• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    У Растоўскую вобласьць перакінутая рэактыўная артылерыя з Арэнбурга

    on 2015-11-23 | 1 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    Паводле назіраньняў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, у памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці фіксуецца скопішча новых сілаў і сродкаў ЗС РФ, сярод якіх выяўленая рэактыўная артылерыя з складу 385-й артылерыйскай брыгады (в/ч 32755, мейсца сталай дысьлякацыі – Тоцкае, Арэнбургская вобласьць) Цэнтральнае вайсковае акругі.

    Паводле ўдакладненых дадзеных, у “растоўскай камандыроўцы” знаходзіцца першая батарэя рэактыўнага артылерыйскага дывізыёна 385-й артбрыгады, ва ўзбраеньні якой маюцца 220-мм РСЗВ “Ураган” (9К57). На цяперашні момант рэактыўшчыкі з Урала базуюцца ў палявым лягеры ў раёне палігону Кузьмінскага Растоўскае вобласьці. Падразьдзяленьне рэактыўнае артылерыі з Арэнбурга ў Растоўскую вобласьць было перакінутае сёлета напрыканцы верасьня і ўвесь гэты час было занятае баявой падрыхтоўкай, у тым ліку ажыцьцяўленьнем схаваных маршаў, разгортваньнем на баявых пазыцыях і адыходам.

    У пацьверджаньне нашай інфармацыі зазначым, што мы сачылі за некалькімі профілямі расейскіх вайскоўцаў гэтага рэактыўнага падразьдзяленьня. Адзін з профіляў, які належыць вайскоўцу 385-й артбрыгады Руслану Альмукашаву, https://vk.com/id303606000, выдалены. Цалкам мажліва, прычына гэтаму – выкладваньне ў альбом фатаздымкаў на тле рэактыўнае ўстаноўкі разам з таварышамі ў службе. Такім чынам, замест звычайнага і простага выдаленьня кампрамэнтуючага фота з профіляў назіраем поўную зачыстку інфармацыі. Мейсцам лякацыі выдаленага фатаздымку быў Мясьнікоўскі раён Растоўскае вобласьці, дзе напярэдадні таварышы ў службе Руслана хваліліся багатым уловам рыбы. Як рэактыўшчыкі з Тоцкого гарнізона былі выяўленыя праз рыбу, нагадвае прыкладна тое ж самае, як летась танкістаў 5-й танкавай брыгады з Бураціі дапамаглі выявіць сабакі хаскі.

    Capture

    Дарэчы, гэта ня першая фіксацыя 385-й артылерыйскай брыгады ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі”. Артылерыя гэтай брыгады да ўкраінскай мяжы была перакінутая ў жніўні 2014 году і базавалася ў Каменск-Шахцінскім раёне Растоўскае вобласьці, ля самай мяжы. Ва ўзбраенні гэтага падразьдзяленьня фіксаваліся 152-мм самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С19 “Мста-С”, меркаваны склад – да батарэі (каля 6-8 адзінак).

    Паводле ўскосных сьведчаньняў, артылерысты 385-й брыгады, выкарыстоўваючы тактыку качэўных батарэяў, перыядычна высоўваліся на баявыя пазыцыі для вядзеньня вагню супроць аб’ектаў на тэрыторыі Украіны, больш падрабязна чытайце – “САУ” Мста-С “385-й артылерыйскай брыгады з Урала на мяжы з Украінай“.

    Нагадваем, што, паводле інфармацыі міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm з 21 лістапада 2015 году, расейскае вайсковае камандаваньне пачало канцэнтраваць сьвежыя сілы ў памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці. Паводле апэратыўных дадзеных супольнасьці,  да самай украінскай мяжы падцягнутае тактычнае падразьдзяленьне з складу 8-й асобнай горнай матастралковай брыгады, чытайце: “Расея канцэнтруе сьвежыя сілы для перакідваньня на Данбас”.

    Матарыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтары матар’ялу Іраклі Камахідзэ і Victory Krm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    One Response to “У Растоўскую вобласьць перакінутая рэактыўная артылерыя з Арэнбурга”

    1. 2015-12-10

      Апэратыўны звод InformNapalm што да руху падразьдзяленьняў ЗС РФ у памежных раёнах з Украінай і ў акупаваным Крыме - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] ў ваколіцах Кузьмінскага палігону цяжкой рэактыўнай артылерыі 385-й артылерыйскай брыгады з […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.