Паводле назіраньняў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, адразу на некалькіх напрамках зафіксаваная актыўнасьць збройных сілаў РФ. У нашых нядаўніх паведамленьнях згадвалася пра актыўнасьць расейскіх сілаў у Растоўскае вобласьці – перакідваньне непасрэдна да ўкраінскай мяжы тактычнага падразьдзяленьня з складу 8-й асобнай горнай матастралковай брыгады і фіксацыя ў ваколіцах Кузьмінскага палігону цяжкой рэактыўнай артылерыі 385-й артылерыйскай брыгады з Арэнбурга.
Паводле інфармацыі нашых крыніцаў і ў выніку зьдзейсьненых OSINT-расьледаваньняў, атрыманая дадатковая інфармацыя, у прыватнасьці:
- у Растоўскае вобласьці зафіксаванае перакідваньне самаходнае гаўбічнае артылерыі і РСЗВ “Град” з палявых лягероў Мясьнікоўскага раёну ў бок Мацьвеева Кургана. Паводле неправераных дадзеных, гэтыя арт.сродкі з складу 28-й асобнай матастралковай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі (в/ч 61423, мейсца сталай дысьлякацыі Екатэрынбург). Інфармацыя ўдакладняецца.
- Назіраецца перакідваньне дадатковых сілаў у акупаваны Крым. У прыватнасьці, з Таманское паўвыспы з дапамогаю паромаў праз Керч і далей у Джанкой перакідваюцца новыя сілы і сродкі. У тым ліку ідэнтыфікаваныя падразьдзяленьні 217-га ПДП (в/ч 62295, г.Іванава) і 331-га ПДП (в/ч 71211, г.Кастрама) з складу 98-й паветрана-дэсантнай дывізыі з штатным узбраеньнем і тэхнікай, пра што сьведчаць фатаздымкі з профіляў сацсетак расейскіх дэсантнікаў (дадатковыя фота 1, 1/1; 2, 2/2). Характэрна, што бартавыя нумары на баявых машынах дэсанту, якія загружаныя на эшалёны, папярэдне зафарбоўваюцца, а аўтатранспарт перасоўваецца без нумарных знакаў. Гэтую інфармацыю ўскосна пацьверджвае паведамленьне, апублікаванае на “наварасійскім” сайце, згодна зь якім “тысячы «ветлівых электрыкаў» з ПДВ прыбылі ў Джанкой“. Паводле апошняй інфармацыі, у Джанкое сфармаваныя 3 эшалёны для далейшага перакідваньня тэхнікі і асабістага складу ў Армянск або Салёнае возера, інфармацыя ўдакладняецца. Магчыма, перакідваньне зь Іванава і Кастрамы, зьвязанае з фармаваньнем 3-га палку 7-й дывізыі ПДВ у Крыме.
Паводле інфармацыі блёгераў у раёне населенага пункта Калінаўка (3 км на паўднёвы захад ад г.Джанкой) пачатае разгортваньне 97 дэсантна-штурмавога палку 7 дэсантна-штурмавой (горнай) дывізыі, якая дысьлякуецца ў раёне Наварасійска. Раней нумар 97 меў расфармаваны ў 1997 годзе 97-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны ордэна Чырвонай Зоркі Кубанскі казачы полк.
- Зазначым таксама папаўненне штурмавой авіяцыі на памежным з Украінай аэрадроме ў Растоўскае вобласьці. Так у склад 31-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку, дысьлякаванага ў пасёлку Далацінка непадалёк ад Мілерава, паступілі пяць зьнішчальнікаў Су-30СМ, якія зьдзейснілі пералёт з Забайкальля. Першая тры зьнішчальнікі (чырвоныя бартавыя нумары «03», «04», «05») паступілі 13 кастрычніка 2015 году. Яшчэ два Су-30СМ (чырвоныя бартавыя нумары «07», «08») зьдзейснілі пералёт з Іркуцка 6 лістапада 2015 году.
- Працягваецца будаўніцтва двухшляховае электрыфікаванае чыгункі ў абыход Украіны з Варонежскай у Растоўскую вобласьць на вучастку Жураўка-Мілерава. Працы зьдзяйсьняюцца сіламі чыгуначных войскаў, якія маюць здаць яе ў эксплюатацыю да 31 сьнежня 2017 году.
Матар’ял падрыхтаваны валянтэрамі каманды InformNapalm.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа