• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Новая тактычная група 25-й АМСБр ЗС РФ выяўленая на Данбасе (каардынаты)

    on 2016-05-24 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў сабралі інфармацыю, якая сьведчыць пра прысутнасць на акупаванай тэрыторыі Украіны расейскага падразьдзяленьня з складу 25-й асобнай мотастралковай брыгады Заходняе вайсковае акругі Збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.

    У задачы падразьдзяленьня ўваходзіць баявая варта (ажыцьцяўляецца ратацыйным чынам), рэкагнасцыроўка тэрыторыі ў зоне адказнасьці.

    Падчас маніторынгу сацыяльных сетак у поле зроку OSINT-экспэртаў InformNapalm патрапіў расейскі вайсковец Мікалай Анашкін, у фотаальбоме якога было выяўленае новае фота (архіў) з пазначэньнем геалякацыі «сяло Раздольное, Украіна». Згодна з геалякацыяй фота й спадарожнікавым здымкам мясцовасьці, GPS-лякацыя фатаздымку пазначаная на фота зь невялікай хібнасьцю. Фатаздымак зроблены, меркавана,  у мейсцы базаваньня расейскіх вайскоўцаў, пра што сьведчыць вялікае скопішча вайсковай тэхнікі, зафіксаванае на спадарожнікавых фота. Гэтая база знаходзіцца на іншым беразе ракі Кальміус, паміж н.п. Раздольнае і Васілеўка, Старабешэўскага раёну Данецкае вобласьці Украіны, тэрыторыя СПТВ №150, дакладныя каардынаты 47.610548, 38.012789.

    1

    sptuttt13235267_492905900903438_8056554906688860750_o

    Таксама было вызначанае, што Мікалай Анашкін (архіў на профіль, фотаальбом, кантакты) родам з г. Валгадонск, зьяўляецца кадравым вайскоўцам ЗС РФ, праходзіць службу ў 25-й асобнай мотастралковай брыгадзе (в/ч 29760 Пскоўская вобл., пас. Стругі Красныя) ЗВА ЗС РФ. Сьпіс ягоных кантактаў і супольныя фатаздымкі з таварышамі ў службе пацьверджваюць гэта. Досыць адметнымі зьяўляюцца ягоныя фота з «новымі сябрамі» – мясцовымі сэпаратыстамі і расейскімі баявікамі-наймітамі: Пазывны Кузбас, Яўген Ермакоў, Уладзімер Аляксандравіч, Максім Наканечны, Коста і іншыя.

    Паводле фотаальбому Мікалая Анашкіна, перакідваньне тактычнай групы 25-й АМСБр з Пскоўскай вобласьці да ўкраінскай мяжы пачалося напрыканцы лютага 2016 году. Станам на красавік 2016 году, пскоўскія мотастралкі базаваліся ў часовым палявым лягеры ў памежным з Украінаю раёне Растоўскае вобласьці. На працягу гэтага часу асабовы склад тактычнае групы займаўся баявой падрыхтоўкай і зладжваньнем, уваходзіў у вобраз «шахтароў».

    8

    5

    2

    Заўвага: 25я АМСБр – в/ч 29760, раней не фігуравала ў матар’ялах InformNapalm, адпаведна дадзеныя пра гэтае вайсковае злучэньне яшчэ ня былі занесеныя ў «чорны сьпіс» частак і злучэньняў ЗС РФ, якія прайшлі праз так званую «украінскую камандыроўку». Гл. матар’ял “Прафэсійная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка” і ўкладку «Падразьдзяленьні» нашай базы дадзеных.

    Даведка: 25-я асобная гвардзейская Сэвастопальская Краназнамённая мотастралковая брыгада імя Латышскіх стралкоў, в/ч 29760 (Пскоўская вобл., пас. Стругі Красныя), была разгорнутая нядаўна на падставе колішняй 42-й базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі. Арганізацыйна-штатная структура брыгады адпавядае стандартнай структуры брыгады новага тыпу ЗС РФ: Упраўленьне, 3 МСБ, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, два гаўбічныя самаходна-артылерыйскія дывізіёны, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня і артылерыйскай выведкі, узвод кіраваньня і радыёлякацыйнай выведкі, узвод кіраваньня, рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

    Узбраеньне: 40 адз. танкаў – Т-72Б і 1 адз. Т-72БКб, 159 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 122-мм СГ 2С1 «Гвазьдзіка», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 27 адз. ПТРК 9К115 «Мэтыс», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

    Камандырам 25-й МСБр зьяўляецца гвардыі падпалкоўнік В. Дрэбезаў, які раней праходзіў службу на пасадзе камандыра батальёну 467-га акруговага навучальнага цэнтра ЗВА.

    drebezov

    .kom 25


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднай супольнасьці InformNapalm Іраклі Камахідзэ,  Відаль Сарокін і Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.