Украінскія хакеры кібэр-альянсу ананімных групаў FalconsFlame і Trinity з 00:00 9 траўня 2016 г. пачалі апэрацыю #OpMay9, у межах якой зьдзейсьнілі 9+ пасьпяховых узломаў сайтаў тэрарыстычнага ўтварэньня «ДНР», а таксама расейскіх сайтаў з агрэсіўнай антыўкраінскай прапагандай і рэсурсаў расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў (ПВК), якія дзейнічаюць з пратэкцыяй ФСБ РФ ва Украіне і Сірыі.
На ўзламаных сайтах хакеры пакідалі хэштэгі #OpMay9 і #оп9Мая, а таксама 3 кароткіх відэа пра Другую сусьветную вайну і унёсак ўкраінскага народу ў перамогу над нацызмам.
Азнаёміцца зь відэа, якое хакеры разьмясьцілі на ўзламаных сайтах можна праз спасылкі:
Вечная слава Героям! Украіна у Другой сьвятовай вайне
Вечная слава Героям! Ветэран Іван Залужны страціў унука ў вайне на Усходзе Украіны
7 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам у шэрагах войскаў краінаў, што ўтварылі Аб’яднаныя нацыі
Яшчэ адным відэа, якое хакеры інтэгравалі ў рэсурсы тэрарыстаў, стаўся іхны новы відэазварот «з Львоўскага мэтро».
Сьлед зазначыць, што ўкраінскія кібэрактывісты эксклюзыўна надалі міжнароднай добраахвотніцкай супольнасьці InformNapalm свае відэа загадзя і паабяцалі, што калі яно будзе апублікаванае на канале YouTube, яны пачнуць сваю апэрацыю і пакажуць «як лёгка сьвятло перамагае цемру».
Сайты тэрарыстаў зьмяняліся адзін за адным.
Афіцыйны сайт «ДНР» (dnr–online.ru, скрын) першым зазнаў дзеяньне «сыроваткі праўды» з абраных відэафайлаў, якіх ён трансьляваў да 8 гадзіны раніцы 9 траўня.
Далей лавінападобна быў заменены кантэнт на сайце расейскіх прапагандыстаў «Правда ДНР» (dnr–pravda.ru, скрын), афіцыйным сайце акупаванага гораду Данецка (gorod–donetsk.com, скрын), сайце «Гортехнадзор ДНР» (gkgtn.ru, скрын), сайце «МЧС ДНР» (dnmchs.ru, скрын), на антыўкраінскім прапагандысцкім сайце (crimes.dnr–online.ru, скрын), сайце «Управление гуманитарных операций ДНР» (nvr–cknr.ru, скрын), прапагандысцкім рэсурсе «Восход Инфо» (voskhodinfo.com, скрын), сайце «Вестник Верных» (вестникверных.рф, скрын) і агрэсіўным прапагандысцкім рэсурсе расейскай прыватнай вайсковай кампаніі E.N.O.T corp (enotcorp.org, архіў, скрын).
Зазначым, што баявікі арганізацыі E.N.O.T corp, неаднаразова фігуравалі ў расьледаваньнях InformNapalm.
Гэтак, у красавіку 2015 году на падставе адкрытых крыніцаў была сабраная інфармацыя, паводле якой вынікае, што да гэтай арганізацыі мае дачыненьне расейскі грамадзкі рух «Народный Собор» і асабіста сустаршыня расейскай партыі «Великое Отечество» Уладзімер Хамякоў. У арганізацыю «Народный Собор» уваходзяць больш за 250 разнастайных грамадзкіх арганізацыяў і аб’яднаньняў ва ўсёй Расеі, у тым ліку «ветэранскія» і «вайскова-патрыятычныя» арганізацыі, якія традыцыйна маюць пратэкцыю ФСБ РФ.
Чытайце таксама: «Яноты» Хамякова «зачышчаюць» казакоў «наваросіі» (ВІДЭА)
Інфаграфіка прыватных вайсковых кампаніяў (ПВК), якія выконваюць за мяжой баявыя задачы збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
Паводле паведамленьня хакераў, і сайт ПВК «E.N.O.T. corp» і прапагандысцкі рэсурс «Вестник Верных» знаходзяцца на адным хостынгу, уладальнікам якога ёсьць нейкі Бесаў Яўген Генадзьевіч. Гэта той самы выпадак, калі прозьвішча чалавека цалкам супадае зь ягонай дзейнасьцю.
Такім чынам, 9 чэрвеня 2016 г. украінскія хакеры зьдзейсьнілі адную з самых цікавых і беспрэцэдэнтных інфармацыйных апэрацыяў, выявіўшы і паралізаваўшы працу цэлага сеціва расейскіх рэсурсаў, арыентаваных на зьдзяйсьненьне тэрарыстычнай дзейнасьці супроць Украіны.
У сваім відэазвароце яны сказалі вельмі важныя і неабходныя сёньня наступныя словы:
«… У нас дастаткова сілаў і волі, каб пасьпяхова перамагаць агрэсара, трэба толькі верыць і кожнаму прыкладаць свае высілкі дзеля агульнай перамогі…». Свае словы яны падмацавалі справай.
Поўны тэкст звароту ўкраінскіх хакераў
Міжнародная валянтэрская супольнасць InformNapalm заклікае да актыўнага распаўсюду інфармацыі ў СМІ і сацыяльных сетках пра гэтую лякальную, але досыць значную інфармацыйную перамогу ўкраінскіх валянтэраў. Перамаглі тады, пераможам і зараз. Дай Божа! Слава Украіне!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа