• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Сірыйская пятля, або Расея зь пятлёю на шыі і вузлом на Данбасе

on 2015-10-21 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • pl
  • en
  • bg
  • sv

Сірыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека (OSDH), штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі, паведаміў, што ў панядзелак увечары, 19 кастрычніка, у выніку “звышдакладных” авіяўдараў расейскае авіяцыі па раёну Джабаль Акрад (Jabal Akrad) загінулі 45 чалавек. Апроч загінулых мірных жыхароў, забіты таксама камандыр паўстанцкае Першае ўзьбярэжнае дывізыі Базыль Замо (Basil Zamo), які змагаўся ў шэрагах Сірыйскае свабоднае арміі супроць рэжыму Башара Асада. Ён уваходзіў у групу афіцэраў, якія пакінулі шэрагі арміі Асада. Першая паўстанцкая ўзьбярэжная дывізыя зьяўляецца асноўнаю сілаю Свабоднае арміі на захадзе Сірыі. Верагодна, менавіта гэты афіцэр быў галоўнай мэтай авіяўдару, які быў скаардынаваны паводле сыгналу мабільнае сувязі.

Афіцыйная пазыцыя Расейскай Фэдэрацыі, якая задэкляравала правядзеньне сваёй паветранай апэрацыі супроць “Ісламскае Дзяржавы”, зводзіцца да тых жа інструмэнтаў адкрытае хлусьні і інфармацыйных маніпуляцыяў, якія ўжываліся і ва Украіне. Дэ-юрэ Расея сьцьвярджае, што ейная армія задзейнічаная ў антытэрарыстычнай апэрацыі супроць баявікоў “Ісламскае Дзяржавы”, хаця дэ-факта 85% ад усіх авіяўдараў, якія зьдзейсьнілі ВКС РФ у Сірыі, прыпадаюць на пазыцыі, дзе ўвогуле няма баявікоў “ІД”.

85% of Russian air strikes targeted where #ISIL isn't even present; #Russia is fighting Assad's civil war - not ISIL

85% расейскіх авіяўдараў па раёнах, дзе ІД увогуле няма; Расея ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне Асада, але не супроць ІД

Гэтыя 85% удараў зьнішчаюць паўстанцаў Свабоднае сірыйскае арміі (якія таксама змагаюцца супроць “ІД” і рэжыму Башара Асада) і мірных сірыйскіх грамадзянаў (з мэтай павялічэньня панікі і справакаваньня яшчэ большага прытоку ўцекачоў у краіны ЭЗ).

Syria Regional Refugee Response

Рэгіянальная сытуацыя зь сірыйскімі ўцекачамі

У сваю чаргу ў сацсетках арабскага сэгмэнту Інтэрнэта ўжо пачалі зьяўляцца ўлёткі з заклікамі праводзіць барацьбу супроць “расейскіх вайсковых злачынцаў“.

444

Нагадаем, што актывісты міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm працягваюць публікаваць асабістыя дадзеныя вайсковых пілётаў, якія ўдзельнічаюць у сірыйскай вайсковай апэрацыі. Матар’ялы з бартавымі і рэгістрацыйнымі нумарамі лятакоў, фатаздымкамі, прозьвішчамі і імёнамі пілётаў паводле “Ультыматуму InformNapalm Крамлю за парушэньне рэжыму спыненьня вагню” пэрыядычна публікуюцца на некалькіх замежных мовах, уключаючы арабскую. Гэта выклікала шквал абурэньня ў расейскім сэгмэнце Інтэрнэта і справакавала прэс-сакратара РФ Дзьмітрыя Пяскова зрабіць неасьцярожныя камэнтары. У сваю чаргу, адзін з цэнтральных арабскіх тэлеканалаў “Аль Арабія” параўнаў уцечку інфармацыі, якую публікуюць валянтэры InformNapalm, з дзейнасьцю WikiLeaks.

20 кастрычніка 2015 году ў Данецкай вобласьці пачаўся адвод узбраеньня з абодвух бакоў. Паводле словаў “міністэрства абароны ДНР”, баявікі “Данецкай народнай рэспублікі” пачалі адводзіць узбраеньне з калібрам менш за 100 мм на Дэбальцаўскім напрамку. Таксама ў СМІ запэўніваюць, што на Дэбальцаўскім напрамку прарасейскія баявікі адвялі 10 танкаў.
За адводам тэхнікі назіраюць прадстаўнікі АБСЭ. У сваю чаргу валянтэры міжнароднае групы InformNapalm таксама сочаць за выкананьнем рэжыму спыненьня вагню. Паводле ўласных крыніцаў групы, ракіроўка сілаў баявікоў ня ёсьць сапраўдным адводам, але мае характар ​​перадысьлякацыі.

У выпадку якой-кольвек правакацыі з боку аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў на Данбасе “ІнфармНапалм” абяцае выдаць чарговую порцыю ўнікальных дадзеных пілётаў ВКС РФ у Сірыі або аб’ектаў расейскай вайсковай інфраструктуры, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю на некалькіх мовах, уключаючы арабскую.

Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50547 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.