• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваны вайсковец 417-га асобнага выведбату ЗС РФ, якія ўдзельнічаў у нападзе на Грузію

    on 2019-08-14 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Грузія | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Супольнасьць InformNapalm падчас вывучэньня адкрытых крыніцаў інфармацыі вызначыла дадактовы факт удзелу ў нападзе на Грузію вайскоўцаў 417-га асобнага выведвальнага батальёну (АВБ), які ўваходзіць у склад 42-й мотастралковай дывізіі Збройных сілаў РФ.

    Згодна з канвэнцыяй ААН, ухваленай у 1968 годзе, тэрмін даўнасьці ня можа быць выкарыстаны ў дачыненьні да ваенных злачынстваў і злачынстваў супроць чалавецтва. З пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супроць Грузіі 08.08.2008 г. ужо мінула 11 гадоў. Гарачая фаза доўжылася 5 дзён, а паўзучая акупацыя грузінскае зямлі трывае да гэтага часу. Нягледзячы на абяцаньні РФ вывесьці свае войскі з Грузіі, акупацыйны расейскі кантынгент дагэтуль знаходзіцца на грузінскай тэрыторыі.

    Напачатку 2019 году супольнасьць InformNapalm апублікавала расьледаваньне з доказамі ўдзелу ў ваеннай агрэсіі супроць Грузіі 417-га АВБ, выяўленымі ў акаўнце сацсеціва расейца Станіслава Ляшчынскага. Пасьля публікацыі нашага расьледаваньня Ляшчынскі выдаліў фотадоказы з свайго акаўнту, аднак яны засталіся ў нашай факталягічнай базе дадзеных.

    У адным з выдаленых Ляшчынскім фатаздымкаў зафіксаваная калёна расейскіх акупацыйных войскаў:

    У фота можна пабачыць БТР-80 з бартавым нумарам “133”.

    Гэты ж БТР зафіксаваны ў здымку ў фотаальбоме Сяргея Бірукова, які ў 2007-2009 гадох служыў у 417-й АВБ:

    На сваёй старонцы ў сацсеціве “ОК” Бірукоў пазначыў гады службы ў войску й падразьдзяленьне, у якім служыў:

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Сяргей Бірукоў (рас. – Сергей Бирюков)

    Нарадзіўся 24.04.1980 г. у г. Ладзейнае Поле, Ладзейнапальскі раён, Ленінградзкая вобласьць, РСФСР.

    З 1986 па 1995 г. навучаўся у школе №3 у г. Ладзейнае Поле. У 2007-2009 гадох служыў у 417-м асобным выведвальным батальёне (в/ч 55034, пункт сталай дысьлякацыі – г. Ханкала, Чачэнія, Паўднёвая вайсковая акруга), уваходзіць у склад 42-й мотастралковай дывізіі ЗС РФ.

     

     

    У акаўнце Бірукова выяўленыя й іншыя фатаздымкі, зробленыя падчас расейскага ваеннага ўварваньня ў Грузію. У адным зь іх ён зафіксаваны побач з трафейным грузінскім пазашляхавіком Land Rover:

    Вядома, што 12 такіх пазашляхавікоў расейскія акупанты захапілі ў якасьці трафеяў падчас актыўнай фазы расейска-грузінскае вайны ў жніўні 2008 году.

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі С. Бірукова

      https://ok.ru/profile/507670234223 (http://archive.fo/DS7cF)  http://archive.fo/HK2a5  http://archive.fo/QQgcY http://archive.fo/Vr67J

      https://vk.com/id13698433 (https://web.archive.org/web/20190807171635/https://vk.com/id13698433)

    Міжнародны крымінальны суд вывучае справу пра ваенныя злачынствы й забойствы грамадзянаў Грузіі ў 2008 годзе. Упэўненыя, што інфармацыя пра расейскага вайскоўца, які ўдзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Грузіі, будзе вельмі карысная для сьледчых.


    *Калі вы чытаеце мабільную AMP-вэрсію гэтага артыкулу (Accelerated Mobile Page), то некаторыя фота й спасылкі на архівы могуць не адлюстроўвацца. Для больш падрабязнага вывучэньня публікацыі рэкамэндуем выкарыстоўваць кампутар або ноўтбук.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Вы можаце падтрымаць нас дабрачынным ахвяраваньнем, каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.

    Tags: 08.08.08417-ы АВБ417-ы асобны выведвальны батальён42-я МСДв/ч 55034ГрузіяЗбройныя Сілы РФПаўднёвая вайсковая акругарасейская ваенная агрэсіяХанкалаЧачэнія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

      2020-10-02 - 0 Comment
    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.