• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайна паміж РФ і Украінай на Данбасе. Зводка за 21 жніўня

on 2014-08-22 | 0 Comment | Навіны | Штодзённыя зводы Print This Post Print This Post

Карты

“Вялізныя калоны” расейскай цяжкай тэхнікі, якія заходзяць ва Украіну, пастаянны шум ад танкаў і БТРаў, што iдуць праз Чырвонадон і Сухадольск, які мясцовыя жыхары чуюць па начах на працягу 2-3 гадзін, сляды гусеніц на асфальце — усё гэта кажа аб тым, што… нас псіхалагічна апрацоўваюць. Як вы думаеце колькі трэба танкаў, што б імітаваць праходжанне калоны тэхнікі ў 100 адзінак?, — не, не сто, а 2-3 + дынамік станцыя ЗС-82 на базе БРДМ-2. Гэта класічны тып тэхнікі, які складаецца на ўзбраенні падраздзяленняў Псіхалагічных аперацый РФ. З дапамогай такога дынаміка-станцыі можна лёгка імітаваць праходжанне калоны танкаў, пралёт верталётаў, гукі стрэлаў і выбухаў, ды ўсё што заўгодна. Галоўная мэта такіх станцый – увесці суперніка ў зман, справакаваць паніку, дэзарыентаваць і г.д. Нагадаю, што яшчэ ў сакавіку з’яўляліся фатаграфіі перакідання ЗС-82 да мяжы з Украінай, правёўшы маніторынг соцсецей, нам удалося знайсці некалькі згадак, што гэтыя ж станцыі таксама выкарыстоўваюцца для псіхалагічнага ціску на ўкраінскіх памежнікаў.

Многія “велізарныя калоны” фантомныя — яны знікаюць таксама нечакана, як з’яўляюцца, таму здагадка пра выкарыстанне расейскіх сіл і сродкаў IПсО здаецца нам найбольш верагодным. Вядома тое, што Расея пастаянна закідвае тэхніку і жывую сілу для падсілкоўвання тэрарыстаў на Данбасе — гэта бясспрэчны факт, але ў маштабах перакідання і накірунках праходжання калон праціўнік відавочна спрабуе вадзіць сілы АТА за нос. Гэтым жа і можна растлумачыць факты, калі лётчыкі, вылятаючы на заданне, не бачаць тых маштабаў тэхнікі, аб якіх было заяўлена.

Данецк і наваколле

На працягу апошніх двух дзён па Данецку актыўна распаўсюджваюцца чуткі, што 21 жніўня тэрарысты ДНР плануюць контрнаступленне на Марыупаль. І вось у сярэдзіне дня прайшлі паведамленні аб мінамётным абстрэле двух блокпастоў сіл АТА пад Марыупалем. Магчыма тэрарысты пачалі ўвасабляць свае абяцанні ў жыццё, але не варта выключаць варыянт, што інфармацыйная аперацыя падмацаваная мінамётным абстрэлам блокпастоў можа служыць адцягваючым увагу манеўрам, каб адцягнуць увагу сіл АТА ад штурму Данецка.

Таксама магчыма трапленне ў кацёл часткі сіл АТА ў раёне на поўднi ад Дэбальцэва. Ужо вельмі глыбока ў бок Данецка рушылі сілавікі, пакінуўшы на правым флангу Горлаўку, а на левым Стаханаў i Бранк. Верагодна за ўсё, перакінутая тэхніка баявікоў надзейна хаваецца ў раёне паміж Алчэўскам і Бранкам, адкуль па трасе Алчэўск-Дэбальцэва яна і можа вылучыцца ў наступ.

Застаецца адкрытым пытанне Снежнага, Торэза, Чырвонага Променя, Мiўсiнска. Па сутнасці, гэты раён кантралюецца тэрарыстамі. Украінскія сілы зачыненыя ў катле ў раёне Саўра-Магілы, які пакуль дэбакаваць не ўдалося. Справа ў тым, што ў Снежным замацаванна значная колькасць тэхнікі праціўніка, з дапамогай якой наносяцца ўдары па падраздзяленнях ВСУ ў паўднёвым накірунку, а таксама контратакі па сілах АТА, якія рвуцца да трасы Н21. Спроба дасягнуць трасы Н21 з боку Ілавайскага пакуль не ўвянчалася поспехам. Горад з ходу ўзяць не ўдалося. Больш за тое, вельмі абмежаваныя сілы добраахвотніцкiü батальёнаў патрапілі там у цяжкае становішча.

Наяўнасць тэхнікі ў Снежным i Данецку дае магчымасць тэрарыстам падцягваць рэзервы з боку Харцызска і Зугрэса. У прынцыпе, адыход сілавікоў з Ілавайскага з’яўляецца прагназуемым, паколькі без дадатковых рэзерваў, якія ішлі вельмі доўга, правесці нармальную зачыстку горада было немагчыма. А цяпер ужо занадта позна, паколькі супернік здолеў падцягнуць да горада свае бранятанкавыя рэзервы. Акрамя таго, праціўнік працягвае абстрэльваць Старабешэўскi накірунак, чым скоўвае рух сіл АТА на поўдні.

Баявікі працягваюць перакідваць сілы ў Данецк. Тэхніка перасоўваецца ў асноўным па начах, калі ў горадзе каменданцкi час. Рэальныя перамяшчэння тэхнікі маскіруюцца абстрэламі горада. Насцярожвае таксама назапашванне баявікоў у накірунку на Мар’iнaўку і Марыупаль. Хутчэй за ўсё, яны проста чакаюць працягу актыўных дзеянняў сілавікоў з указаннем напрамкa, але, магчыма, тэрарысты самі плануюць актыўныя дзеянні. Праўда ісці на захад ім пакуль не актуальна. Магчыма, пойдуць на поўдзень. Гэта добра супадае з абстрэлам Старaбешэвa.

Наступ сіл АТА на Ясiнаватую, з мэтай выйсці да паўночных ўскраінах Данецка і паўночна-заходніх ўскраінах Макееўкi, таксама не завяршыўся поспехам. Нашы войскі былі вымушаныя адысці. Тэрарысты пачалі адцягвацца з Енакіева ў Горлаўку. Навошта баявікам уваходзіць у горад, які знаходзіцца на ¾ ў асяроддзі? Мы б зразумелі, калі б яны пачалі “злівацца” у Данецк, у тым ліку і з Горлаўкi. Але такі паварот падзей, можа азначаць, што баявікі збіраюць сілы для нанясення ўдару. Калі ўзяць за аснову варыянт развіцця падзей з накірункам Бранка-Дэбальцэва, то ў гэтым святле вельмі добра ў агульную канву ўпісваецца Горлаўка-Светладарск-Дэбальцэва. Хоць магчымы і варыянт ўдару ў бок Арцёмаўска, што супадае з другой версіяй, наконт вярнуць паўночныя населеныя пункты. Пажывём — пабачым. Енакіева пакуль застаецца за баявікамі, спробы абыйсці населены пункт з поўдня праз Жданаўку і стуліць кацёл вакол Енакіева-Горлаўкi не ўдалiся, так як баявікі ня здалі Ясiнаватую. Цяпер пытанне часу, калі баявікі пачнуць контрудар ў бок Жданаўкi. Хоць, магчыма, яны вырашаць зачыніць адразу усе часткі АТА, якія знаходзяцца ў раёне пад Дэбальцэва і моцна сышлі ў глыб абароны праціўніка.

Луганск і наваколле

Луганск — горад кантрастаў. У той час як афіцыйныя крыніцы заяўляюць, што сілы АТА ўвайшлі ў цэнтр Луганска, баявікі кажуць, што адкінулі сілы АТА з Вясёлай гары і развіваюць наступ у бок Шчасця.
Прэс-цэнтр знайшоў тлумачэнне таму, што ўкраінскіх сілавікоў ніхто ў цэнтры Луганска не бачыць у тым, што там “ваююць невялікія мабільныя групы”. Пакінем гэты момант без каментароў.

Большую колькасць момантаў у зводцы давялося апусціць. Сітуацыя на франтах не радасная і чарада інтрыг з “гуманітарнымі” і танкавымі калонамі перыядычна дадае вастрыню адчуванняў. Але тыя, хто мяркуюць, што Украіна прайграе інфармацыйную вайну за розумы і душы людзей — глыбока памыляецца. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, варта адзначыць, што Украіна (колеры яе дзяржаўнага сцяга і патрыятычныя сімвалы) становяцца новым трэндам за мяжой, у прыватнасці, у глыбокім тыле ворага. У апошні час у Расеі назіраецца ўсплёск выпадкаў з размалёўкай сцен, шпілем будынкаў, апор ЛЭП і г.д. ў колеры ўкраінскага сцяга. Гэта свайго роду народны пратэст і дух непадпарадкавання сістэме. Калісцi такім трэндам было нашэнне футболак з Чэ Геварам, цяпер — фота з украінскім сцягам на фоне Крамля. Нам здаецца, што менавіта такая хваля выразы антысiстэмнага пратэсту ў РФ дзейнічае на свядомасць расейцаў лепш за ўсялякія цынкавых трунаў, тэрактаў і выбухаў, бо ні адзін выбух метро ў Расіі не праходзіць без ведама У. Пуціна, а вось масавыя праўкраінскія графіці — дзейнічаюць лепш усякага тэрору, яны абуджаюць людзей…

Пераклад Кацярыны Катэнка

Tags: антытэрарыстычныя аперацыяАТАвайнаДанбасРоссиятэрарыстыУкраіна

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

    2020-10-02 - 0 Comment
  • На Данбасе загінуў беларускі добраахвотнік, актывіст “Плошчы-2006” Мікалай Ільлін

    2020-07-15 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50542 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.