• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

РФ плянуе разгарнуць сваю вайскова-марскую групоўку ў раёне Чырвонага й Арабійскага мораў – аналіз выведвальных азнакаў

on 2017-12-21 | 0 Comment | Аналітыка | Галоўнае | Навіны | Палітыка | Сьвет Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • bg

Анатоль Баронін, Da Vinci AG, адмыслова для InformNapalm.

Пасьля Сірыі Расейская Фэдэрацыя плянуе разгарнуць сваю вайскова-марскую групоўку ў раёне Чырвонага й Арабійскага мораў, узмоцненую атамнымі падводнымі ракетаносьбітамі. Пра гэта сьведчыць асаблівая актыўнасьць РФ у рэгіёне.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm наконадні апублікавала дадзеныя пра азнакі вайсковае супрацы паміж Масквой і Хартумам і пляны разьмяшчэньня расейскай вайскова-марской базы ў Порт-Судане. Яны сьведчаць пра тое, што Расейская Фэдэрацыя зьдзяйсьняе пэўныя захады дзеля ўзмацненьня сваёй вайсковай прысутнасьці ўздоўж пэрымэтру Арабійскае паўвыспы.

Амбіцыі РФ на гэтым не абмяжоўваюцца. Як паведамляе афіцыйны сайт МА РФ, 15 сьнежня з Кранштадта выйшла акіянаграфічнае дасьледвальнае судна (АДС) Балтыйскага флёту «Адмірал Уладзімірскі». Маршрут АДС праходзіць цераз Балтыйскае й Паўночнае моры, далей праз пратоку Ля-Манш у Атлантычным акіяне, затым празь Гібралтар і Міжземнае мора, праз Суэцкі канал і Баб-эль-Мандэбскую пратоку ў Чырвоным моры – ў Індыйскі акіян. Далей судна мае йсьці да выспы Маўрыкій.

Асаблівыя выведвальныя азнакі

Пасьля апошняе далёкае выправы ў Адэнскую затоку судна на працягу трох месяцаў знаходзілася ў верфях Кранштацкага марскога заводу для аднаўленьня тэхнічнае гатоўнасьці й выкананьня працаў. У выніку на караблі ўсталявалі гравімэтрычны комплекс «Папугай» расейскае вытворчасьці, новы гідралягічны зонд ОЛД-1 і мадэрнізаваны вымяральны рэхалёт НЭЛ-1000М.

Паводле афіцыйных дадзеных у Індыйскім акіяне экіпаж судна мае дасьледаваць паноўна выяўленую розьніцу глыбіняў і выяўляць навігацыйную небясьпеку, вывучаць характарыстыкі раёнаў і зьбіраць зьвесткі для карэгаваньня мапаў, кіраўніцтваў і дапаможнікаў для плаваньня цягам усяе выправы. У маршруце пераходу таксама заплянаванае правядзеньне комплексных акіянаграфічных дасьледваньняў, праверка працы радыёнавігацыйных сыстэмаў.

Пазначаныя задачы, а таксама маршрут АДС «Адмірал Уладзімірскі» можа сьведчыць пра тое, што асноўнай задачаю ягонае місіі зьяўляецца ўдакладненьне марскіх мапаў для навігацыі падводных лодак.

Сам раён зьдзяйсьненьня дасьледвальных працаў таксама сьведчыць пра цікавасьць ВМФ РФ да акваторыі Чырвонага мора, а таксама да паўднёва-ўсходніх водаў Арабійскага мора, разам з Адэнскаю затокаю. Раён мае вялікае значэньне для транспартаваньня блізкаўсходняе нафты. То бок, узмацненьне расейскае вайсковае прысутнасьці ў гэтым рэгіёне надасьць мажлівась Расеі зьдзяйсьняць уплыў на транспартаваньне энэрганосьбітаў у Эўропу, ствараць, у выпадку неабходнасьці, блякаду лягістычных камунікацыяў, уплываць на дынаміку коштаў на сусьветным рынку. Характэрна, што падчас місіі на борце караблю знаходзіцца падразьдзяленьне марское пяхоты.

Сьлед асабліва зазначыць, што ўзрастаньне інтарэсу ў 2017 годзе да ўзмацненьня вайсковае расейскае прысутнасьці ў рэгіёне супала з ўзрастаньнем анялагічнага інтарэсу з боку Тэгерана. Гэтак, у чэрвені 2017 году 47-я флятылія ВМС Ірана ў складзе двух караблёў – “Alborz” і “Bushehr”, а да гэтага 46-я флятылія ВМС Ісламскае Рэспублікі знаходзіліся ў Адэнскай затоцы.

У лютым ВМС Ірана пачалі завяршальную стадыю буйнамаштабных вышкалаў, якія адбываліся ў паўночнай частцы Індыйскага акіяну.

Такім чынам, бяручы пад увагу высокі ўзровень каардынацыі дзеяньняў й вайскова-палітычнае супрацы паміж Масквой і Тэгеранам (напрыклад, у Сірыі), існуе высокая верагоднасьць таго, што ўзмацненьне вайсковае прысутнасьці дзьвюх дзяржаваў у акваторыі Чырвонага мора й Адэнскае затокі скаардынаваныя й маюць агульныя мэты.


Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: Адэнская затокаАрабійская паўвыспаблякада камунікацыяўрасейская экспансіятранспартаваньне нафтыЧырвонае мора

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Пэрспэктывы й прагнозы вайсковага ўзмацненьня пазыцыяў Расеі ў Судане

    2017-12-19 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50346 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.