• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскія кантрактнікі Цхінвальскае акупацыйнае вайсковае базы ваююць ў складзе расейска-тэрарыстычных войскаў на Данбасе.

on 2017-01-24 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Ідэнтыфікаваны вайсковец-кантрактнік 4-й Цхінвальскай расейскай акупацыйнай вайсковай базы, прыкамандыраваны да НЗФ «Чабурашка».

На працягу сваёй трохгадовай дзейнасьці міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала больш за 75 вайсковых частак ЗС РФ, сілы й сродкі якіх выкарыстоўваюцца ў неабвешчанай вайне супроць Украіны. Большая частка выяўленых падразьдзяленьняў прыпадае на войскі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА), у тым ліку на расейскія вайсковыя базы, разгорнутыя ў акупаваных рэгіёнах Грузіі.

Пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» вайскоўцаў 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы 49-й арміі ПВА (в/ч 09332, г. Гудаўта, Абхазія, Грузія) маецца ўжо вельмі вялікі аб’ём інфармацыі. Гэтае злучэньне фігуруе ў 28 (!) нашых расьледаваньнях, ягоная «данбаская эпапея» адбывалася на працягу ўсяе расейскае вайсковае агрэсіі з 2014 па 2016 гады.

Але пра ўдзел у вайне супроць Украіны вайскоўцаў 4-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы 58-й арміі ПВА (в/ч 66431, Цхінвальскі рэгіён (так званая Паўднёвая Асэтыя), Грузія) маецца няшмат сьведчаньняў. Адным з найбольш рэзанансных эпізодаў, зьвязаных з 4-й в/базай, сталася фіксацыя тэхнікі гэтага злучэньня на Данбасе, у прыватнасьці бронеаўтамабіляў «Выстрел» (рас., КамАЗ 43269) напрыканцы 2014 – напачатку 2015 году, гл. “Расейскія бронеаўтамабілі з акупацыйнай базы ў Цхінвалі (Грузія) перакінутыя ў Луганск”. Аднак інфармацыі пра непасрэдны ўдзел вайскоўцаў 4-й базы ў вайне супроць Украіны дагэтуль не было.

У выніку новага OSINT-расьледаваньня быў ідэнтыфікаваны вайсковец кантрактнай службы гэтага злучэньня, які прайшоў праз «украінскую камандыроўку».

Аб’ект расьледаваньня

Андрэй Сяргеевіч Вярцелка

Нарадзіўся 16.04.1991 г. Родам з г. Волжскі Валгаградзкае вобласьці, РФ. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гадох у Паветрана-дэсантных войсках, меркавана, у 247-м АДШП 7-й дывізыі ПДД. З канца 2013 году – вайсковец-кантрактнік 4-й вайсковай базы, меркавана, снайпэр. Увесну 2015 году быў накіраваны ў Каломенскі навучальны цэнтар падрыхтоўкі апэратараў БПЛА.

Пачынаючы з жніўня 2015 году зафіксаваны на Данбасе ў складзе НЗФ на наваазоўскім напрамку, у прыватнасьці, у так званай 3-яй сталінградзкай роце батальёну «Чабурашка».

У сацыяльных сетках: “VK1” (архівы профілю, фотаальбому 1, 2, кантактаў) неактыўны, “VK2” (архівы профілю, фотаальбому 1, 2, кантактаў) актыўны.

Фатаздымкі з акупаванага Расеяй Цхінвальскага рэгіёну Грузіі, выкладзеныя ў фотаальбомах А. Вярцелкі, сьведчаць пра тое, што ён з 2013 году й пазьней падчас «украінскай камандыроўкі» ў 2015 годзе быў вайскоўцам 4-й вайсковай базы. Наўпроставым фотасьведчаньнем ёсьць здымак, апублікаваны ў сьнежні 2013 г., у якім ён пазуе з СВДс на тле спустошанага й зьнішчанага расейскімі акупантамі грузінскага сяла і фатаздымкі зь вясны і лета 2015 году: фота на тле характэрнай для 4-й базы зялёнай казармы (фігурант пазначаны чырвонаю стрэлкай), панарамны здымак ідэнтычнае казармы, фота з выявай статуі св. Георгія.

Было высьветленае, што да перакідваньня на Данбас, увесну 2015 году, А. Вярцелка праходзіў падрыхтоўку для атрыманьня вайсковай спэцыяльнасьці апэратара БПЛА ў падмаскоўнай Каломне, дзе месьціцца Цэнтар баявога выкарыстаньня бесьпілётнае авіяцыі (пра гэта сьведчаць пазначэньні геалякацыі на некалькіх фатаздымках).

З дапамогаю здымкаў з гэтай жа сэрыі (частка зь іх выкладзеная ў другім профілі фігуранту пазьней, у 2016 годзе) быў ідэнтыфікаваны таварыш у службе Вярцелкі з 4-й в/базы Алан Кяўросаў (пазначаны сіняю стрэлкай), разам зь якім наш фігурант навучаўся ў школе малодшых спэцыялістаў для атрыманьня спэцыяльнасьці апэратару БПЛА.

Пра А. Кяўросава была атрыманая наступная інфармацыя.

Алан Казбегавіч Кяўросаў

Нарадзіўся 14.07.1987 г. Родам з Паўночнае Асэтыі, зарэгістраваны паводле адрэсы: станіца Архонская, вул. Кастрычніцкая, 128. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у адным з злучэньняў УВ МУС на Паўночным Каўказе. Пасьля служыў паводле кантракту ў некалькіх вайсковых частках Мінабароны. З пачатку 2015 году – вайсковец-кантрактнік 4-й вайсковай базы. Увесну 2015 году быў накіраваны ў Каломенскі навучальны цэнтар падрыхтоўкі апэратараў БПЛА. Кваліфікацыя – старэйшы апэратар БПЛА «Арлан-10» і «Леер-3».

Згодна з пазначаным статусам «удзельніка баявых дзеяньняў» і сувязю з галоўным фігурантам А. Вярцелкам, Кяўросаў таксама ўдзельнічаў у неабвешчанай вайне супроць Украіны. З вайсковай службы звольнены ў 2016 годзе паводле артыкулу «невыкананьне умоваў кантракту», меркаваная прычына – адмова ад чарговай «украінскай камандыроўкі».

У сацыяльных сетках: “VK1” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) актыўны, “VK2” і “VK3” неактыўныя профілі. Рэзюмэ на сайце «Кар’ерыст».

Паводле нашых ацэнак, малая колькасьць інфармацыі пра ўдзел вайскоўцаў 4-й вайсковай базы ў вайне супроць Украіны абумоўленая аб’ектыўнымі фактарамі: 4-я вайсковая база ў адрозьненьне ад 7-й вайковай акупацыйнай базы 49-й арміі, якая досыць часта фігуруе ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак», падпарадкоўваецца камандаваньню 58-й арміі і геаграфічна знаходзіцца на досыць вялікай адлегласьці ад мяжы з Украінай.

Напрыклад, калі перакідваньне БТГр 7-й в/б з Абхазіі ў Растоўскую вобласьць зьдзяйсьняецца чыгуначным транспартам і ня мае асаблівых праблемаў, то ў выпадку з 4-й базай усё інакш: бліжэйшая чыгуначная станцыя пагрузкі знаходзіцца за Каўказскім хрыбтом і для перакідваньня тэхнікі й асабовага складу давядзецца зьдзейсьніць шматкілямэтровы марш з Цхінвалі і Джавы ў Паўночную Асэтыю. З улікам складанага горнага рэльефу і сэзонна-кліматычных умоваў гэта не заўсёды магчыма дый складана, у тым ліку з пункту гледжаньня расходу мотарэсурсу асноўнае баявое адзінкі – танка Т-72, ​​БМП-2 і іншай гусенічнай тэхнікі – якая маецца ва ўзбраеньні гэтага злучэньня.

Апроч гэтага, сьлед улічваць і сыстэму камплектаваньня асабовага складу 4-й акупацыйнай базы: на ёй пераважна служаць тэрміноўцы, але не кантрактнікі. Калі злучэньні ПВА – 7-я в/б, 17-я, 8-я і іншыя мотастралковыя брыгады ўвесь час прыцягваюцца да так званых растоўска-ўкраінскіх камандыровак, то 4-я база абмяжоўваецца асобнымі кантрактнікамі (або дробнымі групамі кантрактнікаў), якія ваююць у складзе НЗФ на Данбасе, знаходзяцца ў штаце гэтага злучэньня й атрымліваюць заробак і камандыровачныя.

Заўвага: сьлед зазначачыць тытанічную працу Цэнтра «Міратворац» што да фіксацыі сэпаратыстаў, наймітаў і кадравых вайскоўцаў РФ. Інфармацыя пра А. Вярцелку занесеная ў базу дадзеных «Чысьцец» «Міратворца» у студзені 2017 году. У ёй наш фігурант фігуруе як баявік НЗФ, аднак не выключаная і ягоная мажлівая прыналежнасьць да ЗС РФ. Здагадка, як мы бачым, была слушнаю.

  • Даведка пра склад і ўзбраеньне 4-й вайсковай базы

    4-я гвардзейская Вапнярска-Бэрлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Багдана Хмяльніцкага вайсковая база, в/ч 66431 (Грузія, Паўднёвая Асэтыя, г. Цхінвалі і пас. Джавы).

    Структура: кіраваньне, 4 мотастралковыя батальёны, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-й гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

    Ва ўзбраеньні: 40 адз. Т-72БМ, 1 адз. Т-72БК, 120 адз. БМП-2, 36 адз. БТР-80, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СД 2С3М «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

    У складзе базы: зэнітны ракетны дывізыён ЗРК 9К37 «Бук-М1»: КП 9С470M1, станцыя выяўленьня й цэлепазначэньня 9С18M1 «Купал-М1», узвод сувязі й тры зэнітныя ракетныя батарэі з дзьвюма самаходнымі вагнявымі ўстаноўкамі 9А310M1 і адной пуска-ладавальнай устаноўкай 9А39 у кожнай, падразьдзяленьні тэхнічнага забесьпячэньня й абслугоўваньня.

    Дапаможныя сродкі: рэактыўная артылерыйская батарэя РСЗВ 9К58 «Сьмерч» (439-я РэАБр, в/ч 48315): дзьве мабільныя 12-ствольныя баявыя машыны 9А52 (9А52-2) і адная транспартна-ладавальная машына 9Т234 (9Т234-2); ракетная батарэя на АТРК 9К720 «Іскандэр-М» (1-я РБР, в/ч 31853): 2 адз. СПУ 9П78-1 і 2 адз. ТЗМ 9Т250.

    Крыніца: milkavkaz.net.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50415 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.