
Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зноў выкрыла Міністэрства Абароны Расеі ў хлусьні. У апублікаваным 2 сьнежня 2015 году відэа на канале youtube МА РФ з назовам “Бесьперашкоднае праходжаньне сірыйска-турэцкае мяжы вялікагрузным транспартам у раёне Рэйханлы”, аналітыкі InformNapalm гэтак і не змаглі знайсьці ніводнага “пераканаўчага” кадра “бесьперашкоднага праходжаньня” аўтатранспарту.
Адзінае, што кідаецца ў вочы, гэта кадры ў хранамэтражы, разбор якіх пададзены ніжэй.
У выніку зьдзейсьненае геалякацыі, мы выявілі дакладныя каардынаты мясцовасьці, дзе было сфільмаванае гэтае відэа. Паводле дадзеных рэсурсу Wikimapia.org, гэта сірыйскі памежны кантрольна-прапускны пункт (КПП) Bab Al-Hawa.
Заўвага: معبر باب الهوى – الجيش السوري الحر يرحب بكم Also spelt Bab Al Hawwa. The major border crossing between Turkey and Syria. It is close to the town of Reyhanli in Turkey (in Antakya / Hatay province) and the Syrian metropolis of Aleppo. In Arabic مـعـبـر بـا ب ا لـهـو ى Kategoriler: border checkpoint (en), border guard (en)
Nearby cities: Reyhanlı (al-Raihaniyyah), Aleppo / Halab, Al-Safira
Koordinatlar (Enlem ve Boylam): 36°13’47″N 36°41’35″E
1) Аналізуючы кадры вышэйпазначанага відэа МА РФ у хранамэтражы 00:00 – 00:03, можна выразна пабачыць, што машыны пакідаюць тэрыторыю КПП арганізавана і рухаюцца ўглыб тэрыторыі Сірыі – каардынаты кропкі на мапе: 36.226041, 36.699837.
2) Калі ж прааналізаваць кадры у хранамэтражы 00:08 – 00:12, то можна пабачыць, што машыны толькі заязджаюць на тэрыторыю КПП Сірыі – каардынаты кропкі на мапе: 36.232480, 36.685395.
Фатаздымкі з мапы Google: апоры канструкцыі ў мейсцы КПП бяз даху. На кадрах мін.абароны зафіксаваны больш позьні час – гэтыя ж канструкцыі, але ўжо з дахам.
3) У кадрах, у хранамэтражы 00:21 – 00:40, зафіксаваны турэцкі КПП, на якім аўтамабілі знаходзяцца ў чарзе. Сьведчаньні бесьперашкоднага руху аўтатранспарту адсутнічаюць.
Галоўнае пытаньне да “рэжысэраў” з МА РФ: дзе менавіта “бесьперашкоднае праходжаньне сірыйска-турэцкае мяжы”? Бесьперашкодным можна лічыць рух аўтакалёнаў зь сярэдняю хуткасьцю, або як мінімум з хуткасьцю 40 км/г, якія праязджаюць праз два КПП – сірыйскі і турэцкі – бяз спыну. А так, мяркуючы з нарэзкі ад МА РФ, зафіксаваны ўезд і выезд аўтатранспарту на тэрыторыю КПП Bab Al-Hawa, але не праходжаньне кантролю на ім, плюс нарэзка відэа з турэцкага КПП з машынамі, якія стаяць.
—————————————
Яшчэ адную хлусьню расейскіх вайскоўцаў выкрыў Рустэм Адагамаў і распавёў пра яе на сваёй старонцы ў Фэйсбук. Рустэм зазначае, што расейскія вайскоўцы працягваюць хлусіць пра свае “подзьвігі” у Сірыі. У відэа ад МА РФ “Авіяўдар па нафтабазе ў раёне н.п. Эс-Саура”, збожжавы элеватар GSI ператвораны на нафтабазу, хоць нават апошні дурань ведае, што падчас гарэньня нафты йдзе чорны дым, але ня белы. Зьнішчэньне грамадзянскае інфраструктуры міжнароднае гуманітарнае права адносіць да вайсковых злачынстваў, і мяркуючы з фатаздымкаў іншага элеватару той жа сыстэмы, збожжасховішчы руйнуюць мэтанакіравана, але не выпадкова, падсумоўвае Рустэм.
Нагадваем, што наконадні мы выкрылі і іншую хлусьню ГШ РФ, у якой расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі старыя спадарожнікавыя фатаздымкі Google, падаючы іх за сьвежыя – ““Сьледапыты” расейскага генштаба падалі аўтабазу як перавалачны пункт ІД”.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа