• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    У Памежным інстытуце ФСБ рыхтуюць беларускую “наваросію”

    on 2015-11-15 | 1 Comment | Актуальна | Беларусь | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • pl
    • bg

    У беларускую рэдакцыю міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm зьвярнуліся неабыякавыя жыхары г.Гродна, якія выявілі і сфатаграфавалі на вуліцах гораду аўтамабіль Golf 2 з рэгістрацыйным нумарам 1893 KE-4, пад ветравым шклом якога красуецца сьцяг “наваросіі”.

    02

    01

    Над прыборнай панэльлю была пакінутая таксама візытоўка з нумарам тэлефону, праз які атрымалася ідэнтыфікаваць уласьніка гэтага аўтамабілю.

    03

    Гэта жыхар г.Горадні Аляксей Сяргеевіч Кучар, 02.11.1991 г.н. (архіў профілю, архіў фота, архіў фотаальбому 1, архіў фотаальбому 2).

    05

     

    Сямейнае становішча – жанаты, жонка – Ганна Кучар (архіў профілю). Бацька – Сяргей Валер’евіч Кучар, 14.05.1969 г.н. (архіў профілю, архіў фота), палкоўнік, начальнік накіраваньня прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыята Гарадзенскай вобласьці. У 1991 г. скончыў Чалябінскую Вышэйшую Танкавую Камандную Вучэльню (ЧВТКВ). У 2010-2014 гг. дэпутат 26-га скліканьня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Гарадзенскай вобласьці. У 2011 г. у званьні падпалкоўніка ачольваў Ашмянскі ваенкамат.

    У выніку зьдзейсьненага расьледаваньня атрымалася вызначыць, што прыхільнік тэрарыстычных груповак “наваросіі” зьяўляўся курсантам Маскоўскага памежнага інстытута ФСБ Расеі (архіў). Цалкам мажліва, што ён ужо скончыў яго, як мяркуецца, у 2014 годзе.

    06

    Супольнае фота расейскіх і беларускіх курсантаў (архіў: https://archive.is/Mvxgu)

    18(5)

     

    20

    Фота зь геатэгам вуліцы, на якой знаходзіцца Маскоўскі памежны інстытут ФСБ Расеі (архіў фота: https://archive.is/uRlTq)

    Журналісты беларускіх СМІ патэлефанавалі на пазначаны нумар у візытоўцы Аляксею Кучару, які пацьвердзіў, што гэтая машына належыць яму, а ад камэнтароў наконт сьцяга “наваросіі” адмовіўся, патлумачаўшы гэта тым, што ня будзе нікому даваць справаздачу. У адказ жа на тое, што ён, як будучы беларускі афіцэр абавязаны падтрымліваць афіцыйны курс дзяржавы, якая не вызнавала аніякіх “наваросіяў”, Аляксей даў зразумець, што гэта для яго ня ёсьць аргумэнтам.

    17

    Аляксей Кучар у саколцы з эмблемай ФСБ Расеі

    Бацька Аляксея, як вынікае,  ня толькі не хавае сваіх сымпатыяў што да агрэсыі Расейскай Фэдэрацыі да сваіх суседзяў, але і ўсяляк вітае яе, дастаткова азнаёміцца ​​зь ягонымі пастамі ў сацсеціве “VK”.

    22

    падпалкоўнік Сяргей Кучар леваруч, ваенкам Ашмянскага вайсковага камісарыяту, фота 2011 году

    Вось толькі некаторыя зь іх (https://archive.is/JbxuA, https://archive.is/G6dtc, https://archive.is/kh81z, https://archive.is/aBsQY, https://archive.is/FKPn9, https://archive.is/u1ucR):

     

    08 09 1314  11 12

    Пад уплывам чаго сфармаваўся ў Аляксея Кучэра сьвятагляд новага дзівоснага рускага сьвету: ці то пад узьдзеяньнем свайго бацькі або ж падчас навучаньня ў Маскоўскім памежным інстытуце ФСБ – застаецца толькі здагадвацца. Бясспрэчным застаецца факт прысутнасьці на вуліцах беларускіх гарадоў патэнцыйных прыхільнікаў заўтрашніх сэпаратыстаў чарговых “народных рэспублік”, але ўжо на тэрыторыі Беларусі. Ніжэй ягоны красамоўны рэпост статусу групы “Вайна за Расею! Наваросія! Сірыя” з фатаздымкам бігборда, які папулярызуе беларускую мову, але зьмененага ў фаташопе.

    15

    Міжнародая валянтэрская супольнасьць InformNapalm у сваіх папярэдніх матар’ялах і расьледаваньнях ужо асьвятляла праблематыку таго, што значная частка вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі зьяўляецца патэнцыйнымі агентамі ўплыву Расейскай Фэдэрацыі, таксама як і тое, што шмат хто зь кіруючага складу Дзяржаўнага Памежнага Камітэту мелі і, цалкам магчыма , маюць непасрэдныя сувязі з ФСБ Расеі. Застаецца спадзявацца на адэкватную рэакцыю той часткі беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў, якія не дапусьцяць дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і засьцерагуць яе ад задумаў і намераў адэптаў расейскага сьвету.

    Матар’ял для публікацыі падрыхтаваў Дзяніс Івашын

    (CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “У Памежным інстытуце ФСБ рыхтуюць беларускую “наваросію””

    1. 2015-11-24

      Спэцрасьледаваньне: ваяры "рускага сьвету" ў Беларусі чакаюць свайго часу - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] Памежнага Камітэту мелі і, цалкам магчыма, маюць непасрэдныя сувязі з ФСБ Расеі. Гэты артыкул закліканы каталізаваць адэкватную […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.