• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Украінскія хакеры зьдзейсьнілі апэрацыю #opDay28

    on 2016-06-30 | 0 Comment | Hacker | Гарачыя навіны | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Украінскія патрыёты з кібэральянсу FalconsFlame, Trinity і Рух8 зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю ўзлому расейскіх прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. Гэтую апэрацыю хакеры прысьвяцілі 20-й гадавіне ўхваленьня канстытуцыі Украіны, стварэньне якой пачалося яшчэ ў слаўныя часы ўкраінскага казацтва, вядомага сваім вольналюбствам і адвагаю. Гэтыя чыньнікі пераходзілі з пакаленьня ў пакаленьне і зараз ягоныя нашчадкі, ваяры кібэрпрасторы, нагадваюць усім, хто датычны да інфармацыйнае кампанэнты расейскае гібрыднае агрэсіі супроць Украіны, што яны маюць усе падставы баяцца гуку ўласнага працоўнага кампутару й кожнага ўваходнага ў яго паведамленьня. За некалькі месяцаў у шэрагах альянсу зьявіліся новыя групы – вольная каманда пашыраецца і ўзбагачае ўласны досьвед і веды. Напярэдадні пачатку апэрацыі #opDay28 да кібэральянсу далучыліся й хакеры з каманды КібэрХунта.

    Як заяўляюць чальцы кібэр-альянсу, кожнага разу іхныя атакі на ворага будуць рабіцца больш мацнейшымі і больш маштабнымі й доўжыцца да таго часу, пакуль апошні расейскі гібрыдны жаўнер не сыдзе з акупаванага Крыма й Данбаса. Вольныя людзі ня маюць з рабамі супольнага шляху.

    Паралельна з узломам сайтаў былі вызначаныя асобы тых, хто мае дачыненьне да расейскай машыны прапаганды, якая за гэтыя два гады спрычынілася да гібелі больш за дзесяць тысячаў чалавек. Узламваюцца электронныя паштовыя скрыні, ліставаннье ў сацсетках і воблачныя сховішчы расейскіх прапагандыстаў, ці больш дакладна – віртуальных жаўнераў крамлёўскага рэжыму. Выяўленая інфармацыя перадаецца для аналізу валянтэрскай выведцы InformNapalm, сайту Міратворац і СБУ, каб вінаватыя ў злачынствах былі пакараныя ў рэчаіснасьці. Напрыклад, дзякуючы ўзлому парталу “novorossia.me” былі атрыманыя асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў прапагандысцкага рэсурсу “НовороссияТВ”. З сьпісамі памагатых тэрарыстаў можна азнаёміцца ў файлавым архіве з сайту “ordilo.org”.

    Прапануем нашым чытачам азнаёміцца з відэазваротам кібэр-альянсу з станцыі Львоўскага мэтро:

    Нагадаем, што на працягу апошніх месяцаў кібэр-альянс ўжо зьдзейсьніў некалькі пасьпяховых хірургічных апэрацыяў выдаленьня віртуальных мэтастазаў Крамлю, у тым ліку ўзлом і зьнішчэньне інфармацыйнага расейскага памыйніку “ANNA-NEWS”, які фінансуе й куруе ФСБ РФ. 9 траўня 2016 г. была зьдзейсьненая бліскучая апэрацыя зьнішчэньня 9 сайтаў, а крыху пазьней альянс узламаў карпаратыўны партал расейскае тэлевізыі «Первый канал» і атрымаў асабістыя дадзеныя ўсіх ягоных супрацоўнікаў.

    Пад новую атаку альянсу патрапілі ажно 17 прапагандысцкіх прарасейскіх рэсурсаў:

    1. http://glava-lnr.su – афіцыйны сайт так званага кіраўніка «ЛНР»;
    1. http://republic-tv.ru – сайт так званага «Первого Республиканского телеканала ДНР»;
    1. http://www.novorosinform.org – сайт інфармацыйнае агенцыі «Новороссия»;
    1. http://osradio.ru – сайт паўднёва-асэтынскага радыё й тэлевізыі;
    1. http://gorod-donetsk.com – сайт Адміністрацыі гораду Данецка;
    1. http://mianews.ru – сайт моладзевай інфармацыйнай агенцыі «Новороссия»;
    1. http://novorossia.me – карпаратыўны партал “НовороссияТВ”;
    1. http://riss.ru – сайт Расейскага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў;
    1. http://donnasa.ru – сайт “Данбаскай нацыянальнай акадэміі будаўніцтва і архітэктуры”;
    1. http://inion.ru – сайт Інстытута навуковай інфармацыі грамадзкіх навукаў РАН;
    1. http://www.kprf-voronezh.ru – сайт Варонежскага рэгіянальнага аддзяленьня КПРФ;
    1. http://rapn.ru – Расейская Асацыяцыя Палітычнай Навукі;
    1. http://www.politstudies.ru – Часопіс «ПОЛИС. Политические исследования»;
    1. http://republic.su – рэсурс ««Республика» — сообщество граждан, разделяющих ответственность за Россию и русскую цивилизацию»;
    1. http://e-news.su;
    1. http://dnrtv.ru – тэлевізыя так званай «ДНР»;
    1. http://rusnord.ru – інфармацыйна-аналітычны партал ІА «Руснорд»;

    Зь відэафіксацыяй і пацьверджаньнем узломаў прапануем азнаёміцца ў відэа ніжэй:


    Вось ужо некалькі гадоў Крэмль выдаткоўвае мільярды даляраў на прапаганду і ўкараненьне свайго сьветагляду ў розумы жыхароў нашае плянэты. Але менавіта Украіна сталася фарпостам для абароны ўсяго сьвету і зьдзейсьніла Масковіі адпор. Крэмль не ўцяміў самае галоўнае, што насамрэч існуюць вольныя людзі з уласным сьветаглядам, для якіх грошы альбо ўлада ня ёсьць вызначальным фактарам. Вольнадумства й жаданьне мець уласнае жыцьцё – чыньнікі, незразумелыя людзям, якія звыклі жыць у сьвеце, дзе ўсё купляецца і прадаецца. Але менавіта гэтыя чыньнікі і ёсьць наймацнейшай зброяй супроць хлусьні, фантомаў і стэрэатыпаў спарахнелага чэкісцкага рэжыму. Разам пераможам!

    UPD: У відэа ніжэй  – відэасправаздача зьдзейсьненае пасьпяховае апэрацыі:


    P.S. Валянтэры супольнасьці InformNapalm ня маюць аніякага дачыненьня да хакерскіх узломаў. Мэта гэтай публікацыі – інфармаваньне грамадзкасці пра падзеі, якія адбываюцца ў кібэрпрасторы.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm на падставе інфармацыі, перададзенай кібэр-альянсам FalconsFlame, Trinity, Рух8 і КібэрХунта. 

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    donate

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.