• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Транспартная кампанія ля рэстарацыі “Поедем Поедим”: грузаперавозкі ад “Л/ДНР” і Крыму да Эўразьвязу

on 2018-07-31 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

У новых публікацыях адной зь легендарных постацяў Беларускага Адраджэньня й кіраўніка КХП-БНФ Зянона Пазьняка “Пра гібрыдную апэрацыю Масквы” і “Пра варту Курапатаў” пададзеная інфармацыя што да мажлівых плянаў задзейнічаньня тэрыторыі рэстарацыйнага-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” (колішні “Бульбашъ-холл”) у межах гібрыднай расейскай агрэсіі супроць Беларусі. Паводле гэтай інфармацыі, непасрэдна ля пазначанага комплексу месьціцца транспартная кампанія, якая зьдзяйсьняе сваю дзейнасьць на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Беларуская служба міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вырашыла спраўдзіць гэтыя дадзеныя.

У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі пацьверджанае, што непасрэдна ля рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” месьціцца склад транспартна-лягістычнай кампаніі ТАА «Энергия», якая ёсьць адным з найбуйнейшых расейскіх перавозьнікаў зборных грузаў. Прадпрыемства мае прыблізна 300 філіяў, апэруе на тэрыторыі так званага Мытнага Саюзу – перадусім у Расейскай Фэдэрацыі, Казахстане, Кыргызстане й Беларусі. Зьдзяйсьняе карга-дастаўку грузаў зь Кітаю. Паводле інфармацыі з сайту кампаніі, на тэрыторыі Беларусі яна мае 5 філіяў з двума складамі ў Менску і па аднаму ў Горадні, Берасьці, Магілеве й Гомлі.

У Менску адзін з складоў ТАА “Энергия”, як было зазначанае, базуецца непасрэдна ля забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим”, мае зь ім 50 м агульнага плоту.

Каардынаты аб’екту: 53°58’12.24″N  27°36’2.71″E / Google Earth

Інфармацыя з сайту кампаніі

Беларуская філія – ТАА “Транспартная кампанія “Энергія” – зарэгістраваная ў АДР 06.06.2012 г. Менскім гарвыканкамам, УНП: 191756794. Юрыдычная адрэса кампаніі – г. Менск, пр. Пераможцаў. д.131, пам. 71. Характэрна, што ў беларускіх гандлёвых каталёгах гэтая кампанія мае таксама назоў ТАА “Альфа Спедишин Компани”, меркавана гэта адная зь ейных ранейшых назваў.

Фота тэрыторыі складу кампаніі, праз плот відаць будынкі забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим”.

Мацярынская расейская кампанія ТАА «Энергия» паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў РФ (АДРЮА), створаная ў Навасібірским раёне ў чэрвені 2004 г. з статусным капіталам 10 тыс. расейскіх рублёў.

Вынятак з выпісу Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў РФ

Кіраўніком кампаніі зьяўляецца Кучумаў Андрэй Анатолевіч, 1969 г.н. Высьветленае, што ён таксама кіруе навасібірскімі кампаніямі ТАА ТК «Энергия» і ТАА «ТЭК НСК», зьяўляецца заснавальнікам некалькіх кампаніяў з назвай «Энергия» ў Омскай і Томскай абласьцях і ў Краснаярскім краі.

Характэрна, што 10 юрыдычных асобаў, у якіх ён фігураваў як заснавальнік, на гэты момант ужо ліквідаваныя.

Вызначанае, што паводле прысуду Савецкага раённага суду г. Навасібірску з 03.04.2013 г., Андрэй Кучумаў быў забавязаны выплаціць свайму колішняму бізнэс-партнэру запазычанасьць паводле дамоваў займу. Агульная сума пазыкі разам зь пеняй сягнула памеру 14 млн расейскіх рублёў, што паводле курсу ЦБ РФ на момант прысуду было эквівалентнае амаль 450 тыс. далярам ЗША. Цалкам мажліва, менавіта праз гэта можна патлумачыць той факт, што мацярынская кампанія ТАА «Энергия» и амаль два дзясяткі ейных філіяў пераважна ў 2013-2014 гг. былі перапісаныя з 100 адсоткавай доляй уласнасьці на бацьку Андрэя Кучумава – Анатоля Цярэнцевіча Кучумава.

Вынятак з выпісу АДРЮА РФ што да заснавальнікаў (удзельнікаў) ТАА “Энергия”.

Аднак гэты факт не стаўся перашкодай для навасібірскай мясцовай экспэртнай рады бізнэс-супольнасьці, якая ў 2017 годзе ўнесла Андрэя Кучумава ў лонг-ліст як кандыдата на намінацыю прэміі “Чалавек году” за актыўнае разьвіцьцё сеціва філіяў у Расеі й краінах так званага СНД.

Падчас зьдзяйсьненьня расьледаваньня вызначанае, што кампанія ТАА “Энергия” ня толькі актыўна разьвівае свае сеціва, але й ужо ўключыла ў геаграфію сваёй дзейнасьці нават часова акупаваныя тэрыторыі Украіны: зьдзяйсьняе наўпроставую дастаўку грузаў на паўвыспу Крым, дзе мае філіі, і ў асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей. Адметна, што кампанія на сваім сайце поруч з афіцыйнай дзяржаўнай сымболікай краінаў, у якіх яна зьдзяйсьняе дзейнасьць, наўмысна выкарыстоўвае й сымболіку расейскіх тэрарыстычных утварэньняў “Л/ДНР”.

ТАА “Энергия” мае скрайне нэгатыўныя водгукі на парталах рэкамэндацыяў, дзе спажыўцы тавараў і паслугаў выказваюць свае ўражаньні пра іхных вырабнікоў. Вельмі шмат колішніх кліентаў кампаніі ў катэгарычнай форме і з абгрунтаваньнем сваёй пазыцыі не раяць зьвяртацца да гэтай кампаніі. Апроч гэтага, на сайце беларускай транспартна-інфармацыйнай сыстэмы TransAvto непасрэдна беларуская філія мае крытычна нізкі рэйтынг надзейнасьці – 1,25 з 5 мажлівых балаў.

На тэрыторыі акупаванага Данбасу ТАА “Энергия” дзейнічае з дапамогаю свайго наўпроставага бізнэс-партнэра – лягістычнай кампаніі ТАА “Наша Почта”. На ейных складах яна зьдзяйсьняе прыйманьне й выдачу грузаў. Пададзеныя ніжэй фотасьведчаньні яскрава сьведчаць пра гэтую задзейнічаную схему:

Экспэдытарскі дакумант ТАА “Энергия”

Таварна-транспартны дакумант ТАА “Наша Почта”

Кампанія “Наша Почта” зарэгістраваная расейскай акупацыйнай адміністрацыяй 20.04.2015 г. у г. Сімфэропаль. Кампаніяй валодае бізнэсмэн з Макееўкі – Эдуард Канстантынавіч Кібок (у сацсеціве “VK”, архіў акаўнту, кантактаў). Да пачатку расейскай вайсковай агрэсіі супроць Украіны ён займаўся будаўнічым бізнэсам, у 2007 годзе заснаваў у Макееўцы першы прыватны ЖЭК. Апроч гэтага выяўленае, што ён уваходзіў у склад Прывакзальнага палку Данецкага гарадзкога рэестравага казацтва, меў званьне маёру.  Да ягоных актываў таксама належыць ТАА ТДК «Донбасс-Тур» і ТАА «Интернет-Магазин «Е-Моби», якія таксама  зарэгістраваныя ва акупаваным Крыме.

На тэрыторыі акупаванай украінскай паўвыспы ТАА “Энергия” дзейнічае самастойна й мае на гэты момант ажно 10 (!) прадстаўніцтваў.

Сваю першую філію на тэрыторыі акупаванага Крыму ТАА “Энергия” афіцыйна зарэгістравала 06.12.2014 г. у г. Сімфэропаль.

Вынятак з выпісу Адзінага дзяржаўнага рэестру юрыдычных асобаў РФ

У сеціва грузаперавозак кампаніі ТАА “Энергия”, як ужо было зазначанае, уваходзіць і Беларусь, якая цалкам уключаная ў транспартную лягістыку ня толькі з тэрыторыямі краінаў так званага СНД, але й часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны. Ніжэй падаем яскравае гэтаму сьведчаньне – прайскурант коштаў на дастаўку грузаў зь Беларусі ў асноўны горад тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР”:

Сьлед асабліва зазначыць, што ТАА «Энергия», як і кампанія «Наша Почта»,  зьдзяйсьняе незаконную перавозку й пастаўку грузаў на часова акупаваную тэрыторыю Украіны праз непадкантрольныя ёй пункты пропуску, што ёсьць азнакаю крымінальнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 3321 КК Украіны. На фоне гэтага неверагодным ёсьць тое, што ТАА “Энергия” разам з сваімі філіямі абсалютна безперашкодна зьдзяйсьняе дастаўку грузаў на тэрыторыю Эўразьвязу – ў Польшчу, дзе мае пяць сваіх прадстаўніцтваў.

На гэты скандальны факт маюць зьвярнуць увагу зьнешнепалітычныя ведамствы Украіны й Польшчы ды задзейнічаць супроць кампаніі з тэрыторыі дзяржавы-агрэсара ўвесь арсэнал санкцыйных захадаў.

У гэтым расьледаваньні прааналізаваная дзейнасьць аднае з шматлікіх транспартных кампаніяў з Расейскае Фэдэрацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. З улікам таго факту, што дзялянкі непадкантрольнай расейска-украінскай мяжы знаходзяцца пад кантролем Памежнай службы ФСБ РФ, а таксама праз адсутнасьць з боку беларускай дзяржавы якога-кольвек памежнага кантролю супольнай мяжы з Расеяй, любая расейская транспартная кампанія можа патрапляць пад наўпроставае падазрэньне, як патэнцыйны арганізатар каналу незаконнай пастаўкі ў Беларусь зброі й боепрыпасаў, а таксама таемнага перакідваньня ўдзельнікаў незаконных збройных фармаваньняў. Патрэбная належная ўвага да гэтай праблематыкі з боку беларускае грамадзянскае супольнасьці, а таксама прабеларускай часткі намэнклятуры й сілавых ведамстваў дзеля мінімізацыі верагоднасьці задзейнічаньня Расейскай Фэдэрацыяй супроць Беларусі любога з заплянаваных сцэнароў па дэстабілізацыі сытуацыі.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: Анатоль КучумаўАндрэй КучумаўБульбашъ-холлДанбаскабак на косткахКурапатыНаша ПочтаПоедем поедимПольшчаСімфэропальТАА "Энергия"Эдуард КібокЭўразьвяз

Recent Posts

  • Як Расея выкарыстоўвае інваспорт і дзяцей і такім чынам зьвязвае паміж сабой Лукашэнку і АРДЛА

    2021-10-25 - 0 Comment
  • Прыкметы гібрыдных і інфармацыйных правакацыяў на мяжы Украіны і Беларусі. Каму выгодна?

    2021-09-28 - 0 Comment
  • “Захад-2021”: пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Беларусі дасягнулі крытычнага ўзроўню

    2021-09-27 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

    2020-07-23 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 15252 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Як Расея выкарыстоўвае інваспорт і дзяцей і такім чынам зьвязвае паміж сабой Лукашэнку і АРДЛА

    2021-10-25 - 0 Comment
  • Прыкметы гібрыдных і інфармацыйных правакацыяў на мяжы Украіны і Беларусі. Каму выгодна?

    2021-09-28 - 0 Comment
  • “Захад-2021”: пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Беларусі дасягнулі крытычнага ўзроўню

    2021-09-27 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

November 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
« Oct    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.