• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Сэлфі з Т-90А на Данбасе вандруе з профіляў расейскіх танкістаў у профілі тэрарыстаў

on 2016-05-27 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Ідэнтыфікацыя ўнікальных адзінак зброі й тэхнікі, якая зафіксаваная на Данбасе і маецца ва ўзбраеньні аб’яднаных расейска-тэрарыстычных войскаў, зьяўляецца важным аспэктам збору доказавай базы расейскай гібрыднай агрэсіі супроць Украіны. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў задакумантавала ўжо каля 20 унікальных тыпаў узбраеньня, якое магло быць «адкамандыраванае» на Данбас разам з вайсковымі адмыслоўцамі выключна з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, што ёсьць наўпроставым доказам інтэрвэнцыі. Таксама валянтэры супольнасьці задакумантавалі больш за 145 інцыдэнтаў, у якіх зафіксаваны ўдзел вайскоўцаў і/або тэхнікі з 72 вайсковых фармаваньняў Расейскай Фэдэрацыі (ЗС РФ, ГРУ ГШ РФ, ФСБ РФ, МУС РФ, ГУФСВП РФ). Падчас зьдзяйсьненьня расьледаваньняў мы таксама досыць часта выяўляем факты і дадатковыя доказы да ўжо наяўных інцыдэнтаў.

Гэтак, у кастрычніку 2014 году валянтэры-выведнікі супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі падразьдзяленьне танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады ЗС РФ. Дзякуючы фота, выкладзеным на старонцы сацыяльнага профілю расейскага вайскоўца Віталя Маракасава, удалося выначыць дакладнае мейсцазнаходжаньне аднаго з падразьдзяленьняў 136-й АМСБр, якое мае ва ўзбраеньні чатыры танкі Т-90. Гэта дарожная разьвязка ў раёне населенага пункту Фабрычнае непадалёк Луганскага аэрапорту, з паказьнікам – налева «Красны Луч», наўпрост «Старабельск», направа «Луганск». Падрабязна ў нашым расьледаваньні “Расейскія танкі «Т-90» 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскай вобласьці – фотафакт”.

Давайце яшчэ раз прааналізуем гэтыя фатаздымкі.

Selection_107

Selection_106Selection_105

Паводле браняваньня начнога прыцэла, гэта расейскія танкі Т-90А мадыфікацыі 2006 году (першапачаткова «аб’ект 188А1») з цеплавізарам другога пакаленьня «ЭССА». Танкі маюць трохкаляровы камуфляж, можна выразна пабачыць датчык ветру. У адным з фатаздымкаў зафіксаваны кораб для зэнітнага кулямёту НСВТ, на якім сьветла-зялёнаю фарбаю замаляваны бартавы нумар танку. Таксама ў адным з фатаздымкаў Маракасаў пазуе ў шлемафоне з нумарам «438» (восьмы танк трэйцяй танкавай роты). Зараз давайце пагледзім рэпартаж тэлеканалу «Звезда» (рас.), прысьвечаны пераўзбраеньню 136-й АМСБр на новую тэхніку і прачытаем допіс расейскага вайсковага блёгера.

Selection_113Selection_114

Selection_115

Мы бачым усё тыя ж Т-90А ў трохкаляровым камуфляжы. Адзін з танкістаў мае шлемафон з нумарам «412» (другі танк першай танкавай роты). То бок, супадзеньне ў мадыфікацыі танку, камуфляжы й першай лічбе трохзначнай нумарацыі бартавых нумароў танкаў, дае нам права сьцьвярджаць, што танкі, якія мы ідэнтыфікавалі пад Луганскам, маюць прыналежнасьць менавіта да 136-й АМСБр ЗС РФ.

Наконадні інтэрнэт-карыстальнікамі (нашая каманда шукае першакрыніцу) на сацыяльнай старонцы тэрарыста “ЛНР” Струцінскага Сяргея Сяргеевіча (нарадзіўся 01.04.1983 г., код ДРФО: 3040606016) выявілі фатаздымак, у якім ён пазуе на тле расейскага танку Т-90А. Зьвярніце ўвагу на кораб з стужкай зэнітнага кулямёту: мейсца, фарба й форма плямы.

Selection_094

Як бачым, у фатаздымках тэрарыста Струцінскага і танкіста 136-й АМСБр Маракасава зафіксаваны адзін і той жа танк. Застаецца толькі адное пытаньне: ці ён заблукаў, у адпачынку ці звольніўся?

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 70 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднай супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузняцоў.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50291 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.