• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пабедабесная тарантэла беларусаў у Нэапалі

    on 2018-05-09 | 0 Comment | OSINT | Відэа | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post

    6 траўня 2018 г. мэтастазы пабедабеснае пошасьці дабраліся да радзімы знакамітых італійскіх опэрных сьпявакоў, кампазытараў, паэтаў, мастакоў і архітэктараў, самага вялікага гораду Паўднёвае Італіі – Нэапалю, у самым цэнтры якога адбылася акцыя “Бессмертный полк” (рас.). У выніку расьледаваньня вызначанае, што да ейнай арганізацыі маюць непасрэднае дачыненьне прадстаўнікі беларускае дыяспары ў Італіі.

    “Бессмертный полк” – гэта адная з самых вялікіх штогадовых прапагандысцкіх акцыяў “русскаго міра”, галоўнай мэтай якіх ёсьць падмена разуменьня сапраўдных прычынаў, перадумоваў Другой усясьветнай вайны, тых стратаў і кошту чалавечых жыцьцяў, якія былі кінутыя ў ейнае гарніла, – нэаімпэрскай рыторыкай, усхваленьнем актыўнай мілітарызацыі, сваёй выключнай адметнасьці й рамантызацыяй вайны.

    6 траўня 2018 г., Нэапаль

    Да сёлетняга мітынгу й шэсьця “Бессмертного полка” ў Нэапалі непасрэдна спрычынілася культурніцкая асацыяцыя “Bellarus”, якая пазыцыянуе сябе ў якасьці грамадзкага аб’яднаньня беларускай дыяспары.

    Асацыяцыя афіцыйна зарэгістраваная 29.10.2010 г. у Нэапалі з адрэсай: 1 Traversa Fosso del Lupo, 24, тэл.: 081 73 68739, маб. 3288928323, e-mail: assoc.bellarus@yahoo.it.

    Старшынёю зьяўляецца Пумпулёва Тацьцяна Іванаўна.

    Нарадзілася 11 лістапада меркавана ў в. Журавічы Рагачоўскага раёну Гомельскае вобл., год нараджэньня – н/д. У сацсетках: FB (архіў акаўнту, фотальбому, кантактаў), OK (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў). Асацыяцыя “Bellarus” пад ейным кіраўніцтвам хаця фармальна й зьяўляецца беларускай, аднак усяляк прапагандуе й пашырае расейскую культурніцкую прастору, пачынаючы ад арганізацыі расейскамоўных дзіцячых навучальных цэнтраў да правядзеньня так званых Татальных дыктантаў на расейскай мове пры падтрымцы фонду “Русский мир”.

    Лога з запрашэньнем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”

    Характэрна, што нягледзячы на актыўнае пашырэньне асацыяцыяй расейскай культурніцкай прасторы ў Італіі яна мае шэраг узнагародаў і падзякаў ад уравадывых установаў Рэспублікі Беларусь, у тым і ліку і ад Міністрэства замежных справаў нібыта за папулярызацыю й захаваньне традыцыяў беларускай культуры за мяжой (1, 2, 3, 4).

    Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)

    Прапагандысцкая акцыя “Бессмертный полк” пачалася зь мітынгу ў цэнтры Нэапалю на плошчы Мунічыпіа (plazza Municipio) ля Фантана Нэптуну (40°50’24.23″N  14°15’5.10″E).

    Прозьвішчы й імёны большай часткі актывістаў гэтай акцыі, зьвязаных зь беларускай асацыяцый у Нэапалі, можна даведацца ў спасылцы.

    Апроч актывістаў асацыяцыі “Bellarus”, у акцыі непасрэдна удзельнічалі прадстаўнікі ад Расеі і кантраляваных ёю тэрарыстычных утварэньняў “Л/ДНР”.

    Вядоўцам акцыі сталася Тацьцяна Леанідаўна Ляўсік, 17.11.1957 г.р., родам меркавана з в. Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскае вобл. (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў).

    Тацьцяна Ляўсік – зь мікрафонам у руцэ

    Адметна, што ў гэтай прапагандысцкай акцыі апроч дарадцы амбасады РФ у Італійскай Рэспубліцы Кастантына Бяляева ўдзельнічаў і ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані, старшыня рады дырэктароў расейска-італійскай інвэстыцыйнай кампаніі “Concern General Invest”, прэзыдэнт беларускай кампаніі “Mikro Leasing”.

    Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Нэапалі Вінчэнцам Скьява, 6 траўня 2018 г.

    Сьлед асабліва зазначыць, што Ганаровы кансулят Беларусі ў Нэапалі непасрэдна стаўся адным з арганізатараў расейскай прапагандыскай акцыі “Бессмертный полк”.

    Ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані прамаўляе перад удзельнікамі “Бессмертного полка” на тле сьцяга тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР” (скрыншот відэа)

    Характэрна, што ўдзельнікі мерапрыемства трымалі ў рукох апроч патрэтаў ветэранаў Другой усясьветнай вайны таксама выявы зьнішчаных баявікоў тэрарыстычнага расейскага ўтварэньня “ДНР”. У фота ніжэй шчыры адэпт Пуціна трымае ў руце фота Панчука Д.А. (пазыўны “Архар”), ліквідаванага 5 траўня 2016 г. непадалёк н.п. Зайцава (Горлаўская гарадзкая рада).

    Скрыншот відэа мітынгу “Бессмертного полка”, Нэапаль, 6 траўня 2018 г.

    Забіты баявік 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (“ДНР”) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ Панчук Дзяніс Аляксандарвіч

    Гэты факт цалкам дыскрыдытуе мэты й задачы акцыі “Бессмертный полк” што да так званага ўшанаваньня памяці ветэранаў “Вялікай айчыннай вайны” й ператварае яе на пачварную паводле цынізму й недарэчную й пацешную паводле зьместу прапагандысцкую акцыю.

    Пасьля сканчэньня мітынгу адбыўся марш цэнтральнымі вуліцамі Нэапалю да плошчы Дантэ (Piazza Dante).

    Ніжэй падаем досыць характэрнае відэа зь мерапрыемства:

    Оgni video la prova della verità #бессмертныйполквНеаполе #Бессмертныйполк #Бессмертныйполкмира #Бессмертныйполкнарода#Reggimentoimmortale #antifascismo #Деньпобеды #Giornatadiliberazione

    Posted by Бессмертный полк Неаполя on Sunday, May 6, 2018

     

    Інфармацыйнае насычэньне акцыі цалкам палягала у межах антыўкраінскае прапагандысцкае гістэрыі. Апроч гэтага дэміўргі лубочнага эпасу вельмі актыўна прыцягвалі да свайго мерапрыемства дзяцей.

    На падставе гэтага расьледаваньня можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што падрыўныя ідэі “русскаго міра” ганьбяць і дыскрэдытуюць ня толькі сымбалі перамогі ў найбольш жахлівай вайне чалавецтва, справакаванай і распачатай людажэрнымі таталітарнымі рэжымамі, але й прыніжаюць гонар і годнасьць мільёнаў чалавек, кінутых у ейнае гарніла, якія насуперак тыраніі, нечалавечых умоваў, масавых рэпрэсіяў савецкае карнае сыстэмы, – зьнішчылі пачварны нацысцкі рэжым.

    Гэтае расьледаваньне пакліканае перадусім узьняць належную рэакцыю грамадзянскае супольнасьці, а таксама кіраўнцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі што да недапушчальнасьці падобных інфармацыйна-прапагандысцкіх дывэрсіяў беларускіх суайчыньнікаў за мяжою. МЗС мае адрэагаваць й правесьці адпаведную працу з Ганаровым кансулятам Беларусі ў Нэапалі й данесьці яму пазыцыю пра імкненьне афіцыйнай улады захаваць статус так званага рэгіянальнага донару бясьпекі. Падобныя правакацыі з удзелам упаўнаважаных зьнешнепалітычным ведамствам асобаў падрываюць пазыцыі менскай перамоўнай пляцоўкі што да ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе й спрычыняюцца да актыўнага абмяркаваньня пра ейны перанос у больш нэйтральную краіну.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Bellarusбеларусы ў ІталііБессмертный полкганаровы кансулят РБНэапальрасейская прапаганда

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

      2020-03-23 - 0 Comment
    • Інфавайна РФ супроць Беларусі ўзмацняецца: атакаваны журналіст Руслан Кулевіч

      2019-05-21 - 0 Comment
    • Афіцыйная заява рэдактара беларускае службы супольнасьці InformNapalm

      2019-05-16 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.