• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за I квартал 2020 году

on 2020-03-23 | 0 Comment | Аналітыка | Аэравыведка | Галоўнае | Данбас | Меркаваньне | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pt
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm падрыхтавалі аналіз фактаў зьдзяйсьненьня перашкодаў дзейнасьці Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ на Данбасе й праяваў агрэсіі супроць міжнародных назіральнікаў за першы квартал 2020 году. Гэты матар’ял утрымлівае статыстычныя дадзеныя, графікі й мапы, якія могуць быць карыснымі для дыпляматаў, палітыкаў, вайскоўцаў, журналістаў, экспэртаў і ўсіх, хто можа іх застасаваць у сваёй дзейнасьці дзеля дыпляматычнага, эканамічнага й інфармацыйнага ціску на дзяржаву-агрэсара Расейскую Фэдэрацыю.

19 сакавіка 2020 г. Міністэрства замежных справаў Украіны на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook паведаміла, што мандат СММ АБСЭ быў падоўжаны яшчэ на 12 месяцаў да 31 сакавіка 2021 г. Дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ таксама пагадзіліся істотна збольшыць бюджэт місіі для пашырэньня мажлівасьцяў маніторынгу.

“Дзякуючы пазначанаму рашэньню СММ зможа й надалей інфармаваць міжнародную супольнасьць пра факты, якія пацьверджваюць вайсковую прысутнасьць Расейскае Фэдэрацыі на часова акупаваных тэрыторыях Данецкае й Луганскае абласьцей Украіны”, – вядзецца ў паведамленьні.

Російські РЕБ на Донбасі

Справаздачы СММ АБСЭ сапраўды час ад часу ўтрымліваюць унікальныя дадзеныя з пазначэньнем найменьняў сучасных адзінак расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі, якія маглі патрапіць на Данбас выключна з тэрыторыі Расейскае Фэдэрацыі, а кіраваць імі могуць толькі кадравыя расейскія вайскоўцы. Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm стала выкарыстоўвае й дапаўняе гэтыя дадзеныя ўласнымі OSINT-расьледаваньнямі. Згодна з нашымі назіраньнямі, найбольш эфэктыўнаю крыніцаю дадзеных пра расейскую вайсковую тэхніку ў справаздачах АБСЭ зьяўляюцца бесьпілётныя лятальныя апараты (БпЛА) маніторынгавае місіі. Пры гэтым патрулі Місіі практычна пазбаўленыя мажлівасьці кантролю аб’ектаў на акупаванай тэрыторыі.

Валянтэры InformNapalm вырашылі сабраць і структураваць усе дадзеныя пра перашкоды дзейнасьці СММ АБСЭ на Данбасе за пэрыяд з студзеня па сакавік 2020 году ўключна.

Перашкоды дзейнасьці СММ АБСЭ й пагрозы назіральнікам

Расейскія акупацыйныя войскі і падпарадкаваныя ім збройныя фармаваньні пэрыядычна чыняць перашкоды й не дапускаюць назіральнікаў СММ на пэўныя тэрыторыі й аб’екты. Натомест на кантраляваных украінскімі войскамі тэрыторыях назіральная місія АБСЭ перасоўваецца бесперашкодна. Гэта адзін з чыньнікаў, які стварае пэўны дысбалянс у справаздачах. Яшчэ адзін значны чыньнік – вялікая колькасьць грамадзянаў Расеі сярод назіральнікаў СММ АБСЭ, якая сягае 40 чалавек. Усе яны могуць быць патэнцыйнымі агентамі ўплыву РФ. Гэтыя праявы гібрыднае вайны сьлед браць пад увагу, каб павялічыць эфэктыўнасьць дзейнасьці Місіі: сьлед забараніць грамадзянам РФ (дзяржавы-агрэсара й удзельніцы ваеннага канфлікту) выконваць функцыі назіральнікаў, а таксама ўзмацніць міжнародны ціск на Расейскую Фэдэрацыю з патрабаваньнем бесперашкоднага допуску назіральнікаў на аб’екты.

У штодзённай справаздачы СММ АБСЭ ва Украіне №65/2020 з 18 сакавіка 2020 г. зьявіўся разьдзел, прысьвечаны асьвятленьню праяваў агрэсіі ў дачыненьні да супрацоўнікаў СММ з боку прадстаўнікоў расейскага акупацыйнага кантынгенту.

 

 

Першы выпадак адбыўся непадалёк часова акупаванага г. Енакіева ў н.п. Сафіеўка:

У н.п. Сафіеўка (колішняе Карла-Марксава; непадкантрольнае ўраду, за 40 км на паўночным ўсходзе ад Данецку) два ўзброеныя чальцы збройных фармаваньняў спынілі патруль Місіі ў складзе двух аўтамабіляў і пяці супрацоўнікаў СММ. Адзін з чальцоў збройных фармаваньняў, які пэўна быў у нецьвярозым стане, агрэсіўна сказаў патрулю СММ адчыніць дзьверы кіроўцы першага аўтамабіля, што й было зробленае. Потым ён праз адчыненыя дзверы накіраваў вінтоўку на чальцоў патруля, пасьля чаго адчыніў заднія левыя дзьверы аўтамабіля, патрабуючы, каб назіральнікі выйшлі з машыны й адчынілі багажнік. Калі чалец збройных фармаваньняў адыйшоў ад аўтамабіля СММ, каб скарыстацца партатыўнай рацыяй, чальцы СММ зачынілі й заблякавалі ўсе дзьверы аўтамабіля. Потым той жа чалец збройных фармаваньняў намагаўся адчыніць дзьверы аўтамабіля й агрэсіўна крычэў. Праз 8 хвілінаў яны дазволілі патрулю СММ праехаць далей”.

Другі інцыдэнт адбыўся ля дзялянкі разьвядзеньня войскаў (сілаў) №3 на шляху патруля Місіі да часова акупаванага сяла Пятроўскае:

“Падчас перабываньня на дарозе прыблізна за 1 км на поўнач ад Пятроўскага, назіральнікі пачулі гул, які быў ацэнены як гук БпЛА прыблізна за 400 м-1 км на паўночным ўсходзе ад мейсца патруляваньня. Прыблізна праз дзьве хвіліны назіральнікі пабачылі, як нявызначаны аб’ект, прымацаваны да белага/сьветла-шэрага парашуту, прызямліўся прыкладна за 400 м на паўночным усходзе. Прыблізна праз 50 хвілінаў, пасьля перасоўваньня на 1,5 км далей на паўночна-паўночны ўсход, каманда СММ пабачыла БпЛА чорнага колеру (з дэльтападобным крылом, шырынёю больш за 1 м), які ляцеў прыблізна за 200–300 м на паўднёвы ўсход, і заўважыла, як нявызначаны аб’ект (з даўжынёй ля 1 м), прымацаваны да белага/сьветла-шэрага парашута, прызямліўся прыкладна за 400 м на паўднёва-паўднёвым усходзе ад патруля. Каманда СММ пакінула гэты раён.”

Расейская прапаганда ў АРДЛА пашырае фэйкі пра COVID-19

Збольшаньне выпадкаў агрэсіі супроць назіральнікаў СММ АБСЭ можа быць вынікам ня толькі выкананьня загадаў расейскага кіраўніцтва што да нядопуску на пэўныя аб’екты, але й наступствамі панічных настрояў баявікоў з нагоды каронавіруснае інфэкцыі. Гэтую паніку наўмысна распальваюць каналы расейскае прапаганды ў асобных раёнах Данецкае й Луганскае абласьцей (АРДЛА), якія дэзынфармуюць пра нібыта пагрозу пашырэньня прадстаўнікамі СММ АБСЭ каронавіруснае інфэкцыі COVID-19 на тэрыторыі тэрарыстычных утварэньняў “Л/ДНР”. Асноўная мэта гэтых дзеяньняў – яшчэ больш ускладніць перасоўваньне Місіі падчас маніторынгу бясьпекавай бясьпекі. Больш падрабязна пра гэта ў відэасюжэце праграмы “Грамадзянская абарона”:

Рэгулярныя перашкоды дзейнасьці СММ АБСЭ на поўдні Данецкае вобласьці

Тэндэнцыя ўзмацненьня перашкоджаньня дзейнасьці Місіі на паўднёвым напрамку з боку расейскіх акупацыйных войскаў назіраецца досыць працяглы час. З пачатку 2020 году Місія ня можа зьдзяйсьняць рэгулярны й паўнавартасны маніторынг бясьпекавай сытуацыі ў раёнах і населеных пунктах ад Данецка да ўзьбярэжжа Азоўскага мора, у тым ліку ў памежных з РФ раёнах, праз нядопуск патрулёў АБСЭ прадстаўнікамі збройных фармаваньняў, падкантрольных Расеі, а таксама праз абмежаваньні ў зьдзяйсьненьні назіраньня з паветра з выкарыстаньнем для гэтага расейскіх комплексаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) на Данбасе.

Доступ застаецца абмежаваным альбо забароненым у прынамсі 27 часова акупаваных населеных пунктах на ўсім паўднёвым напрамку. З улікам таго, што нядопуск адбываецца на блёкпастах баявікоў, разьмешчаных на галоўных дарогах, – то і на ўсёй лініі разьмежаваньня з непадкантрольнай часткаю поўдня Данецкае вобласьці.

Місія АБСЭ ня мае доступу да раёну н.п. Гнутавае, які разглядаецца як новая верагодная дзялянка разьвядзеньня сілаў і сродкаў на Данбасе.

Гэтак, расейскія акупацыйныя войскі фактычна штодня блякуюць праезд Місіі ў напрамку пункту пропуску мясцовага насельніцтва, якое накіроўваецца да кантрольнага пункту ўезду й выезду (КПУВ) “Гнутавае”. Цягам студзеня 2020 году на блёкпосьце, што знаходзіцца на захад ад н.п. Верхнешырокаўскае (колішні Акцябр, непадкантрольная тэрыторыя, за 85 км на поўдзень ад Данецку) патруль СММ АБСЭ затрымлівалі 11 разоў ад 20 хвілін да 2 гадзінаў, 13 разоў расейскія баявікі наагул не прапускалі патруль праз нібыта “правядзеньне ў гэтым раёне спэцыяльнага комплексу захадаў”, “правядзеньне апэрацыі”, “правядзеньне працаў у разьмінаваньні” (пры гэтым цывільныя транспартныя сродкі прапускалі праз гэты блёкпост ў абодвух напрамках). У лютым на тым жа блёкпосьце баявікі адмаўляліся прапускаць патруль Місіі АБСЭ ужо 21 раз, а затрымлівалі на працяглы час 3 разы. У сакавіку колькасьць адмоваў у пропуску на гэтым блёкпосьце дасягла 6 разоў, аднак павялічылася колькасьць перашкодаў падчас зьдзяйсьненьня Місіяй назіраньняў з дапамогаю БпЛА, што можна патлумачыць тым, што назіральнікі спрабуюць маніторыць сытуацыю ў гэтым раёне з паветра. У сакавіку БпЛА АБСЭ малога й сярэдняга радыюсу дзеяньня 16 разоў зазналі перашкодаў сыгналу GPS праз глушэньне расейскімі сыстэмамі РЭБ, а 4 разы па бесьпілётніках расейскія найміты адкрывалі вагонь з стралковае зброі.

Статыстычныя дадзеныя перашкоджаньня дзеяньням СММ АБСЭ з боку расейскіх акупацыйных войскаў за першы квартал 2020 году

Нагадаем, што падчас паседжаньня Трохбаковае кантактнае групы (ТКГ) у Менску 12 лютага 2020 г. бакі практычна дамовіліся пра новую дзялянку разьвядзеньня сілаў і сродкаў на Данбасе с н.п. Гнутавае. Прэс-сакратарка кіраўніка ўкраінскае дэлегацыі Дарка Оліфэр паведаміла пасьля сустрэчы: “Украінскі бок настойвае на забесьпячэньні поўнай бясьпекі супрацоўнікаў Місіі, таксама СММ АБСЭ мае мець бесперашкодны доступ да ўсёй тэрыторыі Украіны, як гэта прадугледжанае ейным мандатам”. З справаздчаў СММ АБСЭ вынікае, што напрамак КПУВ “Гнутавае” й прылеглыя да яго раёны, што знаходзяцца пад кантролем расейскае акупацыйнае адміністрацыі, цалкам закрытыя для зьдзяйсьненьня патрулямі Місіі маніторынгу бясьпекавай сытуацыі й вайсковае прысутнасьці збройных фармаваньняў.

Сытуацыя на дзялянцы разьвядзеньня войскаў (сілаў) №3

Сьлед зазначыць, што доступ да патрулёў Місіі АБСЭ у падкантрольным расейскім акупацыйным войскам сяле Пятроўскае й да камэры СММ, якая разьмешчаная на ўскрайку дзялянкі разьвядзеньня насупраць камэры ў падкантрольным украінскім сілам н.п. Багданаўцы, быў абмежаваны цягам 8 дзён запар у студзені 2020 году. Тады ж, у студзені, маніторынгавыя палёты БпЛА Місіі ў гэтым раёне былі абцяжараныя як мінімум 16 разоў праз дзейнасьць расейскіх сыстэмаў РЭБ.

Нагадаем, што ў н.п. Пятроўскае разьмешчаная адзіная камэра Місіі АБСЭ на часова непадкантрольнай тэрыторыі на паўднёвым напрамку, у той час як з боку падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі іх ажно 9 (Марыінка, Бярозава, Багданаўка, Гранітнае, Чармалык, Пішчавік, Гнутавае, КПУВ “Гнутавае”, Шырокіна).

Акупаваны Данецк

У сакавіку 2020 году пачаліся рэгулярныя перашкоды ў доступе патруля СММ АБСЭ да сталага пункту назіраньня СММ на цэнтральным чыгуначным вакзале часова акупаванага Данецку. Узброеныя чальцы збройных фармаваньняў адмовілі патрулю ў доступе прынамсі 8 разоў з пачатку сакавіка. У справаздачах назіральнікаў сярод прычынаў, на якія спасылаюцца баявікі, пазначаныя “загады камандыраў” і адмова чальцоў СММ выдаляць фатаздымкі, зробленыя імі падчас папярэдняй маніторынгавай паездкі.

“Чалец збройных фармаваньняў адмовіў патрулю Місіі ў доступе да назіральнага пункта, які звычайна выкарыстоўваюць назіральнікамі, на даху цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Данецка (за 6 км на паўночным захадзе ад цэнтру гораду), патлумачыўшы, што назіральнікі адмовіліся выдаляць фатаздымкі, якія яны зрабілі падчас папярэдняга прыезду”, – справаздача СММ АБСЭ №56/2020 з 7 сакавіка 2020 года.

Высновы

  • У выніку аналізу справаздачаў СММ АБСЭ за першы квартал 2020 году можна зрабіць выснову, што паўнавартасны маніторынг бясьпекавае сытуацыі зьдзяйсьняецца Місіяй АБСЭ выключна на падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі, у той час як тэрыторыя, падкантрольная расейскім акупацыйным войскам, ёсьць збольшага “terra incognita” для СММ АБСЭ.
  • Украінскі бок спрыяе дзейнасьці Місіі, у адрозьненьне ад расейскіх акупацыйных войскаў. Цягам трох месяцаў 2020 году патрулі АБСЭ ніводнага разу не былі абмежаваныя ў доступу да населеных пунктаў і камэраў, якія знаходзяцца на падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі.
  • Праз такі дысбалянс у доступе да аб’ектаў, СММ АБСЭ адлюстроўвае ў сваіх справаздачах у разьдзеле, прысьвечаным вайсковай прысутнасьці ў зоне бясьпекі, пераважна інфармацыю пра тэхніку й асабовы склад у раёнах, падкантрольных Украіне (тэхніку, разьмяшчэньне якой не забароненае менскімі дамоўленасьцямі). У той час інфармацыя пра вайсковую прысутнасьць расейскіх акупацыйных сілаў у АРДЛА пазначаецца ў справаздачах СММ надзвычай эпізадычна.
  • Гэта стварае дысбалянс у інфармацыйным прасторы, які, у сваю чаргу, выкарыстоўваюць прарасейскія прапагандысты праз кантраляваныя Расейскай Фэдэрацыяй мэдыярэсурсы для дыскрэдытацыі дзеяньняў украінскага вайсковага кіраўніцтва. Таксама такі дысбалянс Расейская Фэдэрацыя выкарыстоўвае ў якасьці прапагандысцкага сродку падчас перамоваў у ТКГ у Менску.

Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: covid-19SMM OSCEБПЛАГнутаваеДанецкМЗС УкраіныПятроўскаерасейская агрэсіярасейская прапагандаРЭБСафіеўкаСММ АБСЭТКГтрохбаковая кантактная група

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50564 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.