• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пазашляхавік “Knight XV” – улюбёную цацку Януковіча-малодшага зьлілі тэрарыстам

    on 2015-10-05 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Падчас выкананьня OSINT-задачаў, арыентаваных на выяўленьне і ідэнтыфікацыю вайсковай тэхнікі незаконных збройных фармаваньняў “ДНР/ЛНР”, каманда InformNapalm.org на адным з прапагандысцкіх рэсурсаў сэпаратыстаў выявіла фатаздымак бронеаўтамабілю Knight XV, які выкладзены 28 жніўня 2015 году, з камэнтаром “Отжатый у ВСУшников (рас.)”.

    Отжатый у ВСУшников 28 08 2015 --

    InformNapalm прасачыў гісторыю гэтага здымка і іншыя дэталі, зьвязаныя з гэтым бронеаўтамабілем. Як згадвалася вышэй, фатаздымак “аджатага” Knight XV у сацсеціве “УКантакце” зьявіўся 28 жніўня 2015 году. У гэты ж дзень быў зроблены ягоны рэпост і ў “twitter”-ы, дзе ў камэнтарох пазначанае, што на тле машыны пазуе расейскі вайсковы назіральнік, які працуе супольна з місыяй АБСЭ на Данбасе. Было знойдзенае і іншае, ранейшае паведамленьне з фатаздымкам трафейнага Knight XV, якое зьявілася 24 жніўня 2015 году, з назовам “Апалчэнцы “аджалі” ў ЗСУ джып сына Януковіча”, якое, цалкам мажліва, і зьяўляецца першакрыніцаю гэтае навіны. У той жа дзень, 24 жніўня 2015 году, разгляд у тэме захопу бронеаўтамабілю Knight XV зьявіўся на форуме “yaplakal” – “Прыгоды бранявіку сына Януковіча з ЗСУ ў ДНР”.

    Отжатый у ВСУшников 28 08 2015 --t1 Отжатый у ВСУшников 28 08 2015 --t2

    Як высьветлілася, гэты бронеаўтамабіль “Knight XV” быў у асабістым аўтапарку прэзыдэнта Януковіча і быў адною з улюбёных цацак ягонага малодшага сына. Адныя зь першых згадак пра тое, што пазашляхавік “Knight XV” знаходзіцца на службе ва ўкраінскіх сілавікоў і мае новую камуфляжную афарбоўку, зьявіліся ў кастрычніку 2014 году. Паводле матар’ялу “Камсамольскай праўды ва Украіне” з 11 кастрычніка 2014 году з спасылкай на “Вайсковую тэлевізыю Украіны” з назовам “Пазашляхавік Януковіча-малодшага “ваюе” ў зоне АТА”, браняваную машыну выкарыстоўвалі дзеля вывазу параненых з поля бою. За дзень да гэтага, 10 кастрычніка, на сайце topgir.com.ua быў апублікаваны артыкул з назовам “Бранявік Януковіча ў зоне АТА выкарыстоўвае генэрал-лейтэнант?!”, у якім з спасылкай на журналіста Ляўко Стэка зазначанае, што пазашляхавік “Knight XV” служыў транспартным сродкам для нейкага генэрал-лейтэнанта Юрыя Думанскага.

    Заўвага: З ТТХ і апісаньня Knight XV вынікае, што машына, якая каштуе амаль $500 000, была прэзэнтаваная ў 2008 годзе. Бронеаўтамабіль збудаваны на базе Gurkha, які першапачаткова базуецца на агрэгатах грузавіку Ford F-550. Бронеахова пазашляхавіку Knight XV вытрымлівае наўпроставыя трапленьні з АК-47 і M16. Аўтамабіль важыць 4,5 тоны і мае рухавік V10 з аб’ёмам 6.8 літраў і магутнасьцю 400 конскіх сілаў.

    714_1 6066436

    Нагадаем, што гэта не адзінкавы выпадак “страты” (здачы) спраўнай тэхнікі, якая потым апынаецца на службе НЗФ. 28 верасьня сёлета InformNapalm апублікаваў матар’ял з назовам “Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”” адносна ўкраінскага бронеаўтамабілю КрАЗ, які цяпер выкарыстоўвае НЗФ “наваросіі”. Гэтая інфармацыя была ўспрынятая неадназначна, у тым ліку зьявіліся камэнтары пра антыпатрыятычнасьць падобнага кшталту публікацыяў, якія нібы ськіраваныя на дыскрэдытацыю ЗСУ. Мы лічым за свой абавязак асьвятляць кожны падобны факт, з спадзевам атрымаць адказы на пытаньні – “дзе, хто й калі згубіў тэхніку, чаму яна дасталася ворагу ў спраўным стане, хто мае адказаць за гэта?”

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матарыялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.