• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Спэцрасьледаваньне: ваяры “рускага сьвету” ў Беларусі чакаюць свайго часу

    on 2015-11-23 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • bg

     

    У Беларусі вельмі істотным становіцца грамадзкі рэзананс з нагоды публікацыі інфармацыі ў шэрагу беларускіх СМІ пра пагрозу “рускага сьвету”, якая зыходзіць ад шматлікіх прарасейскіх казачых і “вайскова-патрыятычных” клюбаў (ВПК), якія сталі апошняга часу вельмі актыўнымі, асабліва пасьля анэксыі Крыма Расеяй. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла зьдзейсьніць паглыблены аналіз сытуацыі і дасьледаваць ступень небясьпекі рэалізацыі сцэнару “рускай вясны” у Беларусі.

    Значная актывізацыя казачага руху і праваслаўных парамілітарных арганізацыяў назіраецца на працягу апошніх пяці гадоў, зьвязваць якую можна без сумневу з адкрыцьцём у 2010 г. прадстаўніцтвам “Россотрудничества в РБ” у г.Менску “Расейскага цэнтра навукі і культуры” і ў 2014 г. падобнае філіі ў г.Берасьці, якое ажыцьцяўляе агульную каардынацыю і, цалкам магчыма, нават фінансаваньне груповак. Прадстаўніцтва “Россотрудничества в РБ” зьяўляецца, па-сутнасьці, інкубатарам шматлікіх прарасейскіх арганізацыяў, якія непасрэдна насаджаюць ідэалёгію “рускага  сьвету” і, якія небезпадстаўна можна падазраваць у падрыхтоўцы рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі.

    Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі адкрытых крыніцаў, міжнародная валянтэрская  супольнасьць InformNapalm атрымала важныя дадзеныя пра склад і структуру казачага руху ў Беларусі і пра шматлікія праваслаўныя вайскова-патрыятычныя клюбы (ПВПК), створаныя пад заступніцтвам расейскай праваслаўнай царквы. Было вызначанае, што ў краіне дзейнічаюць каля 20 “казачых” груповак, якія маюць усебаковую падтрымку мясцовай улады і сілавых структураў, а некаторыя зь іх нават удзельнічаюць у ахове грамадзкага парадку супольна з падразьдзяленьнямі МУС.

    Адной з цэнтральных казачых груповак прарасейскага руху ў Беларусі зьяўляецца ВПК «Казачы Спас». Кіраўнік – Пятро Барысавіч Шапко, 29.07.1976 г.н. (архіў на профіль, на фота, на кантакты).

    шапко01(1)

    П.Шапко асабіста ажыцьцяўляў пастаўкі гуманітарнай дапамогі Руху «наваросія» Ігара Гіркіна-Стралкова ў г.Растове-на-Доне. Сустракаўся з «апалчэнцамі», меў кантакты нават з адным з «камбатаў» баявікоў. Некалькі разоў на тыдзень арганізуе заняткі ў самаабароне і ў прыкладным рукапашным баі, на якія прыходзяць актывісты «Антымайдана», які фінансуецца наўпрост з Нацыянальна-вызвольнага руху (НОД) з Масквы, чый старшыня Уладзімер Рыжанкоў адкрыта заяўляў у СМІ пра штучнасьць існаваньня беларускае мовы і Беларусі наагул. ВПК “Казачы Спас” арганізуе штогадовыя лягеры падрыхтоўкі для дзяцей 14-18 гадоў і палявыя выхады для магчымых будучых баявікоў (архіў), якія, цалкам магчыма, пасьля будуць пакліканыя змагацца з ворагамі праваслаўя і «рускага сьвету».

    Каб зразумець у якім духу гадуюць выхаванцаў арганізацыі, быў сьпярша прааналізаваны кантэнт сайту “Казачага Спаса”, на якім маецца дастатковая для гэтага колькасьць фота-, відэаматар’ялу і тэкставых публікацыяў. Вось, напрыклад, некаторыя артыкулы, якія можна знайсьці на гэтым сайце: «Сьмерць і ўваскрасеньне Малой Русі: сутнасьць таго, што адбываецца ва Украіне», «Вышкалы НАТА: Расейцаў у канцлягеры, флёт зьнішчыць», «Аляксандар Уладзімераў. Сытуацыя ў сьвеце сьведчыць пра падрыхтоўку ЗША да сусьветнай вайны», «Адказ казака Нацыянал-пітэкантрапу».

    Затым была дасьледаваная інфармацыя, якая ёсьць у адкрытым доступе што да інструктараў групоўкі, якія непасрэдна займаюцца падрыхтоўкай навабранцаў. З словаў П.Шапко, інструктары ВПК «Казачы Спас» выязджалі на “вайскова-патрыятычныя” зборы ў Расею, дзе пераймалі досьвед ад вайскоўцаў, якія служылі ў 45 АПСпН ПДВ ЗС РФ (з 2015 г. 45 гв. АБрСпН), які прымаў удзел у акупацыі Грузыі ў 2008 г. Вось, напрыклад, адзін з гэтых інструктараў – Аляксандар, які не хавае сваіх сувязяў з афіцэрамі расейскіх спэцпадразьдзяленьняў і ўслаўляе расейскую зброю (архіў).

    александр02

    На момант падрыхтоўкі гэтага матар’ялу, прозьвішча гэтага інструктару пакуль не было вызначанае. Яшчэ адным інструктарам групоўкі ёсьць Гук Міхаіл Мікалаевіч.

    гук02

    М.Гук быў зафіксаваны ў асабістай ахове аднаго зь ідэолягаў і натхняльнікаў “рускага сьвету”, а таксама стваральніка і лідэра “Антымайдана” Мікалая Старыкава, падчас яго апошняга візыту ў г.Менск, 16 лістапада 2015 г. Напярэдадні прыезду Старыкаву было адмоўленае ва ўсіх пляцоўках для правядзеньня сустрэчаў і ён вымушаны быў задаволіцца заляй у будынку Дома Масквы ў Менску. Падчас пачатку выступу адыёзнага змагара “духоўных скрэпаў” адбыўся інцыдэнт з удзелам прадстаўнікоў беларускай моладзевай апазыцыйнай арганізацыі “Малады Фронт”, які перарос у патасоўку з байцамі “Казачага Спаса”, некаторыя зь якіх паводле наяўных фота- і відэасьведчаньняў былі апазнаныя (1, 2). Варта таксама зазначыць, што за некалькі дзён перад прыездам М.Старыкава ў гэтым жа будынку ўрад Масквы праводзіў канфэрэнцыю “Захаваньне, падтрымка і прасоўваньне расейскай культуры і мовы за мяжой”, якая на працягу трох гадоў праходзіла ў Сэвастопалі, а пасьля анэксыі Крыма Расеяй у 2014 г. пераехала менавіта ў Менск.

    Як ужо было зазначанае, сілавыя структуры зьдзяйсьняюць усебаковую дапамогу ў арганізацыі летніх лягероў падрыхтоўкі, супрацоўнікі МУС прымаюць нават асабісты ўдзел у інструктажы магчымых будучых баявікоў. Пэўную колькасьць навабранцаў у шэрагі “Казачага Спаса” пастаўляюць, як гэта ня дзіўна, мясцовыя Інспэкцыі ў справах непаўнагадовых (ІСН). Такім чынам, інструктары групоўкі маюць справу таксама з значным прытокам “цяжкіх” дзяцей, якія праз адпаведную апрацоўку могуць стаць досыць грознай зброяй (архіў фота: https://archive.is/AhVa1, https://archive.is/da7E2, https://archive.is/UQqkx, https://archive.is/lwpKA, https://archive.is/UQqkx, https://archive.is/tSMdw, https://archive.is/I5uvW).

    patriot09 patriot11patriot10  patriot13patriot12

    002003

    Не адстаюць ад супрацоўнікаў МУС і прадстаўнікі Міністэрства абароны, якія штогод на базе в/ч 42715 ЗС РБ у г.п.Урэччы арганізуюць для “Казачага Спаса” летнія лягеры падрыхтоўкі маладых змагароў “рускага сьвету” і патэнцыйных будучых баявікоў. Выхаванцы лягеру вывучаюць рукапашны бой і вайсковую справу, яны праходзяць агульнафізычную, вагнявую, шыхтавую, тапаграфічную і мэдычную падрыхтоўку (архіў фота: https://archive.is/zNbmQ, https://archive.is/qYUWd, https://archive.is/RNn9T, https://archive.is/sRSFV, https://archive.is/sjxtN, https://archive.is/U1JYE, https://archive.is/PGiFp).

    005006007008009010015

    Сыстэма падрыхтоўкі патэнцыйных будучых баявікоў пачынаецца ў “Казачым Спасе” з малых гадоў і вельмі паходзіць на існуючую ў ісламскім фундамэнталізьме і джыхадызьме. Дзяцей з самага дзяцінства прывучаюць да зброі, да вайны, да падзелу ўсяго сьвету на сваіх і чужых, і самае гнюснае – да гатоўнасьці аддаць свае жыцьцё за нейкія навязаныя звонку, чужыя беларусам ідэалы і мэты (архіў фота: https://archive.is/0v0Dn, https://archive.is/ixYTw, https://archive.is/ussS8).

    014012013

    Адпаведную псыхалягічную, рэлігійную і ідэалягічную апрацоўку праводзяць таксама сьвятары РПЦ, экзархатам якой у Беларусі кіруе Мітрапаліт Разанскі Павал, які, цалкам магчыма, нават ня мае беларускага грамадзянства (архіў фота: https://archive.is/24iZQ, https://archive.is/AzbCc, https://archive.is/8xN66, https://archive.is/cIr9S, https://archive.is/amV4H, https://archive.is/OBwDL, https://archive.is/SMaGx).

    016_dsc3498 2

    dsc_5282 2

    dsc_5783 2011017018

    Каб канчаткова і цалкам адкінуць пазасталыя сумненьні што да таго, якія погляды і перакананьні ўкладаюць у маладыя галовы інструктары і духоўнікі, падаем сьведчанні з профіляў сацсетак выхаванцаў гэтых, так званых вайскова-патрыятычных клюбаў, некаторыя зь якіх ужо спасьцігаюць асновы ваеннага мастацтва ў Вайсковай акадэміі ГШ ЗС Беларусі.

    Вось, напрыклад, перад вамі – Арцём Цісьленка, 08.11.1997 г.н., г.Менск (архіў на профіль, на фота). На фатаздымку ніжэй ён зафіксаваны ў якасці кадэту “Казачага Спаса” падчас штогадовага летняга лягеру падрыхтоўкі “Патрыёт” (архіў фота).

    Тисленко06(5)

    А вось фатаздымак, у якім ён ужо ў якасьці курсанту Вайсковай акадэміі (архіў фота):

    Тисленко02(5)

    Заслугоўвае ўвагі скрыншот ягонага профілю і групаў, якія ён сабе дадаў:

    тисленко_скриншот

    Вось ён падчас сьвяткаваньня гадавіны нараджэньня правадыра сусьветнага пралетарыяту (архіў фота):

    Тисленко05

    На посьце №1 ля вечнага вагню на плошчы Перамогі ў г.Менску (архіў на фота):

    Тисленко07

    Ушаноўваючы памяць загінулых у апошняй сусьветнай вайне, якія аддалі свае жыцьці, у тым ліку, з-за дзеяньняў катаў сваіх народаў, Цісьленка, усё ж, узносіць гэтых тыранаў мінулага і сучаснасьці, здольных занурыць сьвет у новую бяду. Вось некаторыя ягоныя красамоўныя ўласныя пасты: (архіў: https://archive.is/UDkfd, https://archive.is/Wsdj7, https://archive.is/krqz4, https://archive.is/jtpYK):Тисленко08Тисленко09Тисленко12Тисленко0

    Перад вамі яшчэ адзін малады “казачок” – Аляксей Магіроў, 25.06.1998 г.н., г.Менск (архіў на профіль, на фота)

    могирев01

    фота: 2014 г., лягер падрыхтоўкі “Казачага Спаса” (архіў фота)

    Дужа раім азнаёміцца ​​зь ягоным профілем і групамі, на якія ён падпісаны, а таксама пастамі, тут жа прывядзем толькі некаторыя зь іх (архіў: https://archive.is/V64MK, https://archive.is/Nakyu, https://archive.is/z9EBZ, https://archive.is/RrGVN, https://archive.is/6eXPk, https://archive.is/14jMy).

    могирев01могирев06могирев02 могирев03 могирев05могирев04

    І, нарэшце, падаем вельмі цікавы пэрсанаж, якога, цалкам магчыма, вабіць у “Казачым Спасе” менавіта ідэалягічны складнік – Антон Гапонаў, 18.11.1997 г.н., г.Дзеснагорск, пражывае ў г.Менску (архіў на профіль, архіў на фота).

    Гапонов

    Вось партактыў Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі ўручае яму нейкія кнігі. Па ўсім відаць – прыстойны, культурны і выхаваны малады чалавек (архіў фота):

    Гапонов04(5)

    А вось ён разам з “Казачым Спасам” забаўляецца ў страйкбол (архіў фота):

    Гапонов02(5)

    Але варта толькі пачаць дасьледаваць ягоны профіль, як выяўляеш у ім нешта зусім жудаснае, якое цалкам не адпавядае міталягеме “дедывоевали”, пра патрыятычнае выхаваньне ўвогуле казаць не выпадае (архіў: https://archive.is/ZTlN1, https://archive.is/cQuOk, https://archive.is/8m7Hc, https://archive.is/bu6Jh, https://archive.is/OZLl0, https://archive.is/5zeyV, https://archive.is/dUwEt, https://archive.is/KQt8G, https://archive.is/Gdgot):

     

     

    Гэта толькі вельмі невялікая частка цэлага альбому-энцыкляпэдыі расізму, фашызму, нацызму, чалавеканенавісьніцтва, які стварыў Гапонаў, што падпадае пад дзеяньне артыкулаў КК РБ пра распальваньне расавае, нацыянальнае, рэлігійнае варажнечы, прапаганды нацысцкае сымболікі або атрыбутыкі.

    Як бачым, ВПК “Казачы Спас” зьбірае ў сваіх шэрагах недасьведчаных юнакоў, якія ў выніку праведзенай адпаведнай апрацоўкі могуть стаць і, цалкам мажліва, становяцца ваярамі “рускага сьвету” з рознай ступеньню любові да яго і гатоўнасьцю ахвяраваць сабою.

    Сам лідэр групоўкі Пятро Шапко падчас гутарак з журналістамі акцэнтуе ўвагу на тым, што ўсе расейскамоўныя народы зьяўляюцца часткай вялікай “расейскай духоўнай еднасьці”. – Беларуская мова – гэта кітч! Мова, якую мы вывучаем у школах, – штучная, – кажа ён. І пасьля заканамернага пытаньня журналіста, ці не выказвалі ягоныя выхаванцы жаданьня ехаць ваяваць за «наваросію», ён, нібыта прызнае, што, маўляў, так, былі такія, але адгаворваў іх, як мог. Як бачым – цынізм вышэйшай катэгорыі.

    Мы вырашылі дасьледаваць інфармацыю пра усіх грамадзянаў Беларусі, якія ёсьць у базе дадзеных “Чысьцец” Цэнтра “Міратворац”, дзеля выяўленьня іхных сувязяў з ВПК “Казачы Спас”. У выніку дасьледаваньня гэтай інфармацыі быў выяўлены Аляксандар Талкачоў, 02.10.1979 г.н., г.Менск, які фігуруе ў базе дадзеных, як тэрарыст незаконных збройных фармаваньняў. Падчас  пошуку інфармацыі былі выяўленыя яго дадатковыя профілі сацсетак, якія адсутнічаюць у базе дадзеных “Міратворца”, і было вызначанае, што ён таксама фігуруе пад прозьвішчам Пятроў (архіў на профіль “VK”, архіў на профіль “OK”). У профілі сацсеціва “VK”, дзе ён пазначаны, як Талкачоў (архіў на профіль), у сьпісе ягоных групаў, на якія ён падпісаны, як ні дзіўна, фігуруе і “Казачы Спас”. Аднак, у профілях Талкачова няма зьвестак, якія сьведчаць пра яго наўпроставы ўдзел у НЗФ на Данбасе, тут патрэбная дадатковая праверка і далучэньне да гэтага пытаньня спэцслужбаў з мэтай правядзеньня сьледча-апэратыўных дзеяньняў дзеля вызначэньня ступені вінаватасьці дадзенага фігуранту, а таксама ўсёй групоўкі “Казачага Спаса” у магчымай вярбоўцы баявікоў.

    А.Толкачев(5)

    Скрыншот старонкі профілю А.Талкачова

    Выкажам некаторыя здагадкі пра магчымае фінансаваньне гэтай “казачай” арганізацыі. Рэч у тым, што ВПК “Казачы Спас” знаходзіцца пад непасрэдным кіраваньнем МДГА “Горад без наркотыкаў”, заснавальнікам і актывістам якога зьяўляецца таксама Пятро Шапко. Цалкам магчыма, пад прыкрыцьцём прапагандысцкай дзейнасьці ў барацьбе з нарказалежнасьцю, якая зьдзяйсьняецца супольна зь мясцовымі аддзеламі адукацыі, і ажыцьцяўляецца фінансаваньне “казачай” групоўкі, а таксама вярбоўка новых чальцоў. Апроч гэтага, у чэрвені 2015 г. П.Шапко праз запрашэньне Фонда Гарчакова прыняў удзел у IV Акадэміі бясьпекі АДКБ (архіў).

    горчаков

    Як вядома, Фонд падтрымкі публічнай дыпляматыі імя А.М.Гарчакова зьяўляецца няўрадавай арганізацыяй, якая створаная паводле распараджэньня прэзыдэнта РФ у 2010 г. і закліканая  прасоўваць зьнешнепалітычныя інтарэсы Расеі. Фонд ажыцьцяўляе фінансаваньне з фэдэральнага бюджэту РФ у выглядзе грантаў розных прарасейскіх арганізацыяў і СМІ за мяжой, тым самым фінансава падсілкоўваючы сваю пятую калёну ў гэтых краінах.

    Цалкам мажліва, што мэтай вайсковага шкаленьня патэнцыйных баявікоў “рускага сьвету” на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца падрыхтоўка расейскімі спэцслужбамі сцэнару дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне з мэтай падаўленьня магчымага супраціву часткі сілавікоў і намэнклятуры з прабеларускімі настроямі з наступнай анэксыяй дзяржавы ў склад Расеі. Вядомы вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук выказаў меркаваньне, што падобную ж дзейнасьць Расея разгортвала ў Данбасе і ў Крыме пад сьцягамі цяперашніх так званых “ДНР” і “ЛНР”. У сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваннях Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ужо неаднойчы  асьвятляла тое, што значная частка вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі зьяўляецца патэнцыйнымі агентамі ўплыву Расейскай Фэдэрацыі, а шматлікія прадстаўнікі Дзяржаўнага Памежнага Камітэту мелі і, цалкам магчыма, маюць непасрэдныя сувязі з ФСБ Расеі. Гэты артыкул закліканы каталізаваць адэкватную рэакцыю той часткі беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў, а таксама здаровых сілаў беларускага грамадзтва, якія змогуць запабегчы  дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і спыніць рэалізацыю сцэнару на яе тэрыторыі, які пагражае нацыянальнай бясьпецы дзяржавы.

    Матар’ял для публікацыі падрыхтаваў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.