9 ліпеня 2017 году Памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманьне грамадзяніна РФ “палкоўніка” Валерыя Гратава, які спрабаваў патрапіць у непрызнанаю “Прыднястроўскую рэспубліку” з фальшывым пашпартам грамадзяніна Украіны. Украінскі Кібэральянс атрымаў доступ да пошты Гратава. У гэтай публікацыі хактывіст Шон Таўнсэнд распавядзе, чаму Гратаў – “палкоўнік” у двукосьсі, пра тое, як зьдзяйсьняецца кантрабанда пад прыкрыцьцём псэўдаветэранскіх арганізацыяў і як Гратаў ледзьве не стаўся “генэралам” зь лёгкае рукі дэгенэрала Захарчанкі.
У шматлікіх фатаздымках калярытны Валеры “Саныч” Гратаў выхваляецца пагонамі палкоўніка, шаўронамі ПДВ і вайсковай выведкі РФ, ён пазуе ў атачэньні вядомых «палявых камандыраў» баявікоў, у тым ліку ён мае “сэлфі” з тэрарыстамі Мазгавым, Гіві, Матаролаю і двойчы “генэрал- маёрам” Захарчанкам.Нас сьпярша зьбянтэжыў ордэн Чырвонай Зоркі (нават памежнікі спачатку пераблыталі), але, пагледзеўшы больш уважліва, мы пабачылі, што насамрэч гэта брындзюлька з назовам «Ордэн генэрала арміі Маргелава». Адзін з чытачоў налічыў чатыры ордэны й тры мэдалі з «дзядзькам Васем».
“Саныч” адслужыў тэрміновую ў 1971 годзе, і пасьля гэтага, цалкам мажліва, ягоная вайсковая кар’ера скончылася, так што сяржант – гэта ягоная мяжа. Як зазначылі на адным з форумаў, на грудзях “героя” няма “пясочных” узнагародаў, значак пра сканчэньне вайсковае вучэльні таксама адсутнічае. Добра, што хоць мэдаль «Дачкам Айчыны» на сябе не начапіў, бо ён здатны шмат да чаго:
Гратаў усім распавядае, што да 1989 году ён быў трэнэрам у каратэ супрацоўнікаў КДБ МССР і зьяўляецца чэмпіёнам 1983 году, але ў сьпісе пераможцаў чэмпіянату Гратава няма. З аналізу ягонае паштовае скрыні мы даведаліся, што ён насамрэч быў трэнэрам у боксе ў школе алімпійскага рэзэрву. З 1989 году Гратаў займаўся аховай прэзыдэнта прыднястроўскае псэўдарэспублікі, мабыць, там яму і далі пазачарговае вайсковае званьне. У 1996 годзе Гратаў атрымаў грамадзянства Расеі:Ён знайшоў сабе новы занятак – далучыўся да ветэранскіх арганізацыяў “Саюз дэсантнікаў Расеі”, “Міжнародны саюз дэсантнікаў”. Магчыма, “Саныч” дайшоў бы і да міжплянэтнага дэсантнага саюзу, але ва Украіне пачалася вайна, і Гратаў вырашыў пашукаць шчасьце на акупаваных тэрыторыях, дзе канкурэнцыя на ніве псэўдапатрыятычнага ашуканства значна меншая. У Данецку яму далі кватэру (верагодна, захопленую), і, як ён сам шмат разоў пісаў у лістох, «гадавалі яго», бо грашовага забесьпячэньня ў яго не было. Хаця Гратаў мае даведку з в/ч 08805 (“Оплот”) расейскага акупацыйнага корпусу пра тое, што ён выконваў баявыя задачы й «уздымаў маральна-патрыятычны дух» акупантаў, пра свае баявыя подзьвігі «Саныч» не згадвае аніводнага разу. Нягледзячы на тое, што ён любіць пазаваць з аўтаматам на руінах, пра сябе сьціпла піша: «знаходзіўся ў зоне баявых дзеяньняў».Вы, мабыць, зьвярнулі ўвагу на падзагаловак: «Государственной Думе Российской Федерации» (рас.). Гратаў дасылае такія лісты купамі, з дадаткам даведак, біяграфіі й свайго фотаальбому. Ён лістуе Кабзону, Астахаву, МЗС «ПМР» і Лаўрову ў МЗС РФ. Сустракаецца й дамаўляецца з «доктарам» Лізай наконт пастаўкавак лекаў для параненых расейскіх акупантаў (такія вось «дзеткі Данбаса»). Арганізуе знаёмствы, спрабуе сустрэцца з расейскім генэралам Сяргеем «Кобрай» Саламаціным, сустракаецца з дэпутатам Дзярждумы РФ Жураўлёвым (ліст EML). Наагул, усё як заўсёды, «россиян в Донбасе нет».У сьнежні 2014 году Гратаў захацеў вярнуцца дадому, у “Прыднястроўе”, і быў затрыманы ў аэрапорце Кішынева супрацоўнікамі SIB. Нічога не раскрывала «Штырліца», апроч сьцяга «новороссии» і тэрарыстычнага фотаальбому. Гратава абвінавацілі як найміта, аднак яго выратавала расейская амбасада, і ён быў дэпартаваны ў Маскву, а затым паноўна вярнуўся ў АРДЛА.Трагедыя недапалкоўніка ў тым, што «ПМР» з аднаго боку мяжуе з Малдоваю, дзе яго ведаюць занадта добра, а зь іншага – зь ня менш «сяброўскай Украінай», – і тут, мы спадзяемся, яму высунуць справядлівае абвінавачаньне ў тэрарызме. Як пажартавалі супрацоўнікі расейскае амбасады, «дадому ён зможа трапіць толькі ў мяшку з дыпляматычнай поштай» (ліст ад «Саюза ветэранаў Афганістана», EML). Быў яшчэ варыянт зьвяртацца па дапамогу ў ФСБ, каб яго пасадзілі ў вайсковы лятак падчас ратацыі расейскіх акупацыйных войскаў у “Прыднястроўі”. Аднак у ФСБ Гратаву паведамілі, што ён ніхто, пустое мейсца, і «палкоўнік» вырашыў скарыстацца фальшывым пашпартам. Ён мае іх два: Беларусі й Украіны. З фальшывым украінскім пашпартам зь імем Вайтэнкі Валерыя Георгіевіча яго й затрымалі ўкраінскія памежнікі.А ён жа ж ледзь генэралам ня стаў.
Невядома, ці вытрымала б тэрарыстычная «рэспубліка» двух падобных «генэралаў» (у фота яшчэ «палкоўнікі»):
Апроч бясконцых фотасэсіяў і раздачы «ордэнаў» і «мэдалёў», цікавая фінансавая дзейнасьць Гратава. Блізкасьць да кіраўніцтва псэўдареспублікаў надае фантастычныя магчымасьці для кантрабанды, паводле ўзору групы кампаніяў «Шэрыф» у “Прыднястроўі”. Вядзецца пра кантрабанду прадуктаў, вугалю, мэталу й іншых тавараў:
Крым по квинту очень интересен! нужны там контакты! интересы будут учтены!
Алексей, я дал твой телефон, скажут от Саныча это по коньяку, если по вину Букет Молдавии есть тоже выход-дерзай. И ещё если есть возможность доставки продуктов питания для Донбасса, народ тоже готов рассматривать этот вопрос. Например от фирмы ШЕРИФ..У меня есть человек в руководстве этой компании, ты наверное должен его знать-это Руслан Петрович (бывший нач. ОБОПа ПМР) Вообщем сам прикинь как можно навести мосты. Да, ещё у меня есть люди из числа председателей Союза десантников России и Крыма. Можно и с ними по этим же вопросам.
Алексей, вопрос цены зависит как я понимаю где находится уголь, если нужна цена отпускная здесь на месте -это одно, но как я понимаю есть ещё одна цена доставки по месту требования. Цену отпускную я наверное смогу дать, но здесь пока есть проблема вагонов, с Ростова я не могу дать вагоны, т.к. Украина подымить хай, что вагоны из России заходят на их территорию. Поэтому нас попросили немного подождать, может отремонтированные вагоны и дадут нам, во всяком случае мне обещали. дайте пожалуйста цены по углю и кому продать спиртное а остальное мы все решим в процессе
Алексей, я был сегодня у Главы ДНР, он поручил мне срочно зарегистрировать Благотворительный фонд «Они заслужили…» на территории Донецкой республики и предприятие ООО со своим расчётным счётом, он всё подпишет, т.е. практически два канала для работы. Если это интересно, я дам команду юристам в ближайшее время оформить все необходимые документы (весь пакет) и можно будет начинать работать.
Разам з Валерыем Гратавым арганізуе кантрабанду тавараў праз тэрыторыю «ДНР» і Дзяніс Намашка, які дзейнічае зь ведама і пад апекаю Аляксандра Захарчанкі. Ён неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны на некантраляваных дзялянках у АРДЛА і ў Крыме.
Расейскае прадпрыемства з рэгістрацыяй у Ганконгу плянуе пастаўляць вугаль з Данбаса ў Фінляндыю (ліст PDF, ліст EML). Афёру асабіста блаславіў Захарчанка, удзельнічае таксама «Союз десантников Новороссии» (рас.) на чале зь Дземідзенкам Віктарам Аляксандравічам, які зьвязаны з кантрабандаю паліва й прадуктаў харчаваньня. Аплату за вугаль расейскія камэрсанты гатовыя зьзяйсьняць гатоўкаю.
Перад кантрабандыстамі адкрываюцца новыя пэрспэктывы. Гратаў быў бы сьмешным, аднак здабыць давер правадыроў баявікоў і «кіраўніцтва» псэўдарэспублікаў ня надта проста (ліст, EML).
Пакідаем у арыгінале:
Доброе утро ! Предложение есть , нужно встретится и выработать всю концепцию! Надо понять рынок ДНР. на сколько он сегодня актуален. Что именно необходимо там в данный момент. По таможне это вообще золотая жила. Как я понимаю это тот же принцем работы…. Как и у нас шериф работал. Растаможка по очень льготному тарифу. И в последствии вывоза либо на РФ либо на Укр. Я вчера вечером разговаривал с Викторией. Объяснил кто вы и какой у Вас админ ресурс. Попросил её , чтоб она изложила Вам все что она хочет. Я ей предложил работать через ФОНД или ваше ЮР. лицо. Как я понимаю она сама решение не принимает за ней стоят ребята непосредственно коммерсанты- инвесторы. Было бы хорошо сразу с этими инвесторами и вести Вам диалог. Мы им интересны ценами и возможностями достать интересующий их товар. Мое предложение проводить сделку через Вас.
Денис, Вчера был у Главы ДНР, Захарченко, он сказал чтоб я срочно сделал свой Благотворительный фонд «Они заслужили…» (в Приднестровье я сделал такой) и открыл, зарегистрировал предприятие, ООО своё на территории ДНР, чтоб начать работать, даст и льготы по таможне и др. Юристам отдал в работу чтоб подготовили грамотный Устав, БФ «Они заслужили…» и по ООО (название надо подумать). Если у тебя есть какие то предложения по данным вопросам, в начальной стадии можно будет включить в работу подготовки документов. Жду предложений.
Таксама Гратаў нейкім чынам удзельнічае ў пагадненьні што да мэталапракату зь фірмай з Чалябінска (сума 2 мільёны 300 тысячаў рублёў і 18 тысячаў даляраў ЗША, ліст EML). Грошы суворыя Чалябінскія хлопцы з задавальненьнем узялі, але трубы ў маладую «рэспубліку» да гэтага часу так і не даехалі.
Фантазіі гэтым аферыстам не бракуе, яны разглядаюць любыя праэкты, ад вырошчваньня грыбоў да ўцягненьня ў працэс абмену палоннымі. Займаюцца разам з расейцамі і пастаўкамі экіпаваньня для тэрарыстычных бандаў на Данбас (ліст EML):
І, вядома ж, абмен валюты паводле рабавальнага курсу (ліст EML):
Пакідаем у арыгінале:
Виктор добрый вечер по семечки телефон +380 50 689 3853 Анатолий. от ДМИТРИЯ ЗАКОМОЛДИНА. Нужна гривна в любом кол-во на рубли какой курс, на этом деле чтобы мы с тобой заработали это не разовая работа рубли уже здесь.
ВИКТОР ДОБРЫЙ ДЕНЬ ПО ПОВОДУ ТВОЕГО ВОПРОСА ЕСТЬ ДВА ВАРИАНТА 1 В ЧЕЧНЕ 2 В РОСТОВЕ МОГУТ В ТЕЧЕНИИ МЕСЯЦА НО ДОРОГО МНЕ КАЖЕТСЯ ПРОСЯТ ОДИН МЛ РУБ.
Адное зь лепшых дасягненьняў расейскіх «дэсантнікаў» – настойка «Маргелаўская», 590 рублёў на складзе, 750 у розьніцы. «Никто кроме нас!» (ліст EML).Злачынец Гратаў можа на першы погляд здавацца камічным пэрсанажам. Але яму ўдаецца ўвесь час знаходзіцца каля правадыроў баявікоў, кіраўніцтва марыянэткавых рэспублікаў, расейскіх палітыкаў і вайскоўцаў, удзельнічаць у прапагандысцкіх праэктах, арганізоўваць кантрабандныя схемы й схемы забесьпячэньня тэрарыстаў. Валеры Гратаў зможа распавесьці сьледзтву шмат цікавага. Мэдыйныя пэрсанажы расейскае гібрыднае агрэсіі Матарола, Мазгавы й Гіві таксама былі фрыкамі й вайсковых акадэміяў ня скончвалі. Сьлед памятаць пра тое, што ахоўнік прыднястроўскага “прэзыдэнта” прыехаў ва Украіну забіваць і рабаваць. Ягоныя маскоўскія заступнікі ня толькі трывалі ягонае дзівацтва, але й зьдзяйсьнялі яму ўсебаковую падтрымку ў прапагандысцкай дзейнасьці. З кім заўгодна дэпутаты Дзярждумы, генэралы ФСБ і расейскай арміі не сустракаюцца, не забясьпечваюць падробленымі дакумантамі і не дапамагаюць вярнуцца ў “Прыднястроўе”. Без сумневу, Валеры Гратаў зьяўляецца агентам расейскіх спэцслужбаў, і кропку ў гісторыі ягонае падрыўное дзейнасьці паставіць украінскі суд.Поўныя архівы лістоў Валерыя Гратава і «Союза десантников Новороссии» перададзеныя супольнасьці InformNapalm хактывістамі UCA на эксклюзіўнай падставе. Вы можаце атрымаць копію архіву праз зварот на адрэсу ruheight@gmail.com. У публікацыях, што грунтуюцца на гэтым матар’яле (або копіі архіву), спасылка на InformNapalm і UCA абавязковая. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня інфармацыі і ейнае паходжаньне.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа