаваюць артылерыйскае ўзбраеньне, якое мае быць адведзенае ад лініі разьмежаваньня. Выведчыкі InformNapalm выказваюць падзяку маці расейскіх наймітаў за фіксацыю злачынстваў сваіх дзяцей. Сыны не заўжды рашучыя, часам скупыя што да інфармацыі і фота, але руплівыя маці імкнуцца запоўніць прагаліны сваіх “пупсаў” фатаздымкамі.

    Foto s mamoy

    З самага пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе нашая валянтэрская супольнасьць зьдзяйсьняе  маніторынг і назіраньне як за штатнымі падразьдзяленьнямі акупацыйных войскаў Расеі, гэтак і за кантынгентам НЗФ “наваросіі”, на падставе якіх і былі сфармаваныя так званыя Данецкі і Луганскі карпусы. У гэтай публікацыі пададзены так званы 9-ы Марыюпальска-Хінганскі матастралковы полк, зона адказнасьці якога – Марыюпальскі напрамак. 21 кастрычніка 2015 году мы ўжо назіралі “паказушны” адвод танкаў, крыху пазьней на камэры прадэманстравалі адвод артылерыі на адлегласьць 30 км ад лініі разьмежаваньня, зь ейным нібыта перакідваньнем на базу захоўваньня ў Ілавайск. Адвод тэхнікі і ўзбраеньня пацьвердзілі і расейскія “назіральнікі”, у прыватнасьці, кіраўнік прадстаўніцтва ЗС Расеі ў СЦКК Хасан Калоеў заявіў наступнае: “З сёньняшняга дня, пасьля таго, як місыя АБСЭ зьдзейсьніць вэрыфікацыю гэтага ўзбраеньня, мы можам лічыць, што ўсе артылерыйскія сыстэмы меней за 100 мм у ДНР адведзеныя”.

    Паводле неаднаразовых паведамленьняў мясцовых жыхароў Наваазоўска, цяжкое ўзбраеньне, уключаючы артылерыю і бранетэхніку, не было адведзенае, але схаванае ў ваколіцах – у разнастайных сельскагаспадарчых і вытворчых будынках і ангарах. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць фатаздымкі мінамётных гарматаў 2Б16 “Нона-К” з боекамплектам, “шчыра пададзеныя” маці расейскага найміта Яўгена Стафеева Тацьцянай Стафеевай (спасылка на архіў профілю: https://archive.is/Q0alv, спасылка на архіў фота: https://archive.is/9kRF0).

    Angar 1Angar 2

    На фатаздымку зафіксаваныя 6 гарматаў гэтага тыпу. На тле яшчэ дзьвюх гарматаў пазуе Яўген Стафееў (спасылка на архіў профілю: https://archive.is/1FYAB з псэўданімам Яўген Мароз). Нескладана было выявіць і сапраўдную старонку Яўгена (спасылка на архіў профілю: https://archive.is/mh0Gj). На пазначанай гармаце ёсьць дата апошняга ТА 2-01.10.

    Angar 3

    Фатаздымкі зробленыя ў памяшканні збожжавага току, якое прызначанае для папярэдняй сушкі і часовага захоўваньня збожжа. На кадрах можна пабачыць, што падлога і сьцены ангару аблепленыя збожжавым пылам.

    Што да Яўгена Стафеева, то атрымалася высьветліць наступнае: у складзе НЗФ “ДНР” ён знаходзіцца з 7 ліпеня 2015 году, пазыўны “Лясны” (вытворны ад назвы гораду, скуль ён прыехаў).

    Profile Lesnoy1Voennik

    Падчас вывучэньня профілю Яўгена Стафеева, былі выяўленыя фота і відэа з палявых выхадаў.

    Field 1Location 1

     

    Апошнія выяўленыя фатаздымкі Яўгена маюць геалякацыю у раёне сяла Краснаармейскага, Наваазоўскага раёну, што пазначае меркаваны раён знаходжаньня гарматаў 2Б16.

    У скрыншоце з спадарожнікавае мапы ў раёне сёлаў Краснаармейскае-Кулікова-Акцябр можна пабачыць сьляды, пакінутыя тэхнікай, а таксама ўезд на тэрыторыю ангараў двух танкаў.

    Wikimapia

    Ангары, якія мы выявілі, нагадваюць тыя, у якіх захоўваліся гарматы 2Б16, пра што было пазначанае вышэй. Гэтыя ангары знаходзяцца на адлегласьці ня болей за 10 км ад лініі разьмежаваньня. Пра тое, што гэтыя граматы, усё ж, не адведзеныя, сьведчыць фатаздымак з палявога выхаду баявікоў, выкладзены 20.11.2015 г.

    Field 2

    Падвоз гарматаў і боекамплекту ажыцьцяўляецца з дапамогай трох браняваных КамАЗаў тыпу «Мустанг» і аднаго грузавога “Урала”, што гэтак жа унікальна, як і наяўнасьць такой колькасьці гарматаў – мінамётаў “Нона-К”, і сьведчыць пра пастаўкі гэтага тыпу ўзбраеньня і тэхнікі з Расеі, з “ваенторга” Пуціна-Шайгу.

    Kamaz 2

    Kamaz 1

    Kamaz 3

    У зьвязку з тым, што ані фота-, ані відэафіксацыі адводу гарматаў тыпу “Нона-К” 2Б16 не было зьдзейсьненае з боку місыі АБСЭ, каманда InformNapalm мяркуе, што яны знаходзяцца там жа, дзе й былі зафіксаваныя ў кастрычніку 2015 году. Зыходзячы з усяго вышэйпададзенага, настойліва просім маніторынгавую місыю праінспэктаваць ангары пазначанага раёну Краснаармескае-Кулікова-Акцябр.

    Даведка: 120-мм гаўбіцы-мінамёты “Нона-К” украінская армія мае ня болей за дзьве адзінкі. 3 верасьня 2014 году на тэрыторыі Луганскае вобласьці мясцовыя жыхары зафіксавалі калёну вайсковай тэхнікі з колькасьцю 25 адзінак, у якой грузавыя аўтамабілі “Урал”-ы і “КамАЗ”-ы цягнулі на прычэпах сем гарматаў “Нона-К”. Апроч гэтага, было зафіксаванае выкарыстаньне гарматаў 2Б16 сіламі “ДНР” у жніўні 2014 году ў Ілавайску. У Ясінаватай у жніўні 2014 году былі зьнішчаныя 2 адзінкі гэтага ўзбраеньня. Падчас баёў пад Дэбальцава было таксама зафіксаванае выкарыстаньне батарэі з трох 120-мм гарматаў-мінамётаў 2Б16 “Нона-К” сілаў “ДНР”. Аднак, апроч фіксацыі канвою грузавікоў, якія перавозілі на буксіры ўзбраеньне 2Б16 у Луганску 03.02.2015 г., ніводны з вышэйпададзеных фактаў ня быў задакумэнтаваны ў справаздачах місыі АБСЭ.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm. Аўтар матар’ялу Victory Krm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.