• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Рэбусы расейскае агрэсыі супроць Украіны: фотазагадка

on 2015-04-22 | 0 Comment | Гарачыя навіны | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by

opros

Мы дзякуем усім чытачам InformNapalm, якія адгукнуліся на просьбу прыняць удзел у сацыяльным апытаньні, сутнасьць якога палягала ў вызначэньні фатаздымка, на якім знаходзяцца прадстаўнікі “апалчэньня ДНР/ЛНР”, і на якім – вайскоўцы ЗС РФ? Мэта апытаньня – даведацца пра крытэры, якімі апэруюць чытачы падчас ідэнтыфікацыі расейскіх сілаў уварваньня ва Украіну.

Пераважная большасьць чытачоў пазначыла фота №2 як асноўны варыянт. Менавіта на другім фатаздымку паводле меркаваньня большасьці сфатаграфаваныя расейскія вайскоўцы.

Забягаючы наперад варта адзначыць, што назіраньне і аналітычны падыход нашай чытацкай аудыторыі ёсьць доказам здольнасьці людзей, якія нават не зьяўляюцца вайсковымі адмыслоўцамі, аднак у стане зрабіць слушны аналіз. Пытаньне насамрэч аказалася больш складаным, чым нам здавалася. Але аб усім па парадку.

ФОТА №2

Пачнем свой разгляд з фота №2. Першае, на што зьвяртаеш увагу на гэтым фатаздымку, наяўнасьць у рукох гэтых людзей стралковае зброі. І ўся гэтая зброя – баявая, згодна з расейскімі законамі. Тым ня менш, на іх няма аніводнага атрыбуту, які б дазволіў адназначна ідэнтыфікаваць іхную прыналежнасьць да сілавых ведамстваў Расеі. Адпаведна, у клясычным разуменьні, гэтыя людзі не зьяўляюцца расейскімі жаўнэрамі (магчымыя варыянты: “апалчэнцы”, “дабравольцы”, “адпускнікі”). Але…

Як мінімум, у аўтара старонкі, на якой быў зьмешчаны гэты фатаздымак (vk.com/id54533677), на шыі вісіць расейскі АК-74М.

pic-2-ak-74m1

Мал.2 АК-74М

Фота зробленае на тэрыторыі Куйбышаўскага раёну Растоўскае вобласьці, гэта пазначанае ў геатэгу, пакінутым у суседнім фатаздымку з таго ж профілю ў сацсеціве, які быў дададзены ў той жа дзень.

Kujbyshevskyj-rajon

 

Нагадаем, што Куйбышаўскі раён пакуль яшчэ знаходзіцца пад юрысдыкцыяй РФ, такім чынам, нашэньне баявое зброі асобамі, што не належаць да сілавых ведамстваў Расеі, зьяўляецца крыміналам. Але, што самае цікавае, як усе памятаюць, паводле заяваў расейскага боку “дабравольцы” самі здабываюць зброю, захопліваючы яе ва украінскіх сілавікоў, але не ў расейскага войска. На фота мы бачым непасрэдны доказ таго, што расейская прапаганда хлусіць: “апалчэнцы” знаходзяцца ў Расеі і яны – узброеныя!

Але расейскія скептыкі могуць запярэчыць, маўляў фота з аўтаматамі таемна зрабілі куйбышаўскія мужыкі, што вырашылі вызначыцца сярод сваіх сяброў крутым сэлфі і аддалі апошнія грошы, каб набыць аўтаматы ў ваенторгу. На гэта ў нас ёсьць свой адказ – наступнае фота гэтых жа “апалчэнцаў” у гэтай жа пасадцы ўжо на расейскім танку Т-80.

pic-3-t-80

Мал.3 Т-80

Назваць танк дадзенага тыпу “аджатым ва ўкраінскага войска” не наважыцца нават самы зацяты расейскі прапагандыст. Як бачыце, асобы на танку тыя ж самыя, што і на “фота №2”. То бок, адзіным спосабам для Крамля захаваць сытуацыю у межах прыстойнасьці і законнасьці зьяўляецца магчымасьць прызнаць усіх удзельнікаў гэтага пэрформансу расейскімі вайскоўцамі (або прадстаўнікамі сілавых ведамстваў). Аднак, у гэтым выпадку пытаньняў будзе яшче больш…

Такім чынам, прызнаем усіх байцамі арміі РФ. Але тады атрымліваецца, што на традыцыйную крамлёўскую просьбу, паказаць ім расейскае войска на данбаскіх палетках, можна сьмела паказваць фатаздымкі любога ўзброенага ваякі, зь бясконцае колькасьці неапазнаных зялёных чалавечкаў, якія запаланілі данецкія стэпы і заяўляць, што гэта і ёсьць расейскі вайсковец. Тым больш, што ў Крыму так і было.

Для падобнага падыходу, ёсьць дадатковыя падставы, досыць абгрунтаваныя. Крыніца, фатаздымкі “Варыянт нумар два”, шчыра дэманструе сваю прыналежнасьць да расейскага войска (http://vk.com/id54533677).

pic-4-yura-cherapito-

Калі дапусьціць, што гэты Юра, як і ўсе ягоныя паплечнікі на здымках ёсьць вайскоўцамі пазначанай, 8-ай АМСБр, то яны забраліся вельмі далёка ад сяла Барзой. Мейсца базаваньня гэтага падразьдзяленьня знаходзіцца за 1000 км ад цяперашняга мейсца знаходжаньня Юры. Пра прычыны гэтага шпацыру можна меркаваць з асобных элемэнтаў абмундыраваньня людзей з фотазагадкі.

zhgut-y-povyazka

Мал.5 Жгут і Павязка

Жгут

Жгут, якім абкручаны прыклад аўтамата, шматкроць разоў дэманстраваўся на аўтаматах “апалчэнцаў-дабравольцаў” падчас баёў на Данбасе. Зьява гэта нестатутная, і таму, сумніўна, каб без патрэбы, вайскоўцы абкручвалі гэтым атрыбутам баявую зброю. Белыя анучы і ізаляцыйная стужка на пісталетнай ручцы, могуць служыць варыянтам, які палягчае ідэнтыфікацыю сваіх байцоў у палявых умовах. Тое самае можна сказаць і пра анучы, якімі абкручаны сусед “жгутавага аўтаматчыка”.

Павязка

Дадзены спосаб, таксама нестатутны для войскаў РФ,  але мае шырокае распаўсюджаньне сярод “сэпаратыстаў”. То бок, калі пагадзіцца, што на фатаздымку №2 прысутнічаюць расейскія вайскоўцы, то давядзецца прызнаць і іхны ўдзел у баявых дзеяньнях на ўсходзе Украіны. І фота ГАЗ-66 з белым квадратам кажа пра тое ж.

Kujbyshevskyj-rajon (1)

Мал.6 ГАЗ-66

ФОТО 1

З фатаздымкам №1 з нашага апытаньня сытуацыя падобная, але з адною невялічкаю розьніцай: ён зроблены на тэрыторыі Украіны. І пытаньні наконт гэтага фота ў нас паўсталі толькі да “апалчэнца”, які мае імя Аляксей Міронаў (http://vk.com/id239030223).

pic-1-dve-army

Па-першае, уражвае гардэроб.

pic-7-garderob

Мал.7 Касьцюмчык

Згадзіцеся, што 4 тыпы палявой формы было б раскошаю нават для мушкетэраў караля Людовіка XIV, не кажучы ўжо пра простых “шахтароў” і “камбайнэраў”.

pic-9-pulemet

Мал.8 Кулямёт

Нагадаем, што кулямёт РПК-74М знаходзіцца на ўзбраеньні расейскага войска.

У выніку праведзенага разам з чытачамі аналізу фота-загадкі можна падкрэсьліць, што і на першым і на другім фота мы, відавочна, назіраем ня простых “апалчэнцаў”, але, як мінімум, наймітаў, якіх забясьпечвае расейскі бок і/або расейскіх вайскоўцаў.

Матар’ял падрыхтаваў Al Gri адмыслова для InformNapalm.org

Пераклад Дзяніса Івашына

 

RU: Ребусы российской агрессии против Украины: фотозагадка

Tags: аналітыкавайнаВайна ў УкраінеВС РФ ва УкраінеДНРРасеяРоссияРФтеррористытэрарысты

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Войскі Лібіі захапілі расейскі ЗРГК «Панцыр-С1»

    2020-05-19 - 0 Comment
  • Заходнія спэцслужбы раскрылі расейскую в/ч 29155, якая зьдзяйсьняе дывэрсіі ў Эўропе

    2019-10-09 - 0 Comment
  • Фэйкі й дэзынфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы Беларусь

    2019-02-01 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50348 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.