• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Выяўленае мейсца захоўваньня ўкраінскага ўзбраеньня, захопленага ў Крыме расейскімі акупантамі.

    on 2016-09-23 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Украінскія патрыёты з акупаванага Крыма перадалі міжнароднай супольнасьці InformNapalm новыя фатаздымкі вайсковых складоў, зробленыя ў ваколіцах Качынскага каньёну (Бахчысарайскі раён). У здымках зафіксаванае вялікае скопішча разнастайнага ўзбраеньня й тэхнікі.

    Праз аналіз фотаматар’ялу OSINT-групай InformNapalm вынікае, што гэтая тэхніка належыць Збройным Сілам Украіны, якая засталася ў Крыму пасьля расейскай акупацыі ў сакавіку 2014 году.

    З прычыны таго, што фатаздымкі зробленыя зь вялікае адлегласьці, выявіць усе віды ўзбраеньня, зафіксаванага ў мейсцы базаваньня, не ўдалося, але усё ж большая частка тэхнікі ідэнтыфікаваная.

    Фота №1

    • Ля 30 адзінак машынаў зэнітна-ракетнага комплексу «Бук»;
    • 6 адзінак баявых машынаў зэнітнага гарматна-ракетнага комплексу «Тунгуска» (або зэнітныя самаходныя ўстаноўкі «Шылка»);
    • 15 адзінак буксаваных гаўбіцаў тыпу «Мста-Б»;
    • больш за 20 адзінак неідэнтыфікаванае тэхнікі, меркавана, браняваныя машыны й грузавы транспарт.

    01-1-2-3

    Фота №2

    • 8 адзінак плывучых транспартэраў тыпу ПТС-2;
    • 7 адзінак браняваных машынаў (меркавана МТ-ЛБ або БВДМ), некалькі грузавікоў і каля 40 кантэйнэраў (меркавана з ракетамі да ЗРК «Бук»);
    • 20 адзінак буксаваных гаўбіцаў тыпу «Мста-Б»;
    • 10 адзінак неідэнтыфікаванае тэхнікі, а таксама некалькі грузавых і адмысловых машынаў;
    • 8 адзінак ракетнай сыстэмы залпавага вагню «Град», 2 аўтамабілі ГАЗ-66 і 4 грузавікі з кунгамі.

    02-1-2-3

    Пра тое, што гэта колішняя ўкраінская тэхніка, захопленая акупантамі ў Крыме і перакінутая на гэтую базу захоўваньня, сьведчыць шмат што, у тым ліку афарбоўка/камуфляж і ня лепшы стан выяўленых сродкаў. Зафіксаванае колькасьці ўзбраеньня дастаткова для ўкамплектаваньня аднаго зэнітна-ракетнага дывізыёну й аднаго артылерыйскага дывізыёну (хаця складана меркаваць пра стан гэтых машынаў і ўзбраеньня і іхнае прыдатнасьці да выкарыстаньня). І гэта без уліку таго, што можа быць у закрытых складох і ангарах базы – цалкам мажліва, там могуць знаходзіцца боепрыпасы да зэнітных комплексаў і ракетна-артылерыйскія знарады да гаўбіцаў і РСЗВ.

    Мы таксама паспрабавалі высьветліць калі прыблізна гэтае ўзбраеньне й тэхніка патрапілі на базу захоўваньня ля каньёну. З апошняга спадарожнікавага здымку гэтай мясцовасьці, які маецца ў сэрвісе Google, з 20 ліпеня 2015 году вынікае,  што на гэтай тэрыторыі падобнае тэхнікі й узбраеньня няма (малаверагодна што падобная колькасьць тэхнікі магла захоўвацца ў закрытых памяшканьнях).

    14393290_126782971114079_1941309692_o

    З аналізу апошніх спадарожнікавых здымкаў гэтае мясцовасьці сэрвісу terraserver вынікае, што станам на 24 красавіка 2016 г. было зафіксаванае падобнае ж скопішча вайсковае тэхнікі, якое маецца ў перададзеных з Крыма фота зь верасьня 2016 году.

    14425521_539558926238135_4457502132591013497_o

    Для Расеі састарэлае й часткова амартызаванае ўкраінскае ўзбраеньне ў Крыме – лішні клопат, але і Украіне яго, вядома ж, не вярнуць. Цалкам мажліва, акупацыйныя ўлады плянуюць праверыць прыдатнасьць ўсяе гэтае тэхнікі й узбраеньня, магчыма – зрабіць невялікі рамонт і перакінуць яе на Данбас, для расейскіх акупацыйных карпусоў «Л/ДНР».

    Гэтую тэхніку можна будзе лёгка падаць як трафеі, захопленыя ў ЗСУ на Усходзе Украіны. Тым болей, што Расея рабіла гэта ўжо неаднойчы. Нагадваем, што яшчэ ўлетку 2014 году актывісты InformNapalm пісалі пра перакідваньне на Данбас захопленых у Крыме ўкраінскіх танках Т-64БВ. Празь некаторы час пра гэта ж казалі прадстаўнікі Міністэрства абароны Украіны і група «Інфармацыйны Супраціў».


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Іраклі Камахідзэ, Міхаіл Кузьняцоў і Відаль Сарокін.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.