Сэнсацыйныя навіны. Упершыню на акупаваным расейскімі войскамі Данбасе атрыманыя якасныя фота й відэасьведчаньні зьнішчэньня сучаснага ўзбраеньня арміі РФ. Сёньня, 26 чэрвеня, на канале Youtube палку «Азоў» зьявілася відэа, у якім ўкраінскія вайскоўцы зафіксавалі перасоўваньне й зьнішчэньне расейскае радыёлякацыйнае станцыі артылерыйскай выведкі й цэлепазначэньня 1Л259 «Заапарк-1».
“23 чэрвеня 2019 году падчас спробы зьдзейсьніць агнявое паражэньне пазыцыяў палку «Азоў» з выкарыстаньнем ствольнае артылерыі калібру 122-мм і 152-мм сродкамі тэхнічнае выведкі «Азову» было вызначанае, што супраціўнік зьдзяйсьняе карэгаваньне з выкарыстаньнем комплексу артылерыйскае выведкі «Заапарк-1» расейскае вытворчасьці. Гэта па сваёй сутнасьці ёсьць контрбатарэйны сучасны радар – аналяг амэрыканскіх AN/TPQ, які вырабляецца ў Расейскай Фэдэрацыі. Пасьля выяўленьня «Заапарку» нашымі сродкамі быў узьняты ў неба чарговы разьлік БпЛА, які пацьвердзіў наяўнасьць «Заапарку» ў ваколіцах населенага пункту Горлаўка, пасьля чаго сродкамі «Азову» былі зьдзейсьненыя вагнявыя ўдары па гэтым комплексе”, – распавёў афіцэр палку «Азоў» у камэнтары пра відэа зьнішчэньня расейскае тэхнікі на Данбасе.
Унікальныя фота й каардынаты здымкі
Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі фактчэкінг і аналіз відэа, у выніку геапазыцыянаваньня зафіксаванай мясцовасьці ўдалося вызначыць дакладныя каардынаты мейсца зьнішчэньня комплексу «Заапарк-1». Гэта пункт з каардынатамі 48.355161, 38.090358 ля ваколіцаў акупаванай Горлаўкі, што пацьверджвае словы афіцэра ў відэа.
Апроч гэтага, 13 красавіка 2019 году БпЛА спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ таксама зафіксаваў расейскую радыёлякацыйную станцыю 1Л259, якая ўваходзіць у склад комплексу «Заапарк-1», паблізу Горлаўкі (39 км на паўночны ўсход ад Данецку). Пра гэта паведамленае ў справаздачы, апублікаванай 16 красавіка 2019 году.
Менавіта ў Горлаўцы гэтая расейская тэхніка фіксавалася й раней. Яшчэ ў жніўні 2016 году Галоўнае ўпраўленьне выведкі Украіны паведамляла, што на заходнім ускрайку Горлаўкі баявікі размясьцілі два комплексы радыёлякацыйнае выведкі «Заапарк-1».
Першыя фотадоказы ідэнтыфікацыі «Заапарк-1» на Данбасе ў лістападзе 2016 году апублікавала супольнасьць InformNapalm, а першыя дадзеныя відэафіксацыі баявога разгортваньня й далейшага вагнявога паражэньня й зьнішчэньня гэтага комплексу зьявіліся толькі ў чэрвені 2019 году дзякуючы дзеяньням вайскоўцаў палку «Азоў», якія выявілі гэтую адзінку вайсковай тэхнікі Збройных сілаў РФ з дапамогаю найноўшых тэхнічных сродкаў.
Нагадваем, міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вядзе базу дадзеных выяўленых намі адзінак узбраеньня й вайсковай тэхнікі ЗС РФ на Данбасе, якая не магла стаць трафейнай і/або зьяўляецца новай вайсковай тэхнікай арміі Расеі.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа