• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”?

    on 2015-09-30 | 2 Comments | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Палітыка Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Падчас OSINT-выведкі ў ідэнтыфікацыі мейсцаў скопішча расейскай вайсковай тэхнікі і жывой сілы акупацыйных войскаў РФ каманда InformNapalm.org у Алчэўску (прачытаць пра гэта можна ў гэтым матар’яле) выявіла фатаздымкі ўкраінскага бронеаўтамабілю КрАЗ “Фартэцыя на колах”.

    Нагадаем, што такі бронеаўтамабіль-“фартэцыя” распрацавала кіеўскае навукова-вытворчае аб’яднаньне “Практыка” у 2014 годзе. Упершыню гэты браняваны грузавік быў прадэманстраваны ў межах 11-ае міжнароднае выставы “Зброя і бясьпека”. Машына стваралася на базе паўнапрываднога КрАЗа. Галоўным адрозненьнем новага браняванага грузавіку ад традыцыйных бронеаўтамабіляў сталася асаблівае разьмяшчэньне асабовага складу ў браняваным кунзе: крэслы зьмешчаныя ў цэнтры. Байцы сядзяць спінаю да сьпіны і падчас руху маюць мажлівасьць страляць праз вокны-байніцы, як у фартэцыі. У гэтым і ёсьць падабенства гэтага бронеаўтамабілю з фартэцыяй, з прычыны чаго і зьявіўся такі назоў, паведамляе выданьне “Мая Слабажаншчына”.

    Грузавік “Фартэцыя на колах” выкарыстоўваюць для транспартаваньня баявых падразьдзяленьняў (да 23 чалавек). Браняванае пакрыцьцё абараняе ня толькі кабіну, але й маторны адсек, акумулятары, паліўныя бакі і блёк рэсывэраў. Замест кузаву распрацоўшчыкі абсталявалі машыну бронемодулем для байцоў. Сьцены кунгу маюць дадатковы супрацьаськепкавы падклад, а падлога – шматварствавую структуру. Бронеаўтамабіль абаронены ад АКМ, АК-74, СВД, мінаў і самаробных выбуховых прыстасаваньняў.

    На дадзены момант гэтыя бронемашыны знаходзяцца ва ўзбраеньні Нацгвардыі Украіны.

    Баявое хрышчэньне браняванага аўтамабілю адбылося ўвосень 2014 году на Усходзе Украіны, калі адзін з грузавікоў патрапіў у засаду баявікоў і быў абстраляны з трох бакоў. У той дзень была моцная залева. Аўтамабіль быў у жудасным стане: заднія колы былі цалкам разарваныя, аўтамабіль рухаўся на абадох. У выніку грузавік змог самастойна выехаць з поля бою, а галоўнае – ніхто не загінуў. Ні шкло, ні бронесталь не прапусьцілі ў кабіну ніводнае кулі.

    Узьнікае пытаньне: дзе й калі быў згублены ўкраінскі бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах” коштам каля 75 тыс. даляраў? Сёньня сярэдні курс даляра 22 грн, то бок кошт аднаго падобнага браняванага грузавіку на сёньня складае каля 1 млн 650 тысячаў грыўняў.


    Фатаздымкі, якія былі знойдзеныя ў баявікоў з акупацыйных войскаў РФ, што знаходзяцца ў Алчэўску

    2015-09-25_121335

    к2015-09-25_120222к2015-09-25_120423 к2015-09-25_120510

    Нагадаем, што першыя фатаздымкі згубленага бронеаўтамабілю “Фартэцыя на колах” зьявіліся ў сеціве 1 сакавіка 2015 году на прарасейскіх сайтах, у якіх расейскі баявік з брыгады “Призрак” (рас.) пазуе на тле КрАЗа.

    Raptor-01 Raptor-02 Raptor-03-2

    Пра тое, што гэта той самы КрАЗ, сьведчыць поўнае супадзеньне ў афарбоўцы, а таксама самае вялікае пашкоджаньне машыны – сколатае вакенца ў кабіне бронеаўтамабілю з правага боку.

    Літаральна некалькі дзён таму ў камэнтарах на адным сайце былі выкладзеныя яшчэ некалькі новых восеньскіх фатаздымкаў бронеаўтамабіляў КрАЗ. На гэтых фота можна пабачыць ромб з літарай “П” унутры.

    6cMTPzX8g8M 6Vrp-k-K9y8

    Прааналізаваўшы фота і відэа, на якіх украінскі бронеаўтамабіль зафіксаваны з усіх бакоў і знутры, мы не пабачалі сур’ёзных пашкоджаньняў, так што можна дапусьціць, што гэты грузавік быў страчаны ў цалкам працаздольным стане.

    Дык дзе й калі быў страчаны ўкраінскі бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах” і чаму пакінуты ў непашкоджаным стане ворагу?

    Гэта не адзінкавы выпадак страты (здачы) цалкам працаздольнай, спраўнай вайсковай тэхнікі ворагу.

    Зараз мы ўвесь час чуем пра барацьбу ўкраінскіх спэцслужбаў з спансараваньнем тэрарызму – сьпіс вялікі і азнаёміцца ​​зь ім можна ў розных СМІ. Спынімся на адным прыкладзе: “Харкавянін атрымаў пяць гадоў вязьніцы за фінансаваньне тэрарыстаў”, – паведамляе “Обозреватель” (рас.). То бок “мужчына перавёў у гатоўку пробны транш у памеры 20 тысячаў грыўняў праз канвэртацыйны цэнтар” і атрымаў 5 гадоў. А аддаць ворагу баяздольную вайсковую тэхніку коштам 1 млн 650 тыс. грыўняў – гэта нармалёва? Кагосьці пасадзілі? Дзе адказнасьць вайскоўцаў на ЎСІХ узроўнях камандаваньня, чаму пакаранымі маюць быць толькі шарагоўцы?

    Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org.

    Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

    (с) Падчас перадруку й выкарыстаньня інфармацыі спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Tags: акупацыйныя войскіАлчэўсканалітыкаАТАВС РФ ва Украінетэрарысты

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Заходнія спэцслужбы раскрылі расейскую в/ч 29155, якая зьдзяйсьняе дывэрсіі ў Эўропе

      2019-10-09 - 0 Comment
    • Саліст ансамблю «Сябры» выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў

      2019-05-11 - 0 Comment
    • Усе, хто выжыў, ведаюць зараз аблічча «русского мира»

      2019-04-13 - 0 Comment

    2 Responses to “Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцыя на колах”?”

    1. 2015-10-05

      Пазашляхавік “Knight XV” - улюбёную цацку Януковіча-малодшага, зьлілі тэрарыстам - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] сёлета InformNapalm апублікаваў матар’ял з назовам “Дзе й калі быў згублены бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцы…” адносна ўкраінскага бронеаўтамабілю КрАЗ, які цяпер […]

    2. 2015-10-20

      Прыгоды амэрыканскага пазашляхавіка “Humvee” ва Украіне - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] тэхнікі. Нядаўна каманда InformNapalm.org у артыкуле “Дзе й калі быў страчаны бронеаўтамабіль КрАЗ “Фартэцы…”, узьняла пытаньне страты цэлага аўто – зноў-такі, […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.