
Каманда InformNapalm.org працягвае знаходзіць і фіксаваць злачынствы расейскіх баявікоў на акупаваным Данбасе.
Падчас аналізу сяброў баявіка Вадзіма Комара з папярэдняй сумежнай тэмы “Расейскія РСЗВ хаваюць ля самай “лініі разьмежаваньня””, было выяўленае, што тэрарысты зладзілі свае пазыцыі у квартале з шматпавярховымі жылымі дамамі ў горадзе Першамайску. Таксама баявікі займаюць пазыцыі на дахах дамоў з ПЗРК “Ігла”, а ў кватэрах гэтых дамоў арганізаваныя мейсцы для вагнявых пунктаў.
На фатаздымку, які зроблены з даху дому, зафіксаваная КШМ (камандна-штабная машына) і тэнтаваны грузавік зь белай пазнакаю на даху дзеля ідэнтыфікацыі з паветра. Таксама КШМ бачная ў тым жа мейсцы і на іншых фота, якія баявікі выклалі ў сацсеткі ў траўні і жніўні 2015 году.
Зьвярніце ўвагу, што гэтыя фота зробленыя ў адным і тым жа мейсцы каля пад’езду ў доме, але зробленыя яны былі ў розны час. Па-першае, на травеньскім фатаздымку трава і лісьце на дрэвах яркія і насычаныя, а на жнівеньскім – лісьце на дрэвах ўжо з жаўцізною. То бок надвор’е, зафіксаванае на фатаздымках, адпавядае іхным датам. Па-другое, вокны на 3-ім і 4-м паверхах на травеньскім фота выбітыя, а на жнівеньскім – ужо забітыя дошкамі.
Па ўсім відаць, у расейскіх баявікоў тут сталая пазыцыя, а людзі ў дамох – закладнікі. Як казаў У. Пуцін: “Нашыя войскі стануць ня сьпераду, але ззаду жанчынаў і дзяцей…”
Нагадаем, што ў сакавіку 2015 году бесьпілётнік “АРМІІ SOS” за два кілямэтры ад гэтых шматпавярховых дамоў зафіксаваў рэактыўную сыстэму залпавага вагню БМ-21 “Град” і машыну з перасоўным баекамплектам на стаянцы каля жылога шматпавярховага дому.
У сакавіцкім відэа зь бесьпілётніку “АРМІІ SOS” можна пабачыць шматпавярховыя дамы на вуліцы Леніна гораду Першамайска, пра якія йдзе гаворка ў нашай артыкуле.
На адзін з кадраў трапляе вайсковая тэхніка, якая стаіць побач з жылымі дамамі.
Такім чынам, расейскія тэрарысты ня толькі не выконваюць мірныя дамоўленасьці, якія накіраваныя на зьніжэнне напружанасьці ў рэгіёне і захаваньне жыцьцяў мірных грамадзянаў, але яшчэ й правакуюць сілы АТА празь зьдзяйсьненьне абстрэлаў з падворкаў і жылых дамоў. Тактыку жывых шчытоў яны выкарыстоўваюць паўсюдна і ўвесь час.
Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для сайта InformNapalm.org. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад не беларускую мову – Дзяніс Івашын
One Response to “Першамайск. Шматпавярховыя дамы – шчыт для расейскіх баявікоў”
2015-08-21
Расейскія РСЗВ хаваюць ля самай “лініі разьмежаваньня” на Данбасе - InformNapalm.org (Беларуская)[…] Больш фатаздымкаў Віктара Талчанікава і Сяргея Кракоценя глядзіце ў дадатковым артыкуле “Першамайск. Шматпавярховыя дамы – шчыт для расейскі….” […]