• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Актыўная падрыхтоўка Збройных Сілаў РФ да наступальных апэрацыяў

    on 2016-09-02 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    Анатоль Баронін адмыслова для InformNapalm.

    • Сьпіс скарачэньняў, якія выкарыстоўваюцца ў матар’яле

      АСК – аўтаматызаваная сыстэма кіраваньня

      БПЛА – бесьпілётны лятальны апарат

      ДВГ – дывэрсійна-выведвальная група

      ЗВА – Заходняя вайсковая акруга

      МТЗ – матар’яльна-тэхнічнае забесьпячэньне

      НЗФ – незаконнае збройнае фармаваньне

      ПВА – Паўднёвая вайсковая акруга

      ПДВ – Паветрана-дэстантныя войскі

      ПКС – Паветра-касьмічныя войскі

      ПФ – Паўночны флёт

      РЭБ – радыёэлектронная барацьба

      СПА – супрацьпаветраная абарона

      УВА – Усходняя вайсковая акруга

      ЦВА – Цэнтральная вайсковая акруга

    Паводле рашэньня Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Збройных Сілаў РФ з 25 па 31 жніўня 2016 г. была зьдзейсьненая раптоўная праверка войскаў і сілаў ПВА, ЗВА, ЦВА, ПФ, Галоўнага камандаваньня ПКС і камандаваньня ПДВ, якія былі пераведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць. На працягу першых содняў была зьдзейсьненая праверка здатнасьці задзейнічаных падразьдзяленьняў выконваць захады вызначанай ступені баявой гатоўнасьці, пасьля гэтага злучэньні і вайсковыя часткі былі выпраўленыя на палігоны і ў навучальныя раёны, дзе адбывалася іхная падрыхтоўка да вышкалаў. Раптоўная праверка адбывалася ў межах падрыхтоўкі ў ПВА да стратэгічных вышкалаў «Каўказ-2016».

    Аналіз раптоўнай праверкі сьведчыць пра прыярытэтнасьць тэрыторыі ПВА як пляцдарму для адпрацаваньня разгортваньня груповак. Мэтаю перегрупаваньняў, верагодна, зьяўляецца ацэнка гатоўнасьці ПВА разгарнуць у сьціслы тэрмін самадастатковыя групоўкі войскаў (сілаў), а ЗВА й ЦВА «нарошчваньня сілаў на Паўднёва-Заходнім стратэгічным напрамку». Нягледзячы на тое, што ў пачатковым этапе часткі УВА не ўваходзілі ў пляны правядзеньня праверкі, яны выкарыстоўваліся як у якасьці падразьдзяленьняў узмацненьня й забесьпячэньня, гэтак і для адпрацаваньня асобных задачаў, напрыклад, разгортваньня мэдычных пунктаў, апэрацыяў у лясістай і балоцістай мясцовасьці.

    Аналіз правядзеньня раптоўнай праверкі сьведчыць пра комплекснасьць элемэнтаў і задачаў, адпрацаваных падчас ейнага правядзеньня. Сярод іх сьлед вылучыць агульныя элемэнты:

    • прыкрыцьцё франтавымі штурмавікамі і ўдарнымі гэлікоптэрамі руху калёнаў браняванай і аўтамабільнай тэхнікі падчас перагрупаваньня войскаў;
    • разгортваньне сыстэмаў СПА ў новых раёнах дысьлякацыі з арганізацыяй вартавых сілаў, якія працуюць у рэжыме дзьвюххвіліннае гатоўнасьці да вылету для перахопу цэлі і ейнага зьнішчэньня;
    • пошук і зьнішчэньне НЗФ на горным палігоне «Аднак», схаванае высоўваньне, іхны пошук і блякаваньне, пераадоленьне мінна-выбуховых загародаў;
    • выкананьне задачаў падразьдзяленьнямі спэцыяльнага прызначэньня што да выведвальна-пошукавых і супрацьдывэрсійных дзеяньняў на незнаёмых палігонах;
    • арганізацыя сыстэмы кіраваньня ПДВ з дапамогаю АСК «Андрамеда-Д» праз разгортваньне пунктаў кіраваньня й арганізацыі ўстойлівае й бязупыннае радыё-, спадарожнікавай, тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі;
    • арганізацыя паходнага ахоўваньня калёнаў, пераадоленьня заражаных дзялянак мясцовасьці, адбiцьця нападу дывэрсійна-выведвальных групаў і удараў авіяцыі;
    • выкарыстаньне ракетнага й стралковага ўзбраеньня авіяцыі супроць наземных цэляў у начны час;
    • адпрацаваньне дэсантных апэрацыяў з паветра і мора;
    • фарсаваньне водных перашкодаў;
    • маніторынг паветранай і надводнай абстаноўкі, кіраваньне авіяцыяй, ейнае навядзеньне на розныя віды цэляў, вядзеньне паветранай выведкі для карабельных і наземных груповак з дапамогаю лятакоў далёкасяжнага радыёлякацыйнага выяўленьня й кіраваньня А-50М і А-50У.

    Вынік аналізу дазваляе зрабіць выснову пра тое, што адной з прыярытэтных задачаў праверкі была ацэнка магчымасьці баявога кіраваньня аб’яднанай міжвідавай групоўкай войскаў, зладжанасьці дзеяньняў штабоў і пунктаў кіраваньня ў зьвёнах «камандаваньне вайсковай акругі – аб’яднаньне», «аб’яднаньне – брыгада» і «брыгада – батальён». Шэраг эпізодаў раптоўнай паверкі адпрацоўваўся на міжвідавым і міжфлёцкім узроўні, што дало магчымасьць ацаніць узровень эфэктыўнасьці ўзаемадзеяньня падчас выкананьня задачаў адзінай задумы на сушы і на моры. Гэта сьведчыць пра тое, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва РФ зацікаўленае ў ацэнцы магчымасьці фармаваньня й кіраваньня новымі групоўкамі й злучэньнямі, вызначэньня іхнае эфэктыўнасьці. Існуюць аб’ектыўныя сумневы ў тым, што такія задачы могуць быць зьвязаныя з арганізацыяй абароны на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

    Асобныя адпрацаваныя элемэнты дзеяньняў падразьдзяленьняў маюць як абарончы, гэтак і наступальны характар, што не дае падставаў для адназначнага адказу на пытаньне пра падрыхтоўку расейскім вайскова-палітычным кіраўніцтвам маштабнае вайсковае апэрацыі неўзабаве. З высокай доляю верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што пералік ўводных і задачаў, выкананых падчас праверкі, мае азнакі адпрацаваньня канкрэтных дзеяньняў у канкрэтных раёнах і ў прагназаваных ўмовах, якія ўключаюць як поўнамаштабныя наступальныя апэрацыі з разгортваньнем частак і злучэньняў за межамі краіны і хуткім нарошчваньнем ўдарнае групоўкі, гэтак і ўвядзеньне вайсковага стану на тэрыторыі ўласнае краіны з ажыцьцяўленьнем мабілізацыйных захадаў, арганізацыяй тэрытарыяльнае абароны й забесьпячэньнем войскаў ва ўмовах зьдзяйсьненьня абароны. Нельга выключаць тое, што частка задачаў, якая мае азнакі адпрацаваньня абарончых дзеяньняў, можа быць не зьвязаная з задачамі абарончага характару. Напрыклад, захады што да фармаваньня тэрытарыяльнае абароны ў Крыме могуць быць ацэнкаю Крамлём магчымасьці нарасьціць групоўку на паўвысьпе ў выпадку вылучэньня ўдарных групаў зь ягонай тэрыторыі ў іншых напрамках дзякуючы ўнутраным рэсурсам з мэтаю скарачэньня часу на фармаваньне ўдарнае групы.

    Захады барацьбы з НЗФ, зьдзейсьненыя падчас праверкі, паводле сваіх характарыстык ідэнтычныя контрпаўстанчым і контрпартызанскім апэрацыям, характэрным для правядзення на акупаваных тэрыторыях.

    Задачы, адпрацаваныя падразьдзяленьнямі ЗВА на паўночна-заходніх напрамках, у прыватнасьці, у Балтыйскім рэгіёне, адрозьніваюцца ад тых, што былі пастаўленыя перад часткамі на паўднёва-заходнім напрамку. Большасьць задачаў, адпрацаваных падразьдзяленьнямі, разгорнутымі ў ПВА, мелі дачыненьне да наступальных дзеяньняў, у той час як часткі ЗВА ўдзельнічалі пераважна ў адпрацаваньні задачаў перадысьлякацыі, прыкрыцьця й адбіцьця нападаў ўмоўнага супраціўніка. Напрыклад, гэта выразна было відаць падчас адпрацаваньня задачаў РЭБ. Гэтак, падразьдзяленьні РЭБ і разьлікаў БПЛА мотастралковага злучэньня ПВА, дысьлякаванага ў Рэспубліцы Дагестан, у межах раптоўнае праверкі боегатоўнасьці адпрацавалі супольныя навучальна-баявыя задачы пошуку й падаўленьня радыёэлектронных сродкаў ўмоўнага супраціўніка з выкарыстаньнем комплексу РЭБ «Леер-3» у дыяпазонах GSM-900 і GSM-1800. Гэтыя комплексы ўжо былі ідэнтыфікаваныя ў акупаваным Данецку 29 сакавіка 2016 году.

    У сваю чаргу сувязісты брыгады кіраваньня ЗВА адпрацоўвалі задачы арганізацыі правадной, радыёрэлейнай і радыёсувязі, арганізацыі аховы й абароны палявых пунктаў кіраваньня й вузлоў сувязі, забесьпячэньня перадачы сыгналаў кіраваньня ва ўмовах выкарыстаньня сродкаў РЭБ. Магчыма, што адрозненьне паводле задачаў адлюстроўвае ацэнку Крамлём сілаў і сродкаў супраціўніка на адпаведных напрамках.

    Прыярытэт паўднёва-заходняга напрамку быў заўважны й падчас адпрацаваньня задачаў перадысьлякацыі авіяцыі ЗВА. Гэтак, лятакі, дысьлякаваныя ў Варонежскай, Курскай і Цьвярской абласьцях, адпрацавалі перабазаваньне на аэрадромы ПВА ў Краснадарскім краі, Крыме, і Растоўскае вобласьці. Гэлікоптэры Мі-8, Мі-24, Мі-35 і Мі-28Н авіябазы армейскае авіяцыі, дысьлякаванай у Санкт-Пецярбургу, зьдзейсьнілі перабазаваньне на апэратыўныя аэрадромы на тэрыторыі Краснадарскага краю. Такім чынам, камандаваньне зьдзейсьніла перадысьлякацыю авіяцыі з паўночна-заходняга напрамку. Падобнае рашэньне супярэчыць рыторыцы Масквы пра пагрозы з боку NATO й можа быць зьвязанае з тым, што найбольш баяздольныя падразьдзяленьні ЦВА ў гэты момант задзейнічаныя ў апэрацыі ў Сірыі (в/ч №69806, 63559).

    Тым ня менш, падчас ацэнкі прычынаў падобнай перадысьлякацыі нельга выключаць ацэнку Крамлём малой верагоднасьці вайсковага адказу NATO ў выпадку ўзрастаньня актыўнасьці Расеі на паўднёва-заходнім напрамку. У такім выпадку гэта дае Маскве магчымасьць задзейнічаць авіягрупы ЗВА ў апэрацыях на паўднёва-заходнім напрамку.

    Задачы, адпрацаваныя падчас раптоўнай праверкі, сьведчаць пра тое, што меркаваны раён наступальных дзеяньняў мае вялікія рачныя артэрыі. Гэтак, вайскоўцы злучэньня чыгуначных войскаў Усходняе вайсковае акругі падчас тактыка-спэцыяльных вышкалаў зрабілі 800-мэтровую пераправу цераз раку Зея – самую вялікую раку басэйна Амура. Былі падрыхтаваныя падыходы да берага для руху вайсковай тэхнікі й арганізаваная паромная пераправа. Гэтая ўводная зьвяртае на сябе ўвагу праз тое, што задача выконвалася на тэрыторыі і сіламі УВА, чый удзел у захадах з раптоўнай праверкай можна лічыць збольшага выключэньнем. У завяршальным этапе раптоўнае праверкі на палігоне Прудбой у Валгаградзкай вобласьці было адпрацаванае фарсаваньне Дона з арганізацыяй пераправы шырынёю болей за 500 мэтраў. Нягледзячы на тое, што шырыня пераправы ў абодвух выпадках адпавядае шырыні Дняпра, а гідралягічныя парамэтры Зеі і Дона таксама падобныя да парамэтраў Дняпра, найбольш верагоднай прычынаю ўводнае зьяўляецца рэагаваньне расейскага абароннага ведамства на арганізацыю пераправы цераз раку Вісла падразьдзяленьнямі NATO падчас праведзеных у чэрвені бягучага году вышкалаў «Anakonda 2016». У выніку дзеяньняў 130-га інжынэрнага батальёну Бундэсвэру і 75-га сапёрнага палку Вялікай Брытаніі пераправа даўжынёю 350 мэтраў была арганізаваная за 35 хвілінаў.

    Пра наяўнасьць вялікіх рачных артэрыяў у раёне меркаваных наступальных дзеяньняў сьведчыць і тое, што пяць злучэньняў ПДВ РФ падчас праверкі адпрацоўвалі дэсантаваньне на ваду. Гэтая задача выконвалася выключна вайскоўцамі выведвальных падразьдзяленьняў і падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня, якія ўваходзяць у склад ПДВ. Былі задзейнічаныя падразьдзяленьні Ульянаўскага, Іванаўскага, Пскоўскага і горнага злучэньняў ПДВ, а таксама ўсе падразьдзяленьні асобнае брыгады спэцыяльнага прызначэньня з Падмаскоўя. Фактычна ўсе яны раней ужо былі ідэнтыфікаваныя на Данбасе.

    Паводле наяўных дадзеных, на працягу 2016 году ва ўсіх вайсковых частках і злучэньнях ПДВ на тэрыторыі паветрана-дэсантных комплексаў былі пабудаваныя новыя спэцыяльныя трэнажэры для адпрацаваньня элемэнтаў дэсантаваньня з прывадненьнем. Дэсантаваньне на ваду выконвалася з транспартна-баявых гэлікоптэраў Мі-8 і лятакоў Ан-2 з вышыні ад 600 да 1200 мэтраў, пры гэтым глыбіня вадаёму мае быць ня менш за 1,5 метры, што таксама характарызуе парамэтры рачной перашкоды.

    Адначасова з гэтым у мотастралковым злучэньні ПВА, дысьлякаваным у Валгаградзкай вобласьці, пачаўся экспэрымэнт што да застасаваньня сыстэмы псыхалягічнай падрыхтоўкі асабовага складу й псыхалягічнага суправаджэньня баявой падрыхтоўкі войскаў, а таксама падтрыманьня ў вайскоўцаў высокай псыхічнай устойлівасьці й здольнасьці вытрымліваць нагрузкі ў складанай стрэсавай абстаноўцы. Вайскоўцам неабходна скокнуць з вышыні ў ваду ў амуніцыі і з рыштункам зь вежы вышынёю 3-5 мэтраў і затым знаходзіцца пад вадою, дыхаць з дапамогаю падручных сродкаў (трубка, саломінка, чарот і да т.п.), што можа сьведчыць пра адпрацаваньне дэсантаваньня ў ваду з гэлікоптэраў у межах закіду ДВГ.

    Такім чынам, аналіз задачаў, якія стаялі перад падразьдзяленьнямі падчас правядзеньня раптоўнае праверкі, сьведчыць пра безумоўны прыярытэт адпрацаваньня дэсантных апэрацыяў, як з паветра, гэтак і з мора.

     

    Асаблівасьцю ейнага правядзеньня зьяўляецца актыўнае выкарыстаньне падразьдзяленьняў матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня на ўсіх ейных этапах. Ворганы вайсковага кіраваньня, злучэньні й вайсковыя часткі МТЗ падчас раптоўнай праверкі Збройных Сілаў РФ выканалі задачы што да ўсебаковага забесьпячэньня войскаў на ўсіх этапах ейнага правядзеньня. Сыстэма арганізацыі МТЗ правяралася як у вайсковых частках, гэтак і на маршрутах высоўваньня і ў палявых умовах. Зьвяртае на сябе ўвагу праверка арганізацыі дарожна-камэнданцкае службы, харчаваньня вайскоўцаў, забесьпячэньня рэчавай маёмасьцю, падвозу боепрыпасаў і матар’яльных сродкаў, а таксама рамонту ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі, разгортваньне пунктаў харчаваньня й лазенна-пральнага абслугоўваньня на агульнавайсковых палігонах. Падчас захадаў перабазаваньня авіяцыі вайскова-транспартная авіяцыя зьдзейсьніла перабазаваньне, у тым ліку й тэхнікі інжынэрна-аэрадромнае службы на апэратыўныя аэрадромы.

    У праверцы МТЗ былі задзейнічаныя таксама вайсковыя фінансісты, якія адпрацавалі пытаньні пераводу фінансава-эканамічнае службы зь мірнага на вайсковы час, а таксама праверылі эфэктыўнасьць сыстэмы фінансавага забесьпячэньня войскаў у асаблівых умовах. Намесьніца Міністра абароны РФ Тацьцяна Шаўцова арганізоўвала праверку сыстэмы фінансавага забесьпячэньня ворганаў кіраваньня й войскаў на Паўднёва-Заходнім стратэгічным напрамку падчас пераводу зь мірнага на вайсковы час.

    Была адпрацаваная прынцыповая схема фінансавага забесьпячэньня, як паводле існага тэрытарыяльнага прынцыпу, гэтак і ва ўмовах даручэньня задачаў арганізацыі разьлікова-касавага абслугоўваньня камандырам злучэньняў і вайсковых частак. Таксама быў адпрацаваны пераход аб’яднаньняў, злучэньняў й асабовага складу на банкаўскае абслугоўваньне ў сыстэму установаў Банка Расеі, што дае магчымасьць забясьпечыць войскі й асабовы склад Збройных Сілаў РФ грашовымі сродкамі ў любых умовах абстаноўкі. Гэта можа быць неабходным у выпадку пабудовы сыстэмы грашовага забесьпячэньня падразьдзяленьняў РФ на тэрыторыі замежнай дзяржавы й фармаваньня сыстэмы вайскова-грамадзянскіх адміністрацыяў па-за юрысдыкцыяй РФ, якая грунтуецца на расейскай фінансавай сыстэме. Такім чынам, маюцца ўскосныя азнакі адпрацаваньня сыстэмы фінансавага забесьпячэньня дзеяньняў войскаў і інфраструктурных аб’ектаў на акупаваных тэрыторыях. У РФ фінансаваньне вайсковых частак забясьпечвае Банк Расеі або Сбербанк Расеі. Такім чынам, выкананьне падобных задачаў на тэрыторыі самой РФ нават ва ўмовах вайсковага стану ня мае сэнсу.

    Задзейнічаньне падразьдзяленьняў МТЗ у перагрупаваньнях падобнага маштабу зьяўляецца важнай і найбольш значнай азнакай падрыхтоўкі да наступальных апэрацыяў. На сёньняшні дзень сфармаваная аб’яднаная групоўка сілаў РФ на тэрыторыі ПВА паводле наяўных сілаў і сродкаў, а таксама МТЗ здольная зьдзейсьніць кароткатэрміновыя наступальныя апэрацыі на паўднёва-заходнім напрамку пад прыкрыцьцём вышкалаў «Каўказ-2016», якія маюць адбыцца з 5 па 10 верасьня. Характар адпрацаваных задачаў падчас зьдзяйсьненьня раптоўнай праверкі маюць азнакі падрыхтоўкі да такіх апэрацыяў з актыўным выкарыстаньнем авіяцыі, стварэньнем эшалянаванае сыстэмы СПА і правядзеньнем дэсантных апэрацыяў жывой сілы й тэхнікі на некалькіх напрамках.


    Аналіз адмыслова для InformNapalm падрыхтаваў Анатоль Баронін.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    У матар’яле выкарыстаныя фота і відэа правядзеньня раптоўнай праверкі з афіцыйнага сайту МА РФ.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.