• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Ідэнтыфікаваная тактычная сыстэма кіраваньня падразьдзяленьнямі расейска-тэрарыстычных войскаў на Данбасе

    on 2017-03-20 | 0 Comment | OSINT | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

     

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае насычэньне базы дадзеных «Узбраеньня й тэхнікі ЗС РФ, ідэнтыфікаванай на Данбасе». Станам на 10 сакавіка 2017 году ў  базе дадзеных v1.6 мелася інфармацыя пра 42 адзінкі вайсковай тэхнікі, якой ніколі не было ва ўзбраеньні Украіны і якая не магла стаць трафеем. Гэта сьведчыць перадусім пра наўпроставыя пастаўкі з РФ празь некантраляваныя дзялянкі расейска-ўкраінскае мяжы вайсковае тэхнікі для акупацыйнага кантынгенту ЗС РФ і тэрарыстычных фармаваньняў «Л/ДНР».

    Чарговае OSINT-расьледаваньне раскрывае інфармацыю пра яшчэ адзін тып вайсковай тэхнікі: уніфікаваную камандна-штабную машыну (УКШМ) Р-149МА1, зафіксаваную на ўкраінскім грузапасажырскім пункце пропуску аўтамабільнага спалучэньня (КПП) “Марынаўка” падчас уварваньня расейскай арміі на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе. Фіксацыя ў тым жа раёне і ў тым жа часовым прамежку расейскіх вайскоўцаў старэйшага афіцэрскага складу сьведчыць пра тое, што УКШМ ня проста была пастаўленая «ваенторгам», але забясьпечвала выкананьне задачаў рэгулярных расейскіх войскаў.

    • Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі пазначанага тыпу тэхнікі

      Уніфікаваная камандна-штабная машына (УКШМ) Р-149МА1 створаная ў межах выкананьня ўказу прэзыдэнта РФ пра стварэньне ў ЗС РФ адзінай сыстэмы кіраваньня тактычнага зьвяна (АСК ТЗ). Яна прызначаная для забесьпячэньня ўстойлівага кіраваньня й сувязі службовымі асобамі ўзроўню брыгада/полк, як падчас руху, гэтак і падчас стаянкі. Гэтую машыну могуць застасоўваць у апэратыўным зьвяне кіраваньня (батальёне) у выпадках ейнага выкарыстаньня службовымі асобамі непасрэдна на перадавых ПК аб’яднаньняў дзеля забесьпячэньня кіраваньня часткамі й злучэньнямі ў адпаведнасьці з прынятай сёньняшняй тактыкай выкарыстаньня войскаў.

      Асаблівасці выкарыстаньня.

      УКШМ зьяўляецца часткаю комплексу АСК ТЗ і яе выкарыстоўваюць ня толькі як самастойную баявую адзінку, але й падчас узаемадзеяньня з тэхнікай ніжэйшых (рота, ўзвод, аддзяленьне) і вышэйшых (полк, брыгада) зьвёнаў кіраваньня. У першым выпадку гэта Р-149МА3. Фактычна гэта штатны БТР-80, які маецца ва ўзбраеньні мотастралковых падразьдзяленьняў, на якім ўсталяванае дадатковае абсталяваньне: праграмна-тэхнічны комплекс, створаны на базе ПЭВМ «РАМЭК» расейскае вытворчасьці, абанэнцкі камунікатар АК-3,5 і дадатковыя сродкі сувязі. А таксама прыймач сыстэмы вызначэньня фактычных каардынатаў, які працуе ў сеціве “ГЛОНАСС” (рас.). На батальённым узроўні выкарыстоўваюць ужо дзьве машыны Р-149МА1 (у аддзяленьнях кіраваньня начальніка штаба й камандыра батальёну) і адная Р-149МА3 (у камандыра ўзводу сувязі). Апроч гэтых трох машынаў мае быць яшчэ адная – МП-1ИМЕ, апаратная для разгортваньня сетак перадачы дадзеных на батальённым узроўні. У палку/брыгадзе гэтыя функцыі выконвае машына МП-2ИМЕ.

    У 2014 годзе расейскія вайскоўцы вельмі любілі фатаграфавацца на ўкраінскім КПП “Марынаўка”, аднак досыць сымбалічна пабачыць фатаздымак, які зафіксаваў расейскую УКШМ Р-149МА1 у калябаранта Заікі Івана Аляксандравіча (маецца ў базе дадзеных Цэнтра “Міратворац”), які раней служыў у памежных войсках Украіны ў вайсковай частцы 1476, г. Ялта, АР Крым. У сацсетках ён пазначыў сябе як “Іван Дым”.

    У фота за сьпінамі баявікоў на КПП “Марынаўка” апазнаная расейская УКШМ Р-149МА1, фота выкладзенае ў сацсеціве “VK” 18 жніўня 2014 году.

    Для параўнаньня падаем выкадроўку фота з КПП “Марынаўка” і больш якасны фатаздымак расейскай УКШМ Р-149МА1.

    Мы ня будзем абмяжоўвацца адным фатаздымкам для аргумэнтацыі пададзеных фактаў. Для вэрыфікацыі атрыманай інфармацыі і занясеньня яе ў базу дадзеных апазнаных тыпаў тэхнікі й узбраеньня неабходныя дадатковыя кадры й крыніцы. У лютым 2017 году карыстальнік твітэра @askai707 выклаў фота, у якім расейскія баявікі зафіксаваныя на тле пакінутага на КПП пазашляхавіка Humvee. У фота на даляглядзе можна пабачыць верхнюю частку расейскай УКШМ Р-149МА1 (пазначаная чырвонай стрэлкай).

    Параўнаем верхнюю частку камандна-штабной машыны з фота з 2014 году, якое зробленае з добрым ракурсам і ў якім зафіксаваны момант перакідваньня 3-х адзінак УКШМ Р-149МА1. Тэхніка зафіксавана ля АЗС на трасе М-4 «Дон» у раёне Чарткоўскае разьвязкі (49.383973, 40.584392).

     

    Каб максымальна дакладна вызначыць час здымкі расейскай УКШМ Р-149МА1, мы зьвернемся да архіўных фота Google Earth Pro і скарыстаем таксама з фатаздымку, у якім баявікі пазуюць на тле пакінутага на КПП “Марынаўка” ўкраінскага пазашляхавіка “Humvee”.

    Здымак з 16.08.2014 г., у якім чырвонай стрэлкаю пазначанае мейсца, у якім неўзабаве будзе стаяць “Humvee”:

    Здымак з 30.08.2014 г., у якім ужо зафіксаваны пазашляхавік:

    Здымак з 05.09.2014 г. мае самую лепшую дэталізацыю для разгляду дэталяў КПП і пазашляхавіка “Humvee”. Для параўнаньня падаем кадар з расейскага відэа “Мариновка Степановка разбитая техника украинских ВС“ (рас.) з 16.09.2014 году, у якім праз кабіну пазашляхавіка можна пабачыць процітанкавыя бэтонныя загарады. Для тых, хто будзе больш пільна вывучаць матар’ял, зазначым, што ў відэа пазашляхавік зафіксаваны практычна з усіх бакоў.

    У спадарожнікавым здымку з 14.09.2014 году пазашляхавіка ўжо няма:

    З упэўненасьцю можна сказаць, што пакінуты на КПП пазашляхавік у пазначаным у фота мейсцы знаходзіўся з 18 жніўня 2014 па 5 верасьня 2014 году, з гэтага вынікае, што і фота з расейскімі баявікамі і зафіксаванай расейскай УКШМ Р-149МА1 таксама зробленае ў гэтым прамежку часу.

    Варта зазначыць, што на тле пакінутага “Humvee” фатаграфаваліся шмат расейскіх жаўнераў, сярод іх выяўлены расейскі палкоўнік 18-й асобнай мотастралковай брыгады (18-я АМСБр) 58 арміі ПВА – Віталь Дзьмітрыевіч Кульгавьюк (ягоную ідэнтыфікацыю зьдзейсьніў @askai707).

    Ніжэй пададзеныя фатаздымкі, якія выклала ў сацсеціва 28 жніўня 2014 году Лілія Асманава (мае дачыненьне да палкоўніка Кульгавьюка).

     

    Выснова:

    Напачатку гэтага расьледаваньня была пададзеная вытрымка з ТТХ: “Уніфікаваная камандна-штабная машына (УКШМ) Р-149МА1 прызначаная для забесьпячэньня ўстойлівага кіраваньня й сувязі службовымі асобамі ўзроўню брыгада/полк як падчас руху, гэтак і падчас стаянкі”. Такім чынам, за кароткі прамежак часу былі зафіксаваныя: расейскі вайсковец з старэйшага афіцэрскага складу й расейская спэцтэхніка, якую выкарыстоўвалі ЗС РФ для кіраваньня сіламі ўварвання на гэтай дзялянцы ўкраінска-расейскай мяжы. Пазначаныя матар’ялы дэталізаваныя  фота, відэа і спадарожнікавымі здымкамі, што дае магчымасьць канстатаваць факт вэрыфікаванай ідэнтыфікацыі УКШМ Р-149МА1, якую выкарыстоўваюць Збройныя сілы РФ у баявых дзеяньнях супроць Украіны.


    Матар’ял падрыхтаваў адмыслова для міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.